ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Прысутнасці Бога патрабуе кожны чалавек

Слова рэдактара

 Мы перажываем перыяд Вялікага посту. Хрыстос прысутнічае сярод нас, Ён прыходзіць да чалавека праз крыж і пакуты. Пілігрымка Хрыста становіцца таксама нашай вандроўкай у напрамку, які нам паказвае Дрэва Крыжа. Мы становімся тады мацнейшымі, памятаючы пра тое, што кожны з нас закрануты грахом. Прыгадвае аб гэтым таксама св. Ян у сваім лісце: “Калі кажам, што не маем граху, ашукваем саміх сябе, і няма ў нас праўды” (1 Ян 1, 8).
    Разважаючы над гэтымі словамі, мы зразумеем, што кожнаму з нас неабходна збаўленне, кожнаму з нас неабходны Бог. На жаль, закранутыя грахом мы не здольны самі збавіцца: “Бо ніхто не можа ні выкупіць самога сябе, ні аплаціць Богу цану свайго выкупу” (Пс 49, 8). Таму Пан Езус, вольны ад усялякага граху, жадаючы дабра і шчасця кожнаму з нас, аддае сваё жыццё. Ён з любові да чалавека выдае самога Сябе, каб вярнуць нам страчанае з-за граху вечнае жыццё. Гэта доказ таго, што міласэрны Айцец жадае нам дабра, якім з’яўляецца вольнае ад граху жыццё.
    Прыгадаем сабе асноўную праўду: нават самаму заможнаму і ўплывоваму чалавеку для сапраўднага бясконцага шчасця неабходна прысутнасць Бога ў яго жыцці. Вялікі пост становіцца менавіта такім часам, які дае шанс наблізіцца да Бога праз малітву, пост і міласціну. І гэта не адзіныя сродкі да навяртання.
Давайце пастараемся выключыць са свайго жыцця тое, што схіляе нас да зла, суцішымся, пастараемся выправіць зробленае зло, напрыклад з’яднаўшыся і “адрамантаваўшы” сапсаваныя адносіны з блізкімі. Гэта таксама будуць канкрэтныя крокі да навяртання. Мы баімся ўсвядоміць, што паміраем унутрана, што ствараем сабе ілюзію цудоўнага жыцця, нягледзячы на праблемы.
    Давайце запросім у гэтыя дні да сябе, у сваё жыццё Езуса з крыжам і цярпеннем. Гэта будзе чарговая магчымасць, каб усвядоміць ісціны пра наша збаўленне, пра з’яднанне нас з Богам праз Хрыста, які прысутнічае ў жыцці кожнага з нас.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.