ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

Як выбіраць школу?

Дзіцячы куточак

Па іхніх пладах пазнаеце іх. (Мц 7, 16)
Бацькі выбралі для сына найлепшую, як ім здавалася, школу. У ёй было добрае абсталяванне, высокаадукаваныя настаўнікі, дзеці з прывілеяваных сем’яў... Раніцай дзед павёў унука ў школу. яны ўвайшлі на падворак, да іх падбеглі іншыя дзеці.
    – Які недарэчны і брыдкі дзед, – засмяяўся адзін хлопчык.
    – Гэй, ты, таўсцяк, – закрычаў другі.
    Дзеці крычалі і скакалі вакол дзеда і ўнука. Тут празвінеў званок, які абвясціў пачатак урока, і дзеці пабеглі ў клас. Дзядуля рашуча ўзяў унука за руку і выйшаў на вуліцу.
    – Ура, я не пайду ў школу! – узрадаваўся хлопчык.
    – Пойдзеш, але не ў гэтую, – адказаў дзед. – Я сам знайду табе школу.
    Дзед прывёў унука дадому, даручыў яго бабулі, а сам пайшоў шукаць лепшую школу.
Як толькі дзед бачыў якую-небудзь школу, ён заходзіў у двор і чакаў, калі настаўнік адпусціць дзяцей на перапынак. У некаторых школах дзеці не звярталі на старога ўвагі, у іншых – здзекаваліся з яго. Так дзед ішоў далей і далей, ён праходзіў школу за школай.
    Нарэшце ён падышоў да маленькай школы і стомлена прысланіўся да агароджы.
    Зазвінеў званок, і дзеці высыпалі на падворак.
    – Дзядуля, вам дрэнна? Прынесці вады? – пачуўся галасок.
    – У нас у двары ёсць лаўка, сядайце, калі ласка, – прапанаваў адзін хлопчык.
    – Можа, я паклічу настаўніка? – спытала дзяўчынка.
    Неўзабаве ў двор выйшаў малады настаўнік. Дзядуля прывітаўся і сказаў:
    – Нарэшце я знайшоў самую лепшую школу для майго ўнука.
    – Вы памыляецеся, дзядуля, наша школа не самая лепшая. Яна маленькая і цесная.
    Дзядуля не стаў спрачацца. Ён аб усім дамовіўся з настаўнікам і пайшоў.
    Вечарам бацькі хлопчыка спыталі дзеда:
    – Вы не ўмееце пісаць, вы не хадзілі ў школу і нічога не разумееце ў сучаснай сістэме адукацыі. Чаму вы думаеце, што знайшлі самага лепшага настаўніка?
    – Па вучнях пазнаюць настаўнікаў, – адказаў дзед.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.