ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

II Нядзеля пасля Божага Нараджэння

Разважанні з Божым Словам

Урачыстасць Святой Багародзіцы Марыі
З Eвангелля св. Лукі
І пайшлі яны, спяшаючыся, і знайшлі Марыю і Юзафа, і Немаўля, якое ляжала ў яслях. А калі ўбачылі, расказалі тое, што было абвешчана ім пра гэтае Дзіця. Усе, хто чуў, дзівіліся таму, што расказвалі ім пастухі. А Марыя захоўвала ўсе гэтыя словы, разважаючы ў сэрцы сваім. І вярнуліся пастухі, праслаўляючы і хвалячы Бога за ўсё, што пачулі і ўбачылі, як было сказана ім. Калі мiнулa вoсем дзён, кaб aбрэзaць Дзiця, дaлі Яму iмя Езус, якoе былo нaзвaнa aнёлaм перад Яго зaчaццем ва ўлонні.

Лк 2, 16–21


Далі Яму імя Езус
   Хіба што, няма людзей, якія б ніколі не планавалі будучыню. Мабыць, усе, кладучыся ў ложак, хоць аднойчы складалі ў галаве своеасаблівую праграму на заўтрашні дзень. Ведаючы свае абавязкі, чалавек бярэцца за пэўныя заданні і стварае гісторыю сям’і, малітоўнай групы, парафіі... Можна нават было б сказаць, што без планавання будучыні – наступнага дня, тыдня ці месяца – мы не здольны нармальна функцыянаваць у сямейнай, грамадскай і прафесійнай дзейнасці.
    Найсвяцейшая Маці, напэўна, таксама мела планы. Але ў Яе жыццё ўвайшоў Бог. І з гэтага часу ўсё стала па-іншаму. Пан захацеў, каб кожны быў ахінуты мацярынскай апекай Марыі. Таму з самага пачатку выбраў Яе за Маці для свайго Сына. Ужо ў раі прадказаў першым бацькам прыход Панны, гаворачы д’яблу: “Устанаўлю варожасць паміж табою і паміж жанчынаю”.
    Прагнем зірнуць у вочы Маці Божай і ўпасці перад Ёй на калені. Бо, як пісаў св. Аўгустын, “той хто любіць прагне ўбачыць твар любімага чалавека”. Марыя не спыняючыся ўказвае зямным пілігрымам слушны шлях і вядзе ўсіх да Езуса. Будзем жа ўпэўнены, што праз Яе заступніцтва атрымаем ласку навяртання, ачышчэння і напоўнімся Божай любоўю.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  258

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.