ГРОДНА
Чацвер,
25 красавіка
2024 года
 

Божае Нараджэнне

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Яна
На пачатку было Слова, і Слова было ў Бога, і Богам было Слова. Яно было ў Бога спрадвеку. Усё праз Яго сталася, і без Яго нічога не сталася з таго, што сталася. У Ім было жыццё, і жыццё было святлом людзей. А святло свеціць у цемры, і цемра не агарнула яго. З’явіўся чалавек, пасланы ад Бога; імя ягонае было Ян. Ён прыйшоў дзеля сведчання, каб засведчыць пра Святло, каб усе паверылі праз яго. Не быў ён святлом, але быў пасланы, каб сведчыць пра Святло. Было Святло праўдзівае, якое асвятляе кожнага чалавека, які прыходзіць на свет. У свеце было, і свет праз Яго стаўся, і свет не пазнаў Яго. Прыйшло да свайго, і свае Яго не прынялі. А тым, хто прыняў Яго, дало ўладу стаць Божымі дзецьмі, тым, хто верыць у імя Ягонае, хто ні ад крыві, ні ад жадання цела, ні ад жадання мужа, але ад Бога нарадзіўся. Слова сталася целам і пасялілася між намі, і бачылі мы славу Ягоную, славу, якую мае ад Айца Адзінародны, поўны ласкі і праўды. Ян сведчыць пра Яго і ўсклікае, кажучы: “Гэта быў той, пра якога я сказаў: за мною ідзе той, які апярэдзіў мяне, таму што быў раней за мяне”. І з паўнаты Ягонай мы ўсе прынялі ласку замест ласкі. Бо Закон быў дадзены праз Майсея, ласка і праўда сталіся праз Езуса Хрыста. Бога ніхто ніколі не бачыў. Адзінародны Бог, які ва ўлонні Айца, Ён аб’вясціў.

Ян 1, 1–18


Бог пакладае ў табе надзею
   Божае Нараджэнне – гэта святкаванне любові Бога да чалавека. Яна прысутная ў нараджэнні Езуса ў Бэтлееме, у крыніцы нашага хросту. На ёй засноўваецца вера ў лепшае, вечнае жыццё. “Калі як хрысціяне хочам спазнаць простае людское шчасце, павінны любоў уцелаўлёнага Бога зрабіць фундаментам сваёй штодзённасці: працы, адпачынку, клопату адзін аб адным”, – гаворыць а. Юзаф Аўгустын SJ, вядомы рэкалекцыяніст і аўтар шматлікіх хрысціянскіх кніг.
    Жыццё кожнага чалавека мае вялікі сэнс. Яно цудоўнае, нягледзячы на цярпенні, прыніжэнні, а таксама віну, якую прыцягваем нашымі грахамі. Дзякуючы любові Нованароджанага ў Бэтлееме мы з супакоем у душы можам прыняць усе жыццёвыя нягоды, людскія крыўды і несправядлівасці. Яна натхняе на барацьбу са слабасцямі і перашкодамі лёсу, дапамагае раскрыць вочы, каб убачыць глыбейшае вымярэнне існавання.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  251

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.