ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

1 мая 2016 года

Ад шчырага сэрца

 Унебаўшэсце Пана

◊◊◊
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Аляксандру Кашкевічу з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем мноства Божых ласкаў, нястомнай апекі святога Заступніка і Найсвяцейшай Маці, а таксама цеплыні і дабрыні ад людзей навокал і святла Святога Духа на кожны дзень душпастарскай паслугі.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
◊◊◊
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Аляксандру Кашкевічу з нагоды Імянін і 25-й гадавіны біскупскай сакры перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай добры Бог адорвае Вас усімі ласкамі на доўгія гады, смутак няхай абмінае, а жыццё плыве ў радасці. Дзякуем Вам за працу, якую зрабілі ў нашай дыяцэзіі, і жадаем, каб Вы далей вялі нас да Бога!
Са шчырай малітвай Аліцыя і Віталій Воранавы са Смаргоні
◊◊◊
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Аляксандру Кашкевічу, паважаным Ксяндзам Аляксандру Баклажцу і Аляксандру Сасноўскаму з нагоды Імянін перасылаем букет найлепшых пажаданняў: здароўя, душэўнага супакою, усмешкі і шмат радасці, што выплывае са святарскага паклікання. Няхай Найсвяцейшая Маці заўсёды трымае Вас у сваёй апецы і шчодра адорвае сваімі ласкамі.
Парафіяне з Навагрудка
◊◊◊
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Аляксандру Кашкевічу з нагоды Імянін шчыра жадаю шматлікіх Божых ласкаў, здароўя, рада- сці, сіл у цяжкія хвіліны жыцця і няспыннай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі.
З памяццю ў малітве с. Ірына Златкоўская, генеральная настаяцельніца Супольнасці Сясцёр Дапаможніц Чысцовым Душам
◊◊◊
Паважаным Айцам Віталію Бандаронку і Віталію Юркевічу, а таксама Брату Войцеху з нагоды Імянін складаем сардэчныя віншаванні здароўя, шматлікіх Божых ласкаў, няспыннай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і шчодрых дароў Святога Духа. Ад усяго сэрца дзякуем Вам за ахвярную працу ў нашай парафіі, цёплую ўсмешку і зычлівасць.
Парафіяне і члены Апостальства дапамогі чысцовым душам са Слоніма
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Ёдзіку з нагоды Імянін жадаем Божага бласлаўлення, апекі Маці Божай і святога Заступніка, дароў Святога Духа, здароўя, радасці, сардэчных і шчырых людзей побач, а таксама бласлаўлёнага плёну ў душпастарскай працы.
Апостальскі рух “Маргарытка” з пар. св. Яна Паўла ІІ у Смаргоні
◊◊◊
Шаноўны Ксёндз Пробашч Юрый Жэгарын! Прыміце самыя шчырыя і цёплыя словы віншаванняў з нагоды Імянін! Асыпаем Вас праменьчыкамі сваёй любові, атуляем малітоўнай апекай і шчыра дзякуем Езусу, што даў нам такога цудоўнага святара! Хай Хрыстос моцна прытуляе Вас да свайго міласэрнага сэрца, асвятляе любоўю і ласкай, сцеражэ на кожнай жыццёвай сцяжыне, а Божая Маці працягвае руку дапамогі, падтрымкі як вернаму слугу Яе Сына.
З вялікай любоўю і павагай парафіяне, Біблійнае кола, дзеці і моладзь касцела св. Міхала Арханёла ў Навагрудку
◊◊◊
Паважаны Ксёндз Пробашч Валянцін Хвядук! Сардэчна віншуем Вас з нагоды Дня нараджэння і Юбілею. Праз нашы малітвы просім міласэрнага Бога, каб узнагародзіў Вас моцным здароўем, сілай і нязгасным запалам у шчырай і адданай паслузе Богу і людзям. Няхай Маці Божая Чанстахоўская апекуецца Вамі і асцерагае ў цяжкія хвіліны. Шчасці Божа!
Парафіяне з Моцевічаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Ёдзіку з нагоды дня Імянін перасылаем букет сардэ-чных пажаданняў: Божага бласлаўлення на кожны дзень жыцця, сталай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, шчодрых дароў Святога Духа, добрага здароўя, шчасця, поспехаў ва ўсіх справах, а таксама штодзённай радасці.
Сям’я Тарасевіч М. з Гродна
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Адамовічу з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Ваш св. Заступнік штодзённа Вамі апекуецца, Маці Божая ахінае плашчом сваёй мацярынскай пяшчоты, усемагутны Бог шчодра адорвае сваімі ласкамі, а Святы Дух напаўняе сваімі дарамі кожны дзень Вашага жыцця і святарскай паслугі. Шчасці Божа!
Вернікі з пар. МБ Міласэрнасці, Доцішкі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Саковічу з нагоды Дня нараджэння і Імянін перасылаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай Пан Бог штодзённа адорвае Цябе сваімі ласкамі: моцным здароўем, душэўным супакоем, мудрасцю і поспехам у душпастарскай працы. Няхай на твары заўсёды яснее ўсмешка, вочы блішчаць ад рада- сці, а сэрца моцна б’ецца ад той любові, якая ў ім жыве. Няхай побач заўсёды будуць добрыя і зычлівыя людзі, а праца на Божай ніве прыносіць шчодры плён.
Родныя сёстры Валянціна і Ядзвіга
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Лебядзевічу з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, бясконцай радасці, плёну з працы, шчодрых Божых ласкаў і апекі Найсвяцейшай Панны Марыі. Няхай кожны Ваш дзень будзе асвечаны бязмежнай любоўю Бога.
З малітвай і павагай Касцёльны камітэт і ІІІ Ордэн св. Францішка з Суботнікаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Юрыю Саковічу з нагоды Юбілею і Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні, спалучаныя з малітвай. Жадаем, каб Пан Бог даваў здароўе і шчодра надзяляў сваімі ласкамі. Няхай Анёл ахоўвае Вас і пры любой небяспецы бярэ пад свае крылы. Дзякуем за ахвярную працу, шчырыя словы, мудрыя казанні і добрыя справы.
З малітвай і ўдзячнасцю парафіяне з Карэлічаў і Варончы
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Аляксандру Лебядзевічу з нагоды Імянін перасылаем самыя сардэ-чныя пажаданні. Няхай здароўе будзе моцным на доўгія гады жыцця, у сэрцы заўсёды жывуць радасць, супакой, любоў і дабрыня, а нястомная энергія спадарожнічае Вам, прыносячы бясконцую радасць ад плёну святарскай працы. Няхай міласэрны Езус і Яго Найсвяцейшая Маці адорваюць Вас бязмежнай любоўю і асвячаюць кожны дзень жыцця. Мы вельмі ўдзячныя Вам за клопат пра наш касцёл, за ўтульнасць, супакой і цеплыню, што пануюць у яго сценах, за тое, што з усімі хваробамі і болем душы мы спяшаемся ў нашу святыню. Молімся за Вас і просім, каб добры Бог даў Вам шмат сіл і мудрасці на рэалізацыю Вашых планаў і задум. Дзякуем за павучальныя казанні, дабрыню і цярплівасць, а Вашым бацькам – за сына святара.
З павагай і ўдзячнасцю Ружанцовыя колы з в. Суботнікі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Віктару Захарэўскаму з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем нязгаснага запалу веры, моцнага здароўя, сіл і радасці. Няхай кожны Ваш дзень будзе асвечаны Божай любоўю і міласэрнасцю, а Маці Божая – заступніца святароў – ніколі Вас не пакідае ў цяжкія хвіліны жыцця. Шчасці Божа!
Вернікі з Моцевічаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Мацкевічу з нагоды Імянін складаем шчырыя віншаванні. Няхай радасць, супакой і Божая ласка напаўняюць Вашае сэрца, а побач будуць добразычлівыя і спагадлівыя людзі. Няхай Найсвяцейшая Маці апекуецца і абараняе Вас а Святы Дух адорвае шчодрымі дарамі.
З малітвай Апостальства “Маргарытка” з пар. св. Францішка Ксаверыя ў Гродне
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Валерыю Спірыдону з нагоды Дня нараджэння складаем сардэчныя пажаданні здароўя і дабра, мудрасці i цярплівасці, каб кожны дзень быў лепшым, чым папярэдні. Няхай добры Бог блаславіць Вас і падорыць сваю ласку, каб Вы цвёрда ішлі па шляху служэння Богу і людзям, а Маці Божая няхай няспынна Вамі апекуецца.
З малітвай Апостальства “Маргарытка” з пар. св. Францішка Ксаверыя ў Гродне
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Аляксандру Лебядзевічу з нагоды Iмянiн жадаем усіх Божых ласкаў, нястомнай апекі Маці Божай, шчодрых дароў Святога Духа, разважлівасці і моцы ў выкананні святарскай паслугі. Жывіце ў здароўі і радасці, а сэрца няхай будзе напоўнена супакоем і любоўю.
Суполка “Equipes Notre-Dame” з Суботнікаў
◊◊◊
Паважанаму Айцу Станіславу Садоўскаму з нагоды Імянін, Дня нараджэння і чарговай гадавіны святарскіх пасвячэнняў перасылаем сардэчныя пажаданні моцнага здароўя на доўгія гады, шмат сіл, стойкасці і радасці ад святарскай паслугі. Няхай добры Бог, які паклікаў Вас да святарства, узнагародзіць і ўзмоцніць, каб Вашае жыццё было напоўнена дабрынёй, любоўю і надзеяй! Няхай Святы Дух шчодра адорвае Вас сваімі дарамі, каб Вашы казанні і дапамога маглі ратаваць і радаваць людскія душы. Няхай Езус, якога Вы кожны дзень трымаеце ў сваіх руках, бласлаўляе Вас, а Найсвяцейшая Маці нястомна ахінае плашчом сваёй мацярынскай апекі.
З малітвай і глыбокай павагай парафіяне з Поразава
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Мар’яну Хаменю з нагоды Імянін перасылаем самыя сардэ- чныя пажаданні здароўя, доўгіх гадоў жыцця, спакойных і ясных дзён у святарскім жыцці. Няхай Святы Дух апраменьвае сваім святлом кожны Ваш дзень, а святы Заступнік нястомна чувае над Вамі.
Члены Апостальства дапамогі чысцовым душам з Шылавічаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Антонію Абухоўскаму з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, шчасця, поспехаў у душпастарскай працы, апекі Маці Божай і людской добразычлівасці. Няхай Вашае жыццё будзе шчаслівым і бласлаўлёным, а Бог няспынна адорвае Вас сваімі ласкамі.
III Ордэн св. Францішка і колы Жывога Ружанца з пар. Тэалін
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Севасцьяновічу з нагоды Імянін складаем найлепшыя пажаданні. Няхай кожная хвіліна Вашага жыцця будзе асвечана святлом Хрыста, а Маці Божая, якой Вы бязмежна давяраеце, заўсёды Вас атуляе мацярынскай ласкай і дапамагае выконваць волю Айца Нябеснага!
III Ордэн св. Францішка і колы Жывога Ружанца з пар. Тэалін
◊◊◊
Шаноўным Сёстрам Яніне Самойленка, Ядзвізе Альшэўскай, Ядзвізе Матыс і Яніне Малышка з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, штодзённага ўзмацнення ў веры і шчырай радасці ад кожнай пражытай хвіліны. Няхай міласэрны Бог адорыць Вас усімі сваімі ласкамі, а Найсвяцейшая Маці прытуляе да свайго мацярынскага сэрца і няспынна Вамі апекуецца.
III Ордэн св. Францішка і колы Жывога Ружанца з пар. Тэалін
◊◊◊
Паважанай Сястры Мар’яне Алешчык з нагоды Імянін складаем сардэчныя пажаданні. Няхай Бог адорыць Вас любоўю і супакоем, а Вашае сэрца заўсёды будзе адкрытым для ўсіх людзей. Няхай Марыя пастаянна Вамі апекуецца. Дзякуем за добрае сэрца і працу, якую Вы ўклалі ў дзяцей і моладзь нашай парафіі.
З удзячнасцю і малітвай Аліцыя і Віталій Воранавы са Смаргоні
◊◊◊
Паважанай Сястры Ядзвізе Мяцеліца з нагоды Дня нараджэння перасылаем самыя шчырыя віншаванні і пажаданні Божага бласлаўлення на кожны дзень жыцця, шчодрых дароў Святога Духа і нястомнай дапамогі Найсвяцейшай Панны Марыі. Няхай тая праца, якую Вы штодзённа выконваеце, прыносіць Вам задавальненне і радасць, а тым, хто знаходзіцца побач, – стане бачным знакам Божай любові і дабрыні да іх. Шчасці Божа!
Вернікі з пар. св. Роха ў Грандзічах
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Мар’яну Хаменю з нагоды Імянін складаем самыя сардэчныя пажаданні. Жадаем моцнага здароўя на доўгія гады жыцця, апекі Маці Божай і дароў Святога Духа. Няхай Бог, якому Вы даверыліся, дапамагае перажыць усе цяжкасці. Няхай Ён узнагародзіць Вас за працу і ўзмоцніць у святарскай паслузе. Дзякуем за адкрытае сэрца і адданую службу Богу і людзям.
Удзячныя парафіяне з Шылавічаў
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам Станіславу Лабану і Аляксандру Лебядзевічу з нагоды Імянін складаем сардэчныя пажаданні доўгіх гадоў жыцця ў добрым здароўі, шчасця, цярплівасці ў святарскай працы, шчодрых дароў Святога Духа, усмешкі на кожны дзень, а на час буры – рознакаляровай вясёлкі. Няхай Бог заўсёды Вас бласлаўляе, а Маці Божая і святыя Заступнікі маюць у сваёй апецы.
З памяццю ў малітве “Маргарыткі” і парафіяне з Беняконяў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Раманоўскаму з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, штодзённай радасці і добразычлівых людзей побач. Няхай кожны Ваш дзень будзе асветлены святлом Святога Духа, а праца на ніве Пана прыносіць шчодры плён.
Члены Апостальства дапамогі чысцовым душам з Гродна-Паўднёвага
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Баклажцу з нагоды Імянін складаем букет сардэчных пажаданняў: здароўя на доўгія гады, аптымізму, супакою ў сэрцы, а таксама цярплівасці на святарскім шляху. Няхай Святы Дух шчодра адорвае Вас сваімі дарамі, а Найсвяцейшая Маці і святы Заступнік ахінаюць Вас сваёй апекай заўсёды і ўсюды. Ад усяго сэрца дзякуем Вам за працу ў нашым касцёле, абвяшчэнне Божага слова, добрае сэрца і клопат аб парафіянах і святыні.
Члены Апостальства дапамогі чысцовым душам з Крамяніцы
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Ставецкаму з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні здароўя на доўгія гады, шчасця, поспехаў, апекі Найсвяцейшай Маці і святога Заступніка. Няхай Святы Дух апраменьвае сваім святлом кожны дзень Вашай святарскай паслугі. Шчасці Божа!
Члены Апостальства дапамогі чысцовым душам з Германішкаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Станіславу Лабану з нагоды Імянін перасылаем шмат сардэ- чных пажаданняў здароўя, радасці, душэўнага супакою і добрых людзей побач. Няхай Пан Езус прытуліць Вас да свайго Найсвяцейшага Сэрца і адорыць бласлаўленнем і ўсімі ласкамі на доўгія гады. Шчасці Божа!
З памяццю ў малітве члены Апостальства дапамогі чысцовым душам з Беняконяў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Станіславу Пытэлю з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем шчасця, радасці на кожны дзень жыцця, стойкасці ў святарскай паслузе, моцнага здароўя і толькі добразычлівых людзей побач. Няхай святы Заступнік заўсёды апекуецца Вамі і ўзносіць свае малітвы за Вас да Божага трона.
Члены Апостальства дапамогі чысцовым душам з Васілішкаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Шчарбіцкаму з нагоды Дня нараджэння жадаем добрага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, душэўнага супакою. Няхай радасць заўсёды Вам спадарожнічае, а цярплівасці і стойкасці хопіць на доўгія гады адданай душпастарскай працы. Жадаем, каб Вас абмінаў смутак, а жыццё прахо-дзіла ў радасці. Няхай Маці Божая асвячае Ваш шлях промнямі сваёй міласэрнасці, а побач будуць добрыя і зычлівыя людзі. Ад усяго сэрца дзякуем за тое, што Вы з намі, за навуку, якую абвяшчаеце на святым алтары, за шчырую службу Богу і людзям, адкрытае і вялікае сэрца.
Сям’я Ялгоўскіх, дзеці, моладзь, міністранты, удзячныя парафіяне са Смаргоні
◊◊◊
Паважанай Сястры Ірыне Барцэвіч у сувязі са смерцю любімай мамы Яніны выказваем словы шчырага жалю і спачування. Яднаемся з Вамі ў малітве, просячы Пана, каб як мага хутчэй прыняў яе ў сваё Валадарства. Няхай міласэрны Бог дадасць Вам моцы, каб перажыць цяжар страты блізкага чалавека.
Вернікі з пар. св. Міхала Арханёла ў Смаргоні

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.