ГРОДНА
Чацвер,
25 красавіка
2024 года
 

У Гродне адсвяткавалі юбілей 25-годдзя з часу заснавання Вышэйшай духоўнай семінарыі

З жыцця Касцёла

У гэты адметны дзень навучальную ўстанову наведалі многія шаноўныя госці, былыя выкладчыкі і выпускнікі семінарыі, якія сёння служаць у розных частках Беларусі. Сярод гасцей быў і заснавальнік семінарыі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Справаздачy з дзейнасці навучальнай установы на працягу 25 гадоў прадставіў прэфект семінарыі кс. Віталій Сідорка, нагадаўшы ў ёй гісторыю заснавання семінарыі і падрыхтоўкі маладых людзей да святарскага служэння. Прэфект узгадаў таксама тых, хто стаяў ля пачаткаў семінарыі і ўклаў шмат працы ў яе заснаванне.
    У сваю чаргу біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч у сваім слове падзякаваў за працу і адданасць многіх руплівых святароў, дзякуючы якім стала магчымым узнікненне гэтай навучальнай установы і яе развіццё. Асаблівым чынам біскуп падзякаваў двум святарам, якія ўтваралі семінарыю ў Гродне ад самага пачатку яе існавання: ксяндзу прэлату Ежы Мар’яну Лявінскаму i айцу Андрэю Шчупалу CSsR. Іерарх выказаў ім падзяку за служэнне і сведчанне святарскай паставы і ўручыў папскую адзнаку – крыж заслугі “Pro Ecclesia et Pontifice” ад Святога Айца Францішка.
Кульмінацыйным пунктам святкавання стала ўрачыстая святая Імша, якую ўзначаліў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у пабернардынскім касцёле.
    У гаміліі Мітрапаліт сказаў, што гродзенская семінарыя “вытрывала выпрабаванне часам не толькі як навучальная і выхаваўчая ўстанова, але яшчэ і як сведчанне Евангелля для тых, хто перанёс цяжкія часы праследавання, і для тых, хто сёння змагаецца з выклікамі часу”. Святкаванні завяршыліся асвячэннем і адкрыццём памятнай дошкі, якая будзе нагадваць аб гэтай юбілейнай урачыстасці. Кожны ўдзельнік атрымаў памятны альбом, у якім прадстаўлена гісторыя заснавання семінарыі.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  251

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.