ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Слова для Жыцця (105)

Слова для Жыцця

papa-francesco7Папа Францішак
    Кожны ахрышчаны павінен нястомна парываць з тым, што ў ім засталося яшчэ ад старога, грэшнага чалавека, заўсёды гатовага абудзіцца на заклік д’ябла і таго, што дзейнічае ў нашым свеце ў гэты час канфліктаў, нянавісці і вайны, каб давесці яго да эгаізму, да замкнутасці ў сабе і недаверу, насілля і інстынкту знішчэння, помсты, адмаўлення і выкарыстання слабейшых...
    Мы таксама ведаем, якую вялікую дарогу нашыя хрысціянскія супольнасці, пакліканыя да святасці, павінны яшчэ прайсці. Безумоўна, мы ўсе павінны прасіць у Бога прабачэння за празмернае супраціўленне і марудлівасць у даванні сведчання Евангелля.
    Кожны ў сваім сэрцы можа задаць сабе пытанне вельмі важнае, якое датычыцца яго асабістай сувязі з Езусам, прааналізаваць тое, што ўжо прыняў, ці адмовіў, каб адказаць на Яго заклік пайсці за Ім больш непасрэдна. Заклік пасланнікаў гучыць у нашых вушах мацней чым калісьці, менавіта тады, калі часы цяжкія; гэта заклік, які “разыходзіцца па ўсёй зямлі і [...] ажно да краёў свету” (пар. Рым 10, 18; Пс 18, 5).
        
Фрагмент гаміліі, прамоўленай падчас св. Імшы на стадыёне ў Банга   
 


Кс. абп Тадэвуш КандрусевічКс. абп Тадэвуш Кандрусевіч

   Трэба памятаць аб фундаментальнай справе, што хоць мы можам адмовіцца ад Хрыста, Ён ніколі не адмовіцца ад нас. Таму мы заўсёды павінны быць адкрыты на Яго дзеянне.
    Адначасова Езус перасцерагае ад непамяркоўнай упэўненасці ў сабе. Ён кажа: “Зважайце на сябе, каб вашы сэрцы не былі абцяжараны грахамі і жыццёвымі клопатамі”.
    Калі мы забыліся пра Езуса і даўно з Ім не сустракаліся, пойдзем да Яго, дарога адчынена і Ён чакае. Калі мы не паяднаныя з Богам і Касцёлам, то ў сакраманце пакаяння ўчынім гэта як мага хутчэй.
    Езус нас заахвочвае: “Чувайце і маліцеся”. Таму нам неабходна чуваць, каб не трапіць у пасткі граху. Неабходна маліцца, каб мець сувязь з Богам. Сярод штодзённай мітусні трэба знайсці час на малітву, на чытанне заўсёды актуальнага і дзейснага Божага слова, на ўдзел у нядзельнай святой Імшы, на рэкалекцыі і іншыя духоўныя практыкаванні ў Адвэнт.

Фрагмент гаміліі на I Нядзелю Адвэнту

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.