ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

13 снежня 2015 года

Ад шчырага сэрца

 

◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Салабуду з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем шчодрых Божых ласкаў і ўсіх дароў Святога Духа. Няхай кожны Ваш дзень будзе напоўнены цеплынёй, радасцю, дабрынёй, моцай, любоўю і надзеяй, вера з кожным днём толькі ўзмацняецца, а ўсё, што было запланавана, здзяйсняецца з дапамогай Бога і добрых людзей. Няхай душпастарская праца прыносіць шчодры плён, а наша малітва будзе падтрымкай у складаныя моманты.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Валерыю Лісоўскаму з нагоды Імянін ад усяго сэрца складаем найлепшыя пажаданні Божага бласлаўлення і шчодрых дароў Святога Духа. Няхай побач з Вамі заўсёды будзе Ваш Анёл-ахоўнік, а Маці Божая ахінае сваім мацярынскім плашчом. Жадаем моцнага здароўя на доўгія гады жыцця, душэўнага супакою, аптымізму, моцнай непахіснай веры і надзеі. Шчасці Божа!
Моладзь з пар. Вярэйкі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Андрэю Зноску з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, апекі Маці Божай і св. Заступніка. Няхай міласэрны Бог атуляе Вас патрэбнымі ласкамі на нялёгкім святарскім шляху, па якім Вы штодзень ідзеце да алтара Пана. Няхай агеньчык, запалены Богам у Вашым сэрцы, гарыць яркім полымем і асвячае святарскае жыццё. Няхай Дух Святы ўмацоўвае і павялічвае ўсе Вашы таленты, мудрасць, шчодрасць, дабрыню. Дзякуем Вам, шаноўны наш пастыр, за Вашы малітвы, навуку, сардэчнасць і разуменне.
З любоўю і павагай удзячныя парафіяне з Ліды-Маладзёжнага
◊◊◊
Паважанаму Айцу Вальдэмару Слоту з нагоды Імянін ад шчырага сэрца жадаем усіх Божых ласкаў на кожны дзень жыцця і святарскай паслугі, нястомнай апекі Маці Божай і шчодрых дароў Святога Духа, шмат сіл і стойкасці ў працы, натхнення, цярплівасці, добразычлівых людзей побач, шчодрага плёну на ніве Пана і моцнага здароўя, каб Вы як мага даўжэй маглі цешыць нас сваёй прысутнасцю і паслугай.
Вернікі з пар. Перамянення Пана ў Вялікай Бераставіцы
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яну Этэлю з нагоды Дня нараджэння дасылаем самыя шчырыя пажаданні. Жадаем, каб шлях, абраны для Вас Богам, заўсёды быў асвечаны Найсвяцейшай Маці. Няхай добры Езус трымае Вас ля свайго Сэрца і адорвае сваім бласлаўленнем і ўсімі патрэбнымі ласкамі, а Святы Дух будзе без канца шчодрым на свае дары. Жадаем таксама здароўя, душэўнага супакою, дабрыні, радасці і цеплыні. Мы ўдзячныя Богу за Ваша добрае сэрца і малітву.
З павагай “Легіён Марыі” з пар. Божай Міласэрнасці ў Гродне
◊◊◊
Паважанаму Айцу Вальдэмару Слоту з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем шматлікіх Божых ласкаў: моцнага здароўя на доўгія гады жыцця, поспехаў у душпастарскай працы, аптымізму, душэўнага супакою, добразычлівых людзей побач, а таксама нястомнай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Заступніка. Шчасці Божа!
З малітвай члены Апостальства дапамогі чысцовым душам з Вялікай Бераставіцы
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Артуру Малафею з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем шчодрых Божых ласкаў на кожны дзень жыцця, нястомнай апекі Найсвяцейшай Маці, усіх дароў Святога Духа і добразычлівых людзей побач. Мы шчыра ўдзячны Вам за Вашу падтрымку, заўсёды пазітыўны настрой, які ўзмацняе нас на духу, за ўвагу і дапамогу ў цяжкія хвіліны, а таксама за тое, што Вы заўсёды з намі. Няхай у Вашым сэрцы нястомна палымнее агонь любові, а з твару не сыходзіць усмешка. Шчасці Божа!
Моладзь з пар. Аўгустовак
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Юзафу Багдзевічу з нагоды Дня нараджэння складаем букет найлепшых пажаданняў: моцнага здароўя, нястомнай радасці, шчасця, аптымізму, душэўнага супакою, моцы ў выкананні святарскай паслугі, а таксама Божага бласлаўлення і апекі Найсвяцейшай Панны Марыі на кожны дзень. Няхай Вашы мары і надзеі рэалізуюцца, а побач заўсёды будуць добразычлівыя людзі.
Моладзь з пар. Аўгустовак
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Валерыю Лісоўскаму з нагоды Імянін жадаем душэўнага супакою і шмат радасці на кожны дзень. Няхай Святы Дух апраменьвае сваім святлом Вашу святарскую паслугу, Езус заўсёды будзе Вашым Сябрам, а Марыя прытуляе да свайго сэрца. Няхай Ваша праца прыносіць шчодры плён і яднае людзей у адну Хрыстовую аўчарню.
З памяццю ў малітве члены Апостальства дапамогі чысцовым душам з пар. Вярэйкі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Валерыю Лісоўскаму з нагоды Імянін жадаем усяго самага найлепшага. Няхай Пан Бог заўсёды адорвае Вас сваімі ласкамі, Маці Божая ахінае сваёй мацярынскай апекай і любоўю, Дух Святы спасылае свае шчодрыя дары, а Ваш св. Заступнік напаўняе супакоем і радасцю. Жадаем таксама моцнага здароўя, непахіснай надзеі, нязгаснай веры і нястомнасці ў душпастарскай працы. Шчасці Божа!
З малітвай і павагай вернікі з пар. Найсвяцейшай Панны Марыі, Вярэйкі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Міхалу Ластоўскаму прагнем ад усяго сэрца падзякаваць за шчырую і адданую святарскую паслугу, за нясенне Божага слова, за добры прыклад хрысціянскага жыцця, мудрыя парады, любоў і цярплівасць да нас, а таксама за заўсёды адкрытае сэрца і ўсмешку. Няхай кожны Ваш дзень будзе шчаслівы і напоўнены Божымі ласкамі і бласлаўленнем. Няхай побач заўсёды будуць добразычлівыя людзі, а на шляху да святасці не будзе ніякіх перашкод. Аддзяч Вам, Божа!
Удзячныя парафіяне з Каменкі

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.