ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

ХХХ нядзеля звычайная. Гадавіна Асвячэння ўласнага Касцёла

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Яна
Жанчына кажа Яму: “Пане, я бачу, што Ты прарок. Бацькі нашыя пакланяліся на гэтай гары, а вы кажаце, што месца, дзе трэба пакланяцца, у Ерузалеме”.
    Езус кажа ёй: “Павер мне, жанчына, што надыходзіць час, калі ні на гэтай гары, ні ў Ерузалеме не будзеце пакланяцца Айцу. Вы пакланяецеся таму, чаго не ведаеце. Мы пакланяемся таму, што ведаем, бо збаўленне – ад юдэяў. Але надыходзіць час, і цяпер ужо ёсць, калі праўдзівыя вызнаўцы будуць пакланяцца Айцу ў Духу і праўдзе. I такіх вызнаўцаў шукае сабе Айцец. Бог ёсць Духам, і тыя, хто пакланяецца Яму, павінны пакланяцца ў Духу і праўдзе”.

Ян 4, 19–24


Дом Божы – дом Яго дзяцей
   Гэта фрагмент аднаго з найважнейшых дыялогаў Езуса, запісаных св. Янам у Евангеллі: Пан Езус сустракае самаранку і тлумачыць ёй таямніцу свайго Валадарства. З-за свайго грэшнага жыцця (у яе было некалькі мужоў...) яна, хутчэй, не магла быць прыкладам для іншых. Яна ўсведамляла свае грахі. Аднак, гэта менавіта з ёй Езус хацеў паразмаўляць у адсутнасці Апосталаў. Мы ведаем, якія былі вынікі гэтай сустрэчы. Самаранка прызнала ў Езусе Месію. Дзякуючы ёй таксама і яе суседзі пачулі аб Езусе, змаглі Яго сустрэць і пачуць Добрую Навіну.
    Пра што казаў ёй Пан Езус? Ён фактычна скончыў яўрэйскі і самаранскі сепаратызм, перажываемую імі выключнасць, якая была прычынай глыбокіх непаразуменняў і падзелаў. Па сённяшні дзень пачуццё таго, што ты лепшы за кагосьці, вылучаны сярод іншых, з’яўляецца балючай праблемай многіх супольнасцей. Адзін святы паўсюдны каталіцкі Касцёл дае ўсім людзям і народам шанс, пра які казаў Пан Езус каля студні Якуба: мы аддаём пашану Богу на тых жа правах, карыстаючыся тымі ж прывілеямі, якія былі заслужаны для ўсіх на крыжы.
    Прыгожым вобразам гэтага кожную нядзелю з’яўляюцца нашы касцёлы: у іх мы ўсе адчуваем сябе дзецьмі аднаго Айца.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  258

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.