ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

“Вы з Касцёла і для Касцёла”

З жыцця Касцёла

Працэсія падчас урачыстай св. Імшы з нагоды Дня кансэкраванага жыцця

Кансэкраваныя асобы Гродзенскай дыяцэзіі сустрэліся 3 лютага на супольнай малітве. Сёлетні Дзень кансэкраванага жыцця меў асаблівы характар, таму што ён прыпаў на абвешчаны папам Францішкам Год кансэкраванага жыцця. Гэты дзень быў таксама асаблівай нагодай падзякаваць Пану Богу за ласку кансэкрацыі і просьбай аб новых пакліканнях.
Дзень кансэкраваных асоб распачаўся духоўнай сустрэчай у пабрыгіцкім касцёле, падчас якой з канферэнцыяй да прысутных звярнуўся а. Антоній Пажэцкі OFMConv. Ён заахвоціў кансэкраваных асоб быць “рэкламай” Бога ў сваіх асяроддзях, а таксама сваёй паслугай сведчыць аб тым, што асоба, якая пайшла за Хрыстом, адчувае сябе ў поўнай меры шчаслівай і здольна дзяліцца гэтай радасцю з іншымі.
    Затым у гродзенскай катэдры была адпраўлена св. Імша пад кіраўніцтвам кс. б-па Юзафа Станеўскага. З гаміліяй да манаскіх сясцёр, айцоў, свецкіх кансэкраваных асоб і сабраных вернікаў звярнуўся кс. Здзіслаў Вэдэр SDB. Кс. Здзіслаў казаў, між іншым, аб тым, што кансэкраваныя асобы павінны быць прарокамі ў сучасным свеце, прыгадаў таксама пра сучасныя выклікі і пра неабходнасць вяртання да вытокаў перажывання жыцця і паклікання згодна з евангельскімі парадамі. Ён таксама заўважыў выклікі, што вынікаюць з жыцця ў супольнасці і заахвоціў прымаць будучыню з верай і надзеяй.
“Не існуе дарогі паклікання без крыжа. Пан Езус нам не абяцаў, што калі мы будзем Яму вернымі, то заўсёды будзем здаровымі і багатымі, і ўсе будуць нас любіць. Пан Езус сказаў: «Хто хоча быць Маім вучнем, няхай возьме свой крыж штодзённы і ідзе за Мною». Калі на сваім шляху мы стараемся жыць, праслаўляючы Бога, любячы Яго, служачы Яму, тады нас перапаўняе радасць. Мы павінны быць актыўнымі, працаваць, але не на сваю хвалу, а на Божую, паколькі гэта Ён павінен узрастаць”, – адзначыў кс. Здзіслаў. Ён таксама заахвоціў вернікаў маліцца аб павелічэнні святарскіх і манаскіх пакліканняў, паколькі яны з’яўляюцца “дражджамі ў Касцёле”.
    Падчас св. Імшы кансэкраваныя асобы аднавілі свае манаскія абяцанні: чыстасці, паслушэнства і ўбоства.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.