ГРОДНА
Аўторак,
23 красавіка
2024 года
 

VІ Звычайная нядзеля

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Мацвея
Езус сказаў сваім вучням: “Кажу вам: калі справядлівасць вашая не пераўзыдзе справядлівасці кніжнікаў і фарысеяў, то вы не ўвойдзеце ў Валадарства Нябеснае. Вы чулі, што было сказана продкам: «Не забівай»; а хто заб’е, падпадае пад суд. А Я кажу вам, што кожны, хто гневаецца на брата свайго, падпадае пад суд. Вы чулі, што сказана: «Не распуснічай». Я ж вам кажу: кожны, хто з пажадлівасцю глядзіць на жанчыну, ужо ўчыніў з ёю распусту ў сэрцы сваім. Вы чулі, што сказана было продкам: «Не прысягай фальшыва, а выконвай перад Богам прысягі свае». Я ж кажу вам: не прысягайце наогул. І няхай будзе слова вашае «так – так», «не – не». А што звыш гэтага, тое ад злога”.

Мц 5, 20–22а. 27–28. 33–34а. 37


Усе не без граху
   У часы хрысціянскай старажытнасці за забойства, чужаложства і крывапрысяжніцтва на пэнітэнтаў падчас споведзі накладваліся доўгатэрміновыя пакуты на некалькі гадоў, а нават і на некалькі дзясяткаў год. Хрыстос тлумачыць гэтыя сур’ёзныя парушэнні Божага Закону яшчэ больш шырока. Гаворыць, што не толькі фізічнае забойства, але гнеў на іншых, інакш кажучы, забойства ў сабе любові да бліжнага – цяжкі грэх; што распуста можа быць як відавочнай, так і схаванай у сэрцы ў выглядзе “пажадлівасці вачэй”, якую большасць, на жаль, не лічыць грахом; што плёнам чалавечай легкадумнасці не павінна быць прысяга, якая моцна звязвае людзей паміж сабой.
    Езус папярэдзіў тых, каму здавалася, што ён бязгрэшны, бо “нікога не забіў, ні з кім не чужаложыў, прысягі не складаў”. Ці гэтая думка не забівае ў табе праўды аб тым, што і сам патрабуеш Божай міласэрнасці?

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.