ГРОДНА
Аўторак,
16 красавіка
2024 года
 

XXXI Звычайная Нядзеля

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Лукі
Езус увайшоў у Ерыхон і праходзіў праз яго. І вось адзін чалавек па імені Закхей, кіраўнік мытнікаў і багаты, стараўся ўбачыць Езуса, хто Ён такі, але не мог з-за натоўпу, таму што быў малога росту. Забегшы наперад, ён залез на смакоўніцу, каб убачыць Яго, бо Ён павінен быў там праходзіць. Калі Езус прыйшоў на гэтае месца, паглядзеў уверх і сказаў яму: “Закхей, хутчэй спускайся, бо сёння мне трэба быць у тваім доме”. Той хутка спусціўся і прыняў Яго з радасцю. А ўсе, убачыўшы гэта, пачалі наракаць і казалі, што Ён зайшоў пагасціць да грэшнага чалавека. Закхей жа ўстаў і сказаў Пану: “Вось палову маёмасці сваёй, Пане, я аддам убогім і, калі каго ў чым ашукаў, аддам у чатыры разы больш”. Езус сказаў яму: “Сёння прыйшло збаўленне ў дом гэты, таму што і ён сын Абрагама. Бо Сын Чалавечы прыйшоў знайсці і выратаваць тое, што загінула”.

Лк 19, 1–10


Збаўленне для кожнага
   Нечаканы паварот падзей... Багаты мытнік, які нажываўся на чужых грашах, якога цікавіла толькі багацце, пасля сустрэчы з Езусам навярнуўся, пастанавіў выправіць учыненае зло. Хрыстос даў гэтаму духоўнаму небараку надзею. Дзякуючы таму, што Закхей прыняў прапанову Езуса і змяніў свой стыль жыцця, выратаванне перайшло на ўвесь ягоны дом.
    Большасць габрэяў верыла, што збаўленне будзе ўдзелам усіх ізраільцян, нашчадкаў Абрагама, акрамя тых, якія самі сябе “выключылі”, робячы страшэнныя злачынствы. На працягу сваёй гісторыі Ізраэль неаднойчы адварочваўся ад Бога, ламаючы з Ім запавет, але Усемагутны заўсёды прабачаў тым, хто каяўся.
    Бог, як Добры Пастыр, няспынна шукае тых, хто заблукаў. Гэтая радасная вестка напаўняе надзеяй на тое, што збаўленне прыйдзе і ў наш дом. Трэба толькі спусціцца з дрэва граху, дазволіць Богу ўбачыць сябе, каб хутка аказацца ў Яго любячых руках.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  260

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.