ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

З каталіцкага друку (123)

Прэса

Першае прэзбітэрскае
пасвячэнне ў Манголіі

   Kс. Язэп Энх узяў на свае плечы велізарную адказнасць.
Са сваім веданнем багатай старажытнай мангольскай культуры святар можа стаць пасярэднікам паміж Касцёлам і некаталіцкай большасцю насельніцтва краіны. Усяго ў Манголіі пражывае 2,8 млн. чалавек, аднак толькі каля тысячы з іх – католікі.
    “Я ўзрушаны тым, што пасля амаль 25-ці гадоў прысутнасці Касцёла ў гэтай нехрысціянскай краіне адбыўся цуд – пасвячэнне першага ў гісторыі шырокіх стэпаў мясцовага святара. Я падзяляю радасць і хваляванне нашых вернікаў”, – сказаў біскуп Венцэслаў Падылья, які кіруе невялікай каталіцкай супольнасцю ў Манголіі.

Адбылася сустрэча моладзі
з супольнасцю з Тэзэ

   
У ёй прынялі ўдзел каля 9-ці тыс. маладых людзей з многіх афрыканскіх краін.
Арганізаваная экуменічнай супольнасцю сустрэча адбылася ў Катану, найбуйнейшым горадзе Беніна. Дэвізам сёлетняй падзеі былі словы: “Супольна шукаем дарогу надзеі”.
    “Гэты з’езд будаваў прыязнасць паміж моладдзю з розных краін, традыцый і рэлігій. Мы з задавальненнем дзяліліся ўласным вопытам і вучыліся культуры іншых людзей”, – адзначыў адзін з удзельнікаў сустрэчы.

“Адрачэнне ад насілля:
стыль палітыкі
на карысць супакою”

   
Так гучыць тэма абвешчанага папам Францішкам 50-га Сусветнага дня супакою, які адбудзецца 1 студзеня 2017 года.
У апублікаваным прэс-цэнтрам Апостальскай Сталіцы камунікаце адзначана, што насілле і супакой ляжаць у аснове двух супрацьлеглых спосабаў будавання грамадства. Рост колькасці ачагоў насілля прыводзіць да сур’ёзных і негатыўных сацыяльных вынікаў. Святы Айцец падагульняе гэтую праблему ў выражэнні “трэцяя сусветная вайна ў кавалках”. У той жа час супакой, цалкам наадварот, прыводзіць да пазітыўных сацыяльных рэзультатаў і робіць магчымым сапраўдны прагрэс.
    Святы Пасад указвае, што ў пасланні Папа збіраецца ўказаць шлях надзеі, дастасаваны да сучасных гістарычных умоў: дасягненне вырашэння праблем пасродкам перагавораў, пазбягаючы іх трансфармацыі ў ваенны канфлікт.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.