ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Варта ведаць (75)

Варта ведаць

  Папа Францішак прыняў у Ватыкане футбалістаў “Ювентуса” Турын і АС “Мілан”. У кароткай прамове Святы Айцец прызнаўся, што цэніць традыцыі свету футбола. Адзначыў, што поспех каманды з’яўляецца вынікам мноства чалавечых цнот: гармоніі, лаяльнасці, здольнасці да сяброўства і дыялогу. Гэта “духоўныя каштоўнасці, якія становяцца таксама спартыўнымі”. Папа выказаў упэўненасць, што сярод іх прысутнічае “смак братэрства, узаемапавага, зразуменне, а таксама прабачэнне”. На заканчэнне Пантыфік папрасіў футбалістаў памаліцца ў яго інтэнцыі і ўдзяліў ім бласлаўленне.

    У Санктуарыі Рэліквій Дрэва Святога Крыжа на Свентым Кшыжы адбылося святкаванне 200-годдзя ўзнікнення Супольнасці Місіянераў Аблатаў Марыі Беззаганнай і 80-годдзя іх прысутнасці на Свентакшыскай зямлі. На юбілейныя ўрачыстасці прыбылі шматлікія пілігрымы і манахі з рэгіёна, краіны і з-за мяжы. Ім папярэднічала ранішняя св. Імша, адпраўленая ў свентакшыскай базіліцы пад кіраўніцтвам сандамерскага біскупа Кшыштафа Ніткевіча. Дарэчы, першым аблатам, які ў 1936 годзе прыбыў у свентакшыскі санктуарый, каб распачаць манаскую паслугу, быў а. Ян Кулявы OMI. Сёння польская правінцыя супольнасці налічвае без малога 500 манахаў.
   
    Больш за 60 манахінь з розных кляштараў закрытага тыпу чылійскага горада Санцьяга наведалі жаночую турму. Такім чынам сёстры адзначылі Юбілей манаскага жыцця ў рамках Года міласэрнасці. Для іх гэта стала магчымасцю “адчуць радасць і смутак жанчын, а таксама стаць адной з іх”, – распавядае с. Марыя Ружа, кармелітка з кляштара св. Юзафа. Зняволеныя жанчыны ўспрынялі візіт сясцёр як бласлаўленне і падтрымку. “Вельмі добра, што яны прыйшлі памаліцца за нас”, – падзялілася адна са зняволеных.
     
    Тэкст Бібліі перадалі ў выглядзе піктаграм. Аўтар праекта, які пажадаў застацца невядомым, назваў сваю працу “Пісаннем для мільёнаў”. Яно складаецца з 3,3 тысячы старонак, дзе выкарыстана 80 розных эмоцый у выглядзе смайлаў і 200 слоў. Аўтар займаўся перакладам каля паўгода. Як заўважае сам, хацеў “зрабіць тэкст Бібліі падобным на тое, чым людзі дзеляцца ў SMS ці твіты, скараціўшы агульную колькасць сімвалаў”.
   
    Арганізацыйны камітэт СДМ запусціў “Call-цэнтр”. Інфалінія абслугоўваецца на пяці мовах: польскай, англійскай, іспанскай, італьянскай і французскай. Ад панядзелка да пятніцы з 9.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па польскім часе пасля набору нумара (+4812) 446-73-33 валанцёры адкажуць на ўсе пытанні, якія датычацца СДМ. Падчас галоўных падзей сустрэчы “Call-цэнтр” будзе працаваць 24 гадзіны ў суткі. Інфалінія скончыць сваю працу 3 жніўня.

credo-ua.org; ekai.pl; niedziela.pl

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.