ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

IX Нядзеля звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Лукі
Калі Езус скончыў сваю прамову да народа, Ён увайшоў у Кафарнаум. У аднаго ж сотніка захварэў і быў пры смерці слуга, якім ён даражыў. Пачуўшы пра Езуса, сотнік паслаў да Яго юдэйскіх старэйшын, каб папрасілі Яго прыйсці і аздаравіць ягонага слугу.
    Тыя прыйшлі да Езуса і настойліва прасілі Яго, кажучы: “Ён варты, каб Ты зрабіў яму гэта, бо ён любіць наш народ і нават пабудаваў нам сінагогу”. Езус пайшоў з імі.
    I калі Ён быў ужо недалёка ад дому, сотнік паслаў сяброў сказаць Яму: “Пане, не турбуйся, бо я не варты, каб Ты ўвайшоў пад дах мой. Таму я не палічыў сябе вартым прыйсці да Цябе. Але скажы слова, і будзе здаровы слуга мой. Бо я таксама чалавек, падпарадкаваны ўладзе, і маю ва ўладзе жаўнераў. Кажу аднаму: «Ідзі», – і ён ідзе; другому: «Прыйдзі», – і ён прыходзіць; а майму слузе: «Зрабі гэта», – і ён робіць”. Пачуўшы гэта, Езус дзівіўся яму і, павярнуўшыся да натоўпу, які спадарожнічаў Яму, сказаў: “Кажу вам: нават у Ізраэлі Я не знайшоў такой вялікай веры. Калі ж пасланцы вярнуліся дадому, яны засталі слугу здаровым.

Лк 7, 1–10


Праз пакорнасць да аздараўленчай моцы
   Вера рымскага сотніка з’яўляецца прыкладам для нас – вучняў Хрыста. Яго словы мы паўтараем кожны раз, калі ўдзельнічаем у св. Імшы. А калі прыступаем да св. Камуніі, іх змест закранае ў нашых сэрцах найбольш чуллівыя струны веры: “Пане, я не варты...”. Але, нягледзячы на чалавечую нягоднасць, Ён знаходзіць месца ў сэрцы кожнага.
    Мы не здольны ацаніць плён Яго прысутнасці. Гэта стане магчыма толькі пасля завяршэння нашай зямной вандроўкі. Нягледзячы на гэта, мы перакананы ў Яго моцы, якая робіць нас здольнымі да жыцця Божых дзяцей: у духоўным здароўі і сярод сяброў, з якімі я магу ўслаўляць Бога за Яго велікадушнасць.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.