ГРОДНА
Аўторак,
16 красавіка
2024 года
 

Праграма Дыяцэзіяльных дзён моладзі Гродзенскай дыяцэзіі

Актуальная інфармацыя

Смаргонь, 1–3 мая 2015 г.

ddm-banner by

1 мая – пятніца
   
    15.00 – рэгістрацыя
    17.30 – прывітанне і адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту
    18.00 – СВЯТАЯ ІМША
    19.00 – канцэрт праслаўлення (гурт “LAUDANS”)
    20.00 – вячэра
   
20.40 – канферэнцыя: “Шчаслівыя чыстыя сэрцам, бо яны Бога ўбачаць” (Мц 5, 8)
    21.10 – радасны вечар і забавы
    22.45 – бласлаўленне на адпачынак
2 мая – субота
   
    9.00 – ранішнія малітвы
    9.30 – КАТЭХЕЗА Ў КАТЭХЕЗАХ:
    Дар чысціні ў жыцці – I. Кансэкраванай Богу асобы; II. Святара;
    III. Сужэнцаў; IV. Нарачоных; V. Юнака; VI. Дзяўчыны
    10.30 – вынікі катэхез
    11.30 – СВЯТАЯ ІМША
    13.00 – абед
   
15.00 – прэзентацыя моладзевых груп
    17.00 – канцэрт (гурты “AVE” і “OPEN”)
    18.00 – вячэра
    19.30 – эўхарыстычная адарацыя (праект “РЫБЫ”)
    і сакрамант пакаяння
    20.30 – пасвячэнне ў “РУХ ЧЫСТЫХ СЭРЦАЎ”
    21.10 – канцэрт (гурт “CROSSWAY”)
    22.45 – бласлаўленне на адпачынак
3 мая – нядзеля
   
    9.30 СВЯТАЯ ІМША
10.30 – канцэрт (гурт “МІЛАСЦЬ”)
    Заканчэнне і бласлаўленне
Інфармацыя для тых, хто выязджае цягніком Гродна – Смаргонь, Смаргонь – Гродна Плануецца асобны цягнік для ўдзельнікаў ДДМ у г. Смаргонь.
    У сувязі з гэтым патрэбна абавязкова загадзя паведаміць арганізатараў аб дакладнай колькасці пасажыраў падчас заяўкі групы.
   
    1 мая: цягнік Гродна – Смаргонь. Адпраўленне з чыгуначнага вакзала ў г. Гродна ў 08.21.
    Гадзіны прыпынкаў цягніка ў розных мясцовасцях арганізатары пададуць асобна падчас заяўкі кожнай парафіяльнай групы.
   
    3 мая: цягнік Смаргонь – Гродна. Адпраўленне з чыгуначнага вакзала ў г. Смаргонь у 15.12.
    Кошт білета ў абодва бакі для аднаго пасажыра – 50 000 бел. руб.
   
    Умовы удзелу:
    - узрост ад 15 гадоў;
    - рэлігійны намер;
    - адказны за групу моладзі;
    - спіс удзельнікаў (імя, прозвішча, узрост, населены пункт);
    - сродкі гігіены і рэкамендаваныя лякарствы;
    - кубак, лыжка і міска;
    - асабісты ўзнос 40 000 бел. руб. (існуе магчымасць звальнення з узносу).
   
    Падчас удзелу ў сустрэчы 2 мая можна будзе зрабіць прэзентацыю групы (максімальны час – 5 хвілін). Форма прэзентацыі – сведчанне на тэму “Дар чыстага сэрца”.
   
    Паведаміць аб удзеле групы неабходна да 27 красавіка:
    у Гродне: кс. Антоній Грэмза (0152-74-00-73, 8029-632-43-73);
    у Лідзе: кс. Уладзіслаў Сурвіла (8029-867-55-16);
    у Смаргоні: кс. Станіслаў Краўчанка (8029-167-92-89).
   
    Прыезд і ад’езд:
    уласным транспартам, аўтобусамі і цягніком.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  260

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.