ГРОДНА
Серада,
24 красавіка
2024 года
 

ХIX Нядзеля звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Яна
Абурыліся на Езуса юдэі за тое, што Ён сказаў “Я хлеб, які сышоў з неба”, і казалі: “Ці не Езус гэта, сын Юзафа, бацьку якога і маці мы ведаем?”. Як жа Ён кажа “Я сышоў з неба”? Езус сказаў ім у адказ: “Не абурайцеся між сабою. Ніхто не можа прыйсці да Мяне, калі Айцец Мой, які паслаў Мяне, не прыцягне яго, і Я ўваскрашу яго ў апошні дзень. У прарокаў напісана: «Усе будуць навучаны Богам». Кожны, хто чуў ад Айца і навучыўся, прыйдзе да Мяне. Гэта не значыць, што хтосьці бачыў Айца; толькі той, хто ад Бога, бачыў Айца. Сапраўды, сапраўды кажу вам: хто верыць у Мяне, мае жыццё вечнае. Я ёсць хлеб жыцця. Айцы вашыя елі манну ў пустыні і памерлі. А гэта – хлеб, які сыходзіць з неба, каб той, хто есць яго, не памёр. Я хлеб жывы, які сышоў з неба. Калі хто будзе есці хлеб гэты, будзе жыць вечна. А хлеб, які Я дам, гэта цела Маё дзеля жыцця свету”.

Ян 6, 41–51


Езус – жывы хлеб
   Кожны з нас добра ведае значэнне хлеба ў штодзённым жыцці. Калісьці бацька ўсім за сталом раздаваў па кавалку хлеба, старэйшыя казалі, што на хлеб трэба цяжка працаваць, а сястра катэхетка заўсёды прыгадвала, што пасля вяртання з касцёла ў першую чаргу трэба з’есці кавалак хлеба. Пан Езус кажа, што Ён – хлеб жыцця, Ён падказвае нам, што гэты незвычайны хлеб сыходзіць з неба, а той, хто будзе яго спажываць, не памрэ. Мы павінны ўзгадаць, што Эўхарыстыя з’яўляецца цэнтрам нашага жыцця. Менавіта падчас святой Імшы мы становімся ўдзельнікамі незвычайнага цуду, калі звычайны кавалак хлеба становіцца жывым целам Хрыста. Варта яшчэ раз наблізіць гэтую праўду да свайго жыцця і выкарыстоўваць кожную хвіліну Эўхарыстыі для сустрэчы з Езусам, усведамляючы тое, што Ён дае нам вечнае жыццё. Варта адкрыць сэрца на Хрыста, які сышоў з неба. “Калі хто будзе есці хлеб гэты, будзе жыць вечна”.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.