ГРОДНА
Аўторак,
23 красавіка
2024 года
 

Слова для Жыцця (102)

Слова для Жыцця

papa-francesco7Папа Францішак
    Пасланне да Габрэяў прадстаўляе Хрыста як найвышэйшага святара, які раздзяляе наш чалавечы стан ва ўсім, акрамя граху: “Бо мы маем не такога першасвятара, які не мог бы спачуваць слабасцям нашым, але такога, які, паводле падабенства, зведаў усе выпрабаванні, акрамя грэху” (4, 15). Езус справуе святарства міласэрнасці і спачування. Ён мае непасрэдны досвед нашых цяжкасцей, Ён ведае знутры наш чалавечы стан; тое, што Ён бязгрэшны, не з’яўляецца для Яго перашкодай для таго, каб разумець грэшнікаў. Яго хвала – гэта не хвала амбіцый і жадання панаваць, гэта хвала любові да лю-дзей, прыняцця і раздзялення іх слабасцей, адорвання іх ласкай аздараўлення, спадарожнічання ім з бязмежнай пяшчотай падчас іх стамляючай пілігрымкі.

Фрагмент гаміліі, прамоўленай падчас кананізацыйнай св. Імшы, 18.10.2015
        
“Анёл Панскі” са Святым Айцом, 04.10.2015  
 


Кс. абп Тадэвуш КандрусевічКс. абп Тадэвуш Кандрусевіч

   Евангелле паказвае, якім суровым Езус можа быць з ганарлiвымi i адначасова мiласэрным з тымi, хто шкадуе за свае грахi i чынiць добрыя ўчынкi. Яно прадстаўляе вельмi прыгожую парабалу аб прабачэннi, аб чым чалавек у наш час забываецца. Езус прабачае грэшнай жанчыне, якая шкадуе за свае грахi, але адначасова дае надзею ганарлiвым, бо i яны могуць навярнуцца i стаць на шлях жыцця ў Божай ласцы. Гэтым самым Езус нагадвае аб першынстве любовi. Божая любоў нас збавiла, i мы, святары i кансэкраваныя асобы, павiнны яе абвяшчаць людзям, ставiць яе ў цэнтры нашага жыцця.

Фрагмент гаміліі, прамоўленай падчас св. Iмшы ў межах пастарскай сустрэчы


Кс. бп Аляксандр Яшэўскі SDBКс. бп Аляксандр Яшэўскі SDB

   Калі мы з вамі жадаем бараніць Бога, бараніць Езуса і нашы хрысціянскія каштоўнасці, у першую чаргу мы павінны іх пазнаць. Патрэбна пазнаць Таго, хто ўцелавіўся і прыняў муку і смерць на крыжы дзеля нашага збаўлення, Таго, хто ўваскрос, каб мы мелі радасць у жыцці вечным. Мы з вамі ўсе маем одно прыгожае супольнае імя. І гэтае імя – хрысціяне. Корань гэтага імя ад слова Хрыстос. Таму, калі я называю сябе хрысціянінам, я павінен быць вельмі моцна злучаны з Хрыстом.

Фрагмент гаміліі, прамоўленай на заканчэнне Юбілейнага года св. Тэрэзы ад Езуса

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.