ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

З каталіцкага друку (126)

Прэса

Каталіцкія місіянеркі
   намінаваны
   на Нобелеўскую прэмію


   Вылучыць іх кандыдатуры ў камітэт прэміі прапанавала дырэкцыя карэйскага шпіталя, дзе ахвярна служылі сёстры. Дзве аўстрыйскія манахіні Марыяна Сцёгер і Маргарэт Пісар большую частку жыцця прысвяцілі працы з пракажонымі.
Падчас вайны з Японіяй на востраве Сарок размяшчаўся адзін з лагераў, дзе былі зняволены і людзі, хворыя на праказу. У Карэі, таксама як і ў Японіі і Кітаі, гэтае захворванне выклікае ў грамадства асуджэнне і меркаванне аб Божай кары. Галоўнай місіяй сясцёр было вяртанне пацыентам клінікі годнасці і ўпэўненасці ў сабе. “Стараліся адведваць іх ранкам, калі нікога не было. Часта разам вячэралі ў канцы дня”, – успамінае адна з намінантак.
    Пазней манахіні арганізавалі ў Аўстрыі збор лекаў і грошай на будаўніцтва дома для здаровых дзяцей такіх пацыентаў.

“З’яднаныя для міру”
   
Пад такім дэвізам на Алімпійскім стадыёне ў Рыме быў разыграны футбольны матч. Ініцыятыва палягала на тым, каб дапамагчы людзям, якіх закрануў апошні землятрус у цэнтральнай частцы Італіі, а таксама звярнуць увагу свету на праблему міру.
Ідэю правесці матч падтрымаў Святы Айцец Францішак, які сказаў, што футбалісты з’яўляюцца добрым прыкладам, асабліва для моладзі. Удзел у мерапрыемстве вядомых спартсменаў, у тым ліку Дыега Арманда Марадоны і Франчэска Тоці, можа завастрыць увагу грамадства на важных пытаннях рэчаіснасці.

Ірландыя пачынае
падрыхтоўку да ІХ
Сусветнай сустрэчы сем’яў

   
Спатканне пройдзе пад дэвізам “Малітва ў сям’і: радасць для свету” 22–26 жніўня 2018 года ў Дубліне.
Адначасова з тэхнічнай падрыхтоўкай будзе арганізавана катэхетычная праграма, заснаваная на дакументах папы Францішка: апостальскіх адгартацыях “Evangelii Gaudium” і “Amoris Laetitia”, а таксама энцыкліцы “Laudato Si”.
    Мерапрыемства ўяўляе сабой найбуйнейшы з’езд сем’яў у свеце. Праходзіць раз на тры гады. Мае на мэце супольнае перажыванне і святкаванне сямейнага жыцця, а таксама клопат аб гэтай справе Паўсюднага Касцёла.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  258

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.