ГРОДНА
Чацвер,
25 красавіка
2024 года
 

Колькі доўжыцца актава Божага Нараджэння?

Задай пытанне

Святы ўжо мінулі, але яшчэ да 1 студзеня доўжыцца актава Божага Нараджэння. Гэты перыяд багаты на заступнікаў і ўспаміны святых. У літургіі Касцёла паняцце “актава” азначае “святкаванне пэўнага свята, якое працягваецца 8 дзён”. Лічба 8 выражае паўнату і ўваход у новае вымярэнне часу, якім з’яўляецца вечнасць. У сучасным літургічным календары ёсць толькі дзве актавы. Яны звязаны з урачыстасцямі Вялікадня і Божага Нараджэння.
Урачыстасць Нараджэння Пана мае актаву, укладзеную наступным чынам:
    - у нядзелю ў актаве адзначаецца свята Святой Сям’і;
    - 26 снежня адзначаецца свята св. Стэфана, першага мучаніка;
    - на 27 снежня прыпадае свята св. Яна, апостала і евангеліста;
    - 28 снежня – свята святых Немаўлят;
    - 29, 30 і 31 снежня – дні ў часе актавы;
    - 1 студзеня ў актаве Нараджэння Пана святкуецца ўрачыстасць Святой Багародзіцы Марыі. У гэты дзень узгадвалася таксама наданне Найсвяцейшага Імя Езус. З выпускам трэцяга выдання Рымскага Імшала гэты ўспамін быў вызначаны на 3 студзеня.

   Святкуючы актаву ўрачыстасці Божага Нараджэння, трэба памятаць, што яна адзначаецца як адзін святочны дзень, які адлюстроўвае таямніцу Уцелаўлення. Біблійныя і літургічныя тэксты на кожны дзень адносяцца да таямніцы прыходу Бога ў чалавечай постаці. Езус Хрыстус, Бог-Чалавек прыходзіць як абяцаны Месія, гэта значыць Збавіцель. У Ім здзяйсняюцца ўсе прароцтвы і абяцанні Старога Запавету. Таямніца Нараджэння Пана з’яўляецца для чалавека крыніцай сапраўднай радасці і надзеі.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  251

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.