ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

VI Нядзеля звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Марка
Прыйшоў да Езуса пракажоны і, упаўшы на калені, прасіў Яго: “Калі хочаш, можаш мяне ачысціць”. Езус, злітаваўшыся над ім, працягнуў руку, дакрануўся да яго і сказаў яму: “Хачу, будзь ачышчаны”. I адразу ж праказа сышла з яго, і ён стаў чысты.
    Езус строга перасцярог яго і адразу адправіў, кажучы: “Глядзі, нікому нічога не кажы; але ідзі, пакажыся святару і дай ахвяру за ачышчэнне сваё, як загадаў Майсей, для сведчання ім”.
    Але ён, выйшаўшы, пачаў абвяшчаць і шмат расказваць пра падзею, так што Езус не мог ужо адкрыта ўвайсці ў горад, але быў здалёк, у пустэльных мясцінах. I прыходзілі да Яго адусюль.

Мк 1, 40–45


Лекі супраць праказы чалавечага бяссілля
   Найбольшым падманам з’яўляецца паўтарэнне, што людзям сёння не трэба Бог, а канкрэтней – Бог, які стаў адным з нас. Які да глыбіні зразумеў чалавечую натуру з яе велічынёй і беднасцю. У жыцці чалавека бываюць хвіліны, калі, перажываючы паражэнне, адчуваючы сябе пакінутым і забытым, яму не хапае не надзвычайнага ўмяшання, але таго, каб хтосьці каля яго быў, выслухаў, зразумеў. Дзякуючы Езусу, мы ніколі не адзінокія, нават падчас найбольш драматычных хвілін. Заўсёды ёсць Хтосьці, хто пачуе наша кліканне: “Калі хочаш, можаш...” І гэта не толькі пабожнае жаданне, а крык у роспачы. Гэта самая кароткая форма вызнання веры. Менавіта той веры, якая настолькі магутная, што змяняе жыццё чалавека! Езус заўсёды гатовы пачуць наш заклік. Ён заўсёды хоча дзейнічаць тады, калі мы самі не можам справіцца са складанымі жыццёвымі абставінамі. А яны, часам, такія незразумелыя, такія цяжкія і балючыя. Чаго Ён чакае ад нас? Каб мы прыйшлі да Яго. Калі трэба, сталі на калені і вызналі веру ў Яго міласэрнасць. Гэта так няшмат, каб устаць з кален і пачаць новае жыццё. Як у сённяшнім Евангеллі. Тады, дзякуючы нам, таксама і іншыя змогуць Яго сустрэць.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  258

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.