ГРОДНА
Аўторак,
23 красавіка
2024 года
 

XXX Звычайная Нядзеля

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Лукі
Езус расказаў такую прыпавесць некаторым упэўненым у сваёй праведнасці, якія пагарджалі іншымі: “Два чалавекі зайшлі ў святыню памаліцца; адзін фарысей, а другі мытнік. Фарысей, стаўшы, маліўся сам сабе так: «Божа, дзякую Табе, што я не такі, як іншыя людзі, рабаўнікі, несправядлівыя, распуснікі або як гэты мытнік. Пашчуся два разы на тыдзень, даю дзесяціну з усяго, што набываю». А мытнік, стоячы воддаль, не адважваўся нават падняць вачэй да неба, але, б’ючы сябе ў грудзі, казаў: «Божа, будзь міласцівы да мяне, грэшніка». Кажу вам, што менавіта гэты пайшоў у дом свой апраўданы, а не той, бо кожны, хто ўзвышае самога сябе, прыніжаны будзе, а хто прыніжае сябе, узвысіцца”.

Лк 18, 9–14


Шанс на збаўленне
   Справядлівасць – гэта цнота, на якую абапіраюцца міжасабовыя адносіны людзей. Аддаваць тое, што належыць, быць у разліку, не ствараць клопатаў – усё гэта прыкметы сумленнага чалавека, якому можна давяраць.
    Справядлівымі людзьмі ў габрэяў лічыліся фарысеі. Мытнікі ж прызнаваліся здраднікамі свайго народу, бо працавалі на рымскага акупанта. Чаму Езус у сённяшнім Евангеллі ставіць у прыклад менавіта мытніка, а не фарысея? Фарысей захоўваў суровы пост, абыходзячыся два дні штотыднёва без пітной вады, і аддаваў дзесяціну, памеры якой маглі перавышаць 20% заробку. Але рабіў ён гэта для заспакаення пачуцця ўласнай дасканаласці і не адчуваў неабходнасці ў Божым апраўданні, бо лічыў сябе справядлівым. Мытнік жа, б’ючы сябе ў грудзі, выражаў жаль за грахі, прызнаваўся перад Усемагутным, што патрабуе Яго міласэрнасці, таму быў апраўданы перад трыбуналам Нябеснага Айца. Бог дае шанс на збаўленне толькі тады, калі мы становімся пакорлівымі.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  253

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.