ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

“Слова Жыцця” ў Facebook!

З жыцця Касцёла

Рэдакцыя адкрыла акаўнт у самай папулярнай у свеце сацыяльнай сетцы. Цяпер падпісчыкі старонкі “Слова Жыцця” будуць першымі даведвацца аб навінах з жыцця Касцёла ў Беларусі і ў свеце. Шматлікія артыкулы можна прачытаць з электроннага носьбіта ў любы зручны час.
Рэдакцыя заклікае да інтэрактыву! Зараз “посты” “Слова Жыцця” можна каментаваць і абмяркоўваць. Інфармацыяй, якая найбольш зацікавіла, адным клікам дзяліцца ў віртуальнай прасторы з сябрамі. Увесь час на старонцы будуць адкрыты тэматычныя апытанні. Іх вынікі па традыцыі з’явяцца ў газеце з каментарыем эксперта.
    Цяпер фота- і відэаматэрыялы сабраны ў альбомы. Гэта зроблена дзеля зручнай навігацыі па старонцы. Любы жадаючы можа адкрываць архівы, праглядаць іх і захоўваць на свой носьбіт нейкія асобныя фотаздымкі або відэастужкі.
    Акрамя таго, карыстальнікі Facebook могуць задаваць пытанні рэдакцыі, дзяліцца сваімі ўражаннямі, пакідаць заўвагі і прапановы. Важна не забываць пра паважлівыя і сумленныя адносіны ў віртуальнай прасторы.
    Будзем рады даведацца аб надыходзячых святах і розных падзеях у Вашых парафіях. Раскажыце пра іх рэдакцыі! Мажліва, менавіта Вашы навіны трапяць на старонкі газеты ў бліжэйшым нумары.
   
    Далучайцеся да газеты ў Facebook! Старонка “Слова Жыцця” знаходзіцца па адрасе www.facebook.com/slowo.grodnensis.by.

    Цікава
    Пантыфікі ўсхваляюць сацыяльныя сеткі. “Парталам да праўды і веры” назваў сацыяльныя сэрвісы папа на пенсіі Бенедыкт XVI. Яшчэ ў 2009 годзе ён адкрыў асабісты акаўнт у Facebook. Блаславіў зносіны ў сацыяльных сетках і заклікаў католікаў больш актыўна выкарыстоўваць іх для распаўсюджвання вучэння Касцёла.
    Папа Рымскі Францішак – адзін з самых уплывовых карыстальнікаў сацыяльнай сеткі Twitter. Па дадзеных даследавання, праведзенага кампаніяй “Twiplomacy”, іспанамоўныя твіты Папы Рымскага былі перадрукаваны амаль 10 тысяч разоў, англамоўныя – 7,5 тысяч. На акаўнт папы Францішка падпісана больш за 19 мільёнаў чалавек!
    Упершыню ў гісторыі старонку ў сацыяльных сетках адкрыў беларускі біскуп. Аляксандр Яшэўскі вядзе свой летапіс на Facebook з чэрвеня бягучага года, з часу, як папа Францішак прызначыў яго дапаможным біскупам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Сёння ў яго больш за 700 падпісчыкаў. Біскуп надае шмат часу віртуальным зносінам, евангелізуючы людзей праз інтэрнэт.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.