ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Cвятой Cям’і

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Мацвея
Калі мудрацы адышлі, вось анёл Пана з’явіўся Юзафу ў сне і сказаў : “Устань, вазьмі Дзіця і Маці Яго і ўцякай у Егіпет, і будзь там, пакуль не скажу табе; бо Ірад будзе шукаць Дзіця, каб загубіць Яго”. Ён устаў, узяў Дзіця і Маці Яго ноччу і пайшоў у Егіпет, і быў там да смерці Ірада. Так збылося сказанае Панам праз прарока: “З Егіпта паклікаў Я Сына Майго”.
    А калі Ірад памёр, вось анёл Пана з’явіўся ў сне Юзафу ў Егіпце і сказаў: “Устань, вазьмі Дзяця і Маці Яго і ідзі ў зямлю Ізраэля, бо памерлі тыя, хто хацеў забіць Дзіця”. Ён устаў, узяў Дзіця і Маці Яго і прыйшоў у зямлю Ізраэля.
    Але пачуўшы, што ў Юдэі валадарыць Архелай замест бацькі свайго Ірада, пабаяўся ісці туды. І, атрымаўшы ў сне наказ, пайшоў у Галілейскую зямлю. Прыйшоўшы, пасяліўся ў горадзе, які называецца Назарэт, каб збылося сказанае прарокамі, што Ён будзе названы Назаранінам.

Мц 2, 13–15, 19–23


Бог чувае над сям’ёй
   Бог абраў для свайго Сына чалавечую сям’ю як натуральнае асяроддзе жыцця, бяспекі і сталення. Прыклад Святой Сям’і з Назарэта паказвае, што Бог таксама чувае над кожнай сям’ёй. Калі хто паспрабуе адабраць у сям’і яе Божае пакліканне, няхай ведае, што ён супрацьстаіць планам самога Бога. А гэта не толькі нахабства, гэта прыняцце на сябе адказнасці за аплакванне вынікаў знішчэння сям’і.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.