ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Найлепшая каманда – СЯМ’Я!

Дзіцячы куточак

Усе птушкі і жывёлы ведаюць, што важней за ўсё цэлая і бяспечная сям’я. Кожны ў гэтай сям’і мае сваё месца і заданне. Менавіта так усё гэта было цудоўна запланавана і створана Панам Богам, каб без збояў добра дзейнічала. Людзі адрозніваюцца ад жывёл і птушак тым, што маюць розум і волю, а не толькі інстынкт. Таму, ужываючы розум і сэрца, мы ведаем, што сям’я проста незамянімая.
   
    ТРЭБА АЗДОБІЦЬ ПА-МАЙСКУ МАЦІ КАРАЛЕВУ НАШУ.
   
    ГЛЕДЗЯЧЫ НА ПТУШЫНУЮ СЯМ’Ю, ДЗЯКУЕМ БОГУ ЗА СВАЮ.
   
    ДЗЯЎЧЫНКІ ЛЮБЯЦЬ ШЧЫРА, КАЛІ ХЛОПЦЫ, ЯК РЫЦАРЫ.
   
    У КАЗКАХ ЖЫЛІ ШЧАСЛІВА, БО МАЛІЛІСЯ ЦЯРПЛІВА.

   Як добра, што ў нас ёсць мама і тата! Можна вучыцца ў іх дабрыні і любові, але трэба таксама не забывацца заўсёды з удзячнасцю маліцца за іх і ніколі іх не крыўдзіць. У кожнай культуры і ў кожную эпоху найбольшай пашанай былі акружаны бацькі. Гэта ніколі не можа змяніцца. Таму трэба памятаць, што мы павінны любіць і шанаваць тых, дзякуючы каму мы жывём. Наш клопат пра іх павінен ісці за імі праз усё жыццё, а пасля іх смерці – нястомная памяць у малітве.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.