ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

17 красавіка 2016 года

Ад шчырага сэрца

 

◊◊◊
Паважаным Ксяндзам Юрыю Павайбу, Юрыю Марціновічу і Юрыю Свіслоцкаму з нагоды Імянін перасылаем мноства сардэчных пажаданняў усіх Божых ласкаў, нястомнай апекі Маці Божай, мноства сіл, цярплівасці, нястомнага запалу ў душпастарскай паслузе і моцнага здароўя. Няхай добры Бог узнагародзіць Вас за ўсе намаганні, клопат і працу, якія Вы прыкладаеце, каб наблізіць нас да Айца.
Вернікі з пар. Тэалін
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Кузьмічу з нагоды Імянін складаем букет сардэчных пажаданняў. Няхай кожны Ваш дзень праходзіць у радасці, сілы і запал да абвяшчэння Божага слова ніколі Вас не пакідаюць, а побач заўсёды будуць добрыя і зычлівыя людзі. Няхай Бог штодзённа адорвае Вас усімі сваімі ласкамі, а Найсвяцейшая Маці і святы Заступнік нястомна Вамі апекуюцца.
Парафіяне і члены Апостальства дапамогі чысцовым душам з Новага Двара
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Барташэвічу з нагоды Імянін перасылаем свае сардэчныя пажаданні і словы ўдзячнасці за спагадлівасць і дабрыню. Няхай Бог дадае Вам моцы, Дух Святы надзяляе мудрасцю і спакоем, Езус служыць прыкладам на святарскім шляху, а Маці Божая Нястомнай Дапамогі заўсёды засцерагае. Жадаем Вам моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, цярплівасці, мужнасці, доб-рых і спагадлівых вернікаў. Няхай Вас заўсёды засцерагае святы Юрый! Толькі ружы хай усцілаюць Вашага жыцця шляхі. З Днём Анёла! З Днём Патрона, Cвятар наш дарагі!
Парафіяне з касц. Адшукання Святога Крыжа ў Жырмунах
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Юрыю Ёдзіку з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя віншаванні. Жадаем, каб на працягу ўсяго свайго жыцця Вы ішлі з даверам і надзеяй да Бога, а ўсё, што Вы робіце, здзяйснялі з юначым запалам. Таксама жадаем мноства Божых ласкаў на кожны дзень, дароў Святога Духа, моцнага здароўя, душэўнага супакою, усмешкі і радасці. Няхай прыклад Вашай высокай культуры, інтэлегентнасці, міласэрнасці і шчырай службы Богу будзе ўзорам для шматлікіх пакліканняў. Дзякуем за працу і старанні ў аднаўленні нашага касцёла.
З павагай і ўдзячнасцю парафіяне з Цудзенішкаў
◊◊◊
Дарагая Сястра Агнешка! З нагоды Твайго Дня нараджэння перасылаем шмат сардэчных пажаданняў здароўя, радасці, душэўнага супакою і добрых людзей побач. Няхай Пан Езус адорвае Цябе бласлаўленнем і ўсімі ласкамі на доўгія гады і напаўняе святлом і сіламі. Дзякуем за прыгожы спеў за арганам і незвычайнае дэкараванне нашага касцёла. Жадаем апекі Маці Божай, а таксама шчодрых дароў Святога Духа. Няхай добры Бог, які паклікаў Цябе да служэння ў нашай парафіі, узнагародзіць кожную Тваю працу.
Удзячныя вернікі з пар. св. Вацлава ў Ваўкавыску
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Саковічу з нагоды Імянін ад шчырага сэрца жадаем усіх Божых ласкаў, нястомнай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Заступніка, а таксама шчодрых дароў Святога Духа. Няхай кожны дзень будзе шчаслівым і бласлаўлёным, а праца на ніве Пана прыносіць багаты плён. Шчасці Божа!
Члены Апостальства дапамогі чысцовым душам з Карэлічаў і Варончы
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Ясевічу з нагоды Імянін перасылаем шчырыя віншаванні і словы падзякі. Дзякуем за дабрыню і зычлівасць, адкрытае сэрца і спагадлівасць, якую Вы дорыце людзям. Няхай Маці Божая, святы Заступнік і Анёл-ахоўнік апекуюцца Вамі і дапамагаюць у выкананні душ- пастарскай паслугі. Мы ўдзячныя Богу за тое, што Ён паслаў нам Вас.
З малітвай Апостальства “Маргарытка” і моладзь з пар. св. Францішка Ксаверыя ў Гродне
◊◊◊
Дарагому сыну Ксяндзу Віталію Сідорку з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: Божага бласлаўлення на кожны дзень, няспыннай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Заступніка. Моцнага здароўя на доўгія гады, шчасця, душэўнага супакою, радасці ад выконваемай паслугі, стойкасці і моцы на нялёгкім святарскім шляху.
Бацькі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Барташэвічу ў Дзень імянін жадаем як мага больш здароўя, душэўнага супакою, стойкасці і нястомнага запалу ў выкананні святарскай паслугі. Няхай Найсвяцейшая Маці разам са сваім Сынам заўсёды маюць Вас у сваёй апецы і спадарожнічаюць Вам на працягу ўсяго жыцця, каб заўсёды з вялікай радасцю Вы служылі Богу і людзям.
“Маргарытка” і вернікі з пар. Беняконі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Дзмітрыю Сядлецкаму з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, шчодрых дароў і моцы Святога Духа, добрых і шчырых людзей на святарскім шляху, здзяйснення мар, здароўя, шчасця, мноства сіл у выкананні Божай волі, радасці, надзеі і аптымізму.
Парафіяне з в. Навіянка і Пашэлі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Барысевічу з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца перасылаем найлепшыя пажаданні. Няхай здароўе будзе моцным, жыццё – доўгім, сілы – бясконцымі, а радасць – штодзённай. Таксама жадаем Божай дапамогі на нялёгкім святарскім шляху, апекі Панны Марыі на кожны дзень, а побач – добразычлівых людзей.
Вернікі з пар. Наваельня
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Грыцко з нагоды Імянін прагнем скласці сардэчныя пажаданні. Жадаем Божага бласлаўлення на кожны дзень жыцця і душпастарскага служэння, дароў Святога Духа, апекі Маці Божай і святога Заступніка, а таксама моцнага здароўя, радасці і аптымізму. Шчасці Божа!
Вернікі з в. Новы Двор
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Федуку з нагоды Iмянiн i Велiкодных свят жадаем моцнага здароўя, вытрымкi на доўгiя гады пастарскага служэння, апекi святога Юрыя. Няхай добры Бог адорыць Вас усiмi неабходнымі ласкамi, а мiласэрная Мацi Божая клапоціцца пра Вас i напаўняе супакоем.
Парафiяне і члены Апостальства дапамогі чысцовым душам з касц. святых Пятра i Паўла, Ражанка
◊◊◊
Дарагому Ксяндзу Валянціну Хведуку з нагоды 40-га Дня нараджэння жадаем моцнага здароўя, душэўнага спакою, радасці, шматлікіх Божых ласкаў, зычлівых людзей, якія заўсёды гатовы дапамагчы, а таксама сіл і стойкасці ў душпастарскай паслузе. Няхай Маці Божая апекуецца Табой ў кожную хвіліну жыцця, а добры Бог адорвае сваімі ласкамі і айцоўскім бласлаўленнем.
Родныя
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Жэгарыну з нагоды Імянін ад шчырага сэрца жадаем усяго найлепшага. Няхай усемагутны Бог адорвае Вас сваімі ласкамі, а Маці Божая і святы Заступнік нястомна Вамі апекуюцца. Няхай здароўе будзе моцным, радасць – штодзённай, сілы - бясконцымі, а сэрца далей застаецца добрым і адкрытым на Бога і людзей.
Парафіяне і члены Апостальства дапамогі чысцовым душам з Навагрудка і Любчы
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Юрыю Канапельку з нагоды Дня нараджэння і Імянін перасылаем самыя сардэчныя пажаданні. Няхай Пан Бог штодзённа адорвае Вас сваімі ласкамі: моцным здароўем, душэўным супакоем, мудрасцю і поспехам у душпастарскай паслузе. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя і святы Заступнік нястомна Вамі апекуюцца, а Анёл-ахоўнік чувае над Вамі і дапамагае годна перажываць кожны дзень. Няхай побач заўсёды будуць добрыя і зычлівыя людзі, а Ваша праца на Божай ніве прыносіць шчодры плён.
Вернікі з капл. Вердамічы
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Юрыю Канапельку з нагоды Дня нараджэння і Імянін ад усяго сэрца жадаем Божага бласлаўлення. Няхай кожны дзень жыцця будзе напоўнены здароўем, шчасцем і радасцю. Няхай Святы Дух асвячае і вядзе Вас па Божых сцежках, а Найсвяцейшая Маці апекуецца Вамі. Дзякуем за цярплівасць і радасць, якую Вы нам прыносіце ў кожную нядзелю. Аддзяч, Божа!
Вернікі, колы Жывога Ружанца з капл. Бортнікі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Марціновічу з нагоды Імянін жадаем здароўя, мноства Божых ласкаў, радасці, шчасця, апекі Найсвяцейшай Маці і святога Заступніка. Няхай радасць і супакой жывуць у Вашым сэрцы і заўсёды хапае людской добразычлівасці.
Вернікі з в. Вінцукі і ваколіц
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Кузьмічу ў дзень Імянін сардэчна жадаем моцнага здароўя, радасці, шчасця, шчодрых Божых ласкаў, апекі Найсвяцейшай Маці. Няхай Пан Езус у сваёй міласэрнасці заўсёды чувае над Вамі і будзе Вашым Сябрам. Дары Святога Духа няхай асвячаюць гады Вашага жыцця і святарскі шлях. Жадаем доб-рых і справядлівых людзей побач, а святы Заступнік і Анёл-ахоўнік няхай абараняюць Вас у кожную хвіліну дня і ночы. Дзякуем Вам за Божае слова, павучальныя казанні і за прыемную ўсмешку на твары. Шчасці Божа!
Клементына і вернікі з капл. у Таневічах
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Юрыю Канапельку з нагоды Дня нараджэння, Імянін і 11-й гадавіны святарскай паслугі ў нашай парафіі складаем букет віншаванняў. Ад усяго сэрца жадаем шчодрых Божых ласкаў, моцнага здароўя, радасці ад паклікання. Няхай стойкасць і супакой заўсёды Вам спадарожнічаюць. Ад усяго сэрца дзякуем за тое, што Вы з намі, за навуку, якую абвяшчаеце пры святым алтары, за шчырую службу Богу і людзям, за адкрытае вялікае сэрца. Няхай Маці Божая атуляе Вас плашчом мацярынскай апекі, святы Заступнік чувае над Вамі, а побач будуць добрыя і зычлівыя людзі.
Удзячныя парафіяне з касц. Яна Хрысціцеля ў Мсцібаве
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Марціновічу з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем добрага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, душэўнага супакою. Няхай радасць заўсёды Вам спадарожнічае, а цярплівасці і стойкасці хопіць на доўгія гады адданай душпастарскай працы. Няхай Вас заўсёды абмінае смутак, а жыццё плыве ў радасці. Няхай Маці Божая асвячае Ваш шлях промнямі сваёй міласэрнасці, а побач будуць добразычлівыя людзі. Дзякуем за ўсмешку, падтрымку і добрыя адносіны да нас, за працу і намаганні.
Касцёльны камітэт і парафіяне з Геранёнаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Віктару Захарэўскаму з нагоды Дня нараджэння жадаем вялікай любові ад Бога, здароўя, апекі і бласлаўлення Маці Божай, малітоўнай падтрымкі ад усіх, за каго Вы моліцеся. Няхай шлях служэння Богу і людзям будзе доўгім і шчодрым на Божыя ласкі, любоў і міласэрнасць. Няхай добры Бог дае Вам сілы, беражэ і дапамагае. Няхай на душы заўсёды будзе светла, лёгка і радасна, а побач будуць толькі добразычлівыя людзі, сярод якіх Вашы адданыя парафіяне.
Вернікі з пар. Раготна
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Віктару Захарэўскаму з нагоды Дня нараджэння перасылаем шчырыя пажаданні моцнага здароўя, шчасця, душэўнага супакою, цярплівасці і стойкасці ў духоўным выхаванні людзей рознага ўзросту. Няхай Усемагутны Бог узнагаро- джвае Вас сваімі ласкамі, а Маці Божая штодзённа ахінае пяшчотнай, дабрынёй і бласлаўленнем. Няхай святы Заступнік узносіць свае малітвы за Вас да Бога, а Дух Святы шчодра адорвае сваімі дарамі, каб промні Божай міласэрнасці асвяцілі Ваш шлях і напоўнілі радасцю і шчасцем. Ад усяго сэрца дзякуем за мудрыя павучанні, Божае слова, чулае добрае сэрца, цудоўны прыклад веры і чалавечнасці, нястомны клопат і адданную працу на карысць нашай парафіі.
Парафіяне з капл. Данілавічы
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Тадэвушу Крыштопіку з нагоды Дня нараджэння складаем букет найлепшых пажаданняў: моцнага здароўя, душэўнага супакою, моцы і цярплівасці на святарскім шляху, нястомнага запалу веры і любові, нязгаснай надзеі і радасці, а таксама штодзённай апекі святога Заступніка і ўсіх дароў Божых на кожны дзень жыцця і святарскай паслугі.
Парафіяне з Квасоўкі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Цэзарыю Міху ў сувязі са смерцю бацькі перасылаем словы шчырага жалю і спачування. Няхай міласэрны Бог як мага хутчэй прыме яго ў сваё Валадарства.
Парафіяне са Скідзеля
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Цэзарыю Міху ў сувязі са смерцю бацькі перасылаю свае шчырыя спачуванні. Няхай мая малітва будзе для Вас падтрымкай у гэтыя цяжкія хвіліны. Парафіянка Вераніка з касц. Унебаўзяцця НМП і св. Юзафа
Рамесніка ў Скідзелі

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.