ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

11 студзеня 2015 года

Ад шчырага сэрца

marka3-4

◊◊◊
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Аляксандру Кашкевічу з нагоды свят Божага Нараджэння ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя на доўгія гады, радасці на кожны дзень, моцнай веры, надзеі і любові ў жыцці. Няхай Пан Бог нястомна адорвае Вас усімі сваімі ласкамі, а Маці Божая Вастрабрамская заўсёды мае ў сваёй мацярынскай апецы. Ад усяго сэрца дзякуем Вам за асвячэнне нашай капліцы, дзе мы цяпер можам праслаўляць Пана, а таксама за памяць. Шчасці Божа!
Вернікі з пар. св. Максімільяна Кольбэ і св. Станіслава ў Каробчыцах
◊◊◊
Дарагім Сёстрам Агнешцы, Аліцыі і Караліне з нагоды свят Божага Нараджэння жадаем добрага здароўя, сілы ў пераадольванні цяжкасцей штодзённага жыцця, цярплівасці, непахіснай веры, якой Вы дзеліцеся з намі, здзяйснення ўсіх таемных мар і бласлаўлення ад Дзіцятка Езус на кожны дзень новага 2015 года! Дзякуем за спеў, дапамогу, апеку і любоў да кожнага дзіцяці.
Удзячныя вернікі з пар. св. Вацлава ў Ваўкавыску
◊◊◊
Прагнем падзякаваць паважанаму Ксяндзу Генрыху Яблоньскаму за працу ў парафіі св. Вацлава ў Ваўкавыску, за добрае і заўсёды адкрытае сэрца, за клопат пра нашае духоўнае развіццё. Жадаем шмат Божых ласкаў у новай парафіі. Няхай Ваш жыццёвы шлях будзе шчаслівы і бласлаўлёны, св. Заступнік дапамагае рэалізоўваць планы і намеры, а Маці Божая вядзе найпрыгажэйшымі сцежкамі сярод зычлівых і добрых людзей. Няхай Пан Бог аддзячыць Вам за ўсё!
Удзячныя вернікі з пар. св. Вацлава ў Ваўкавыску
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Калесніку з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года ад усяго сэрца жадаем штодзённага бласлаўлення ад Дзіцятка Езус, шчодрых дароў Святога Духа, нястомнай апекі Найсвяцейшай Маці і ўсяго найлепшага. Няхай здароўе будзе моцным, сілы не слабнуць, усе планы рэалізуюцца, а побач будуць добразычлівыя людзі. Шчасці Божа!
Парафіяне з в. Андрэеўцы
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пятру Кубелю з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем букет найпрыгажэйшых пажаданняў здароўя, радасці, усмешкі, душэўнага супакою і людской добразычлівасці. Дзякуем Вам за адданую працу. Няхай Божае Дзіця бласлаўляе Вас, а Маці Божая заўсёды мае ў сваёй апецы.
З малітвай сям’я Амбражук з Больцішкаў
◊◊◊
Паважаны Ксёндз Пробашч Павел Паўлюкевіч! З нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем, каб маленькі Езус адорваў Вас здароўем, цярплівасцю і сілай, каб дапамог цешыцца плёнам святарскай паслугі. Для нас Вы заўсёды будзеце яснай зоркай, даючы дабрыню, любоў і цеплыню кожнаму чалавеку.
З удзячнасцю вернікі з пар. Граўжышкі
◊◊◊
Паважанаму Айцу Люцыяну Дамброўскаму з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, шчасця, душэўнага супакою, штодзённай радасці, а таксама ўсіх Божых ласкаў і нястомнай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Заступніка. Шчасці Божа!
З малітоўнай памяццю члены Апостальства дапамогі чысцовым душам з Барунаў
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам Віталію Цыбульскаму і Юрыю Ёдзіку з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем доўгіх гадоў жыцця, здзяйснення мар, спакойных дзён. Няхай кожная Ваша хвіліна будзе сонечнай, радаснай і шчаслівай. Няхай добры Бог асвеціць сваёй ласкай Ваш зямны шлях і адорыць моцным здароўем, а Маці Божая няхай ахінае Вас плашчом сваёй мацярынскай апекі.
Апостальскі рух “Маргарытка”, Ружанцовае кола, Легіён Марыі з парафіі Яна Паўла ІІ у Смаргоні
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Здзіславу Пікулу і Клерыку Артуру Ляшнеўскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем здароўя, шчодрых дароў Святога Духа, цярплівасці ў кіраванні нашым духоўным жыццём. Няхай Божае Дзіця прамаўляе да Вас праз свае ласкі, пачуццё ўпэўненасці і супакою, а Маці Божая няхай прытуляе Вас да свайго сэрца. Дзякуем за мудрасць, добрыя словы і клопат пра нас. Шчасці Божа!
З павагай Ружанцовыя колы, Касцёльны камітэт і парафіяне з Дзятлава
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Казіміру Мураве з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, шмат ласкаў ад нованароджанага Дзіцятка Езус і апекі Найсвяцейшай Панны Марыі. Няхай усемагутны Бог, які ўказаў Вам дарогу жыцця, узнагародзіць Вас за ўсе малітвы, мудрыя казанні, прыклад пабожнасці і дабрыню, якую Вы для нас зрабілі. Няхай добрая ўсмешка ніколі не знікае з Вашага твару. Шчасці Божа!
З павагай сем’і Іода, Лях, Валяк
◊◊◊
Паважаным Сёстрам Аліцыі, Ліліяне, Тэрэзе, Караліне, Мірыям, Рэгіне з кангрэгацыі школьных сясцёр Нотр-Дам з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года шчыра жадаем моцнага здароўя, бязмежных духоўных сіл, доўгіх гадоў жыцця, плённай працы на ніве Пана, бласлаўлення ад Дзіцятка Езус, а таксама дабрыні, сілы і стойкасці ад Яго Маці Марыі. Няхай новы год прынясе Вам мноства новых творчых ідэй і намераў, нязгасны аптымізм у працы, а таксама шмат шчырых і добразычлівых людзей побач.
З павагай Людміла, Таццяна і Вольга з Дзятлава
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам Казіміру Мураве, Алегу Жураўскаму і Андрэю Пышынскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года ад усяго сэрца перасылаем найлепшыя пажаданні: здароўя, шчасця, стойкасці ў душпастарскай працы, усіх Божых ласкаў і апекі Маці Божай. Няхай Ваша дарога будзе шчаслівай і бласлаўлёнай, а выконваемая паслуга прыносіць радасць, задавальненне і шчодры плён. Дзякуем за гады працы ў нашай парафіі і за добрыя словы для кожнага з нас. Няхай Вашы добрыя сэрцы заўсёды будуць адкрыты на людзей.
Удзячныя парафіяне з Дзятлава
◊◊◊
Паважаныя Ксяндзы Казімір Мурава і Алег Жураўскі! Сардэчна віншуем Вас са святамі Божага Нараджэння і Новага года! Шчыра жадаем Вам моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, усмешкі, шчасця, радасці, душэўнага супакою, здзяйснення ўсіх мар. Няхай народжаны Езус адорвае сваімі ласкамі і бласлаўленнем, а Найсвяцейшая Панна Марыя вядзе Вас найпрыгажэйшым шляхам жыцця, няспынна клапоцячыся і бласлаўляючы Вас. Няхай добры Бог узнагародзіць Вас за ўсё, што Вы зрабілі ў нашай парафіі. Павагі, добрых і зычлівых людзей на жыццёвым шляху. Шчасці Божа!
З удзячнасцю былыя парафіяне з Дзятлава
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Здзіславу Пікулу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем самыя сардэчныя пажаданні. Няхай нованароджанае Божае Дзіця адорыць Вас усімі ласкамі і напаўняе сэрца супакоем, радасцю і любоўю. Жадаем Вам моцнага здароўя, моцы Святога Духа і штодзённай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі.
Вернікі з пар. св. Юрыя ў Варнянах
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Юрыю Грыцко і яго Маме з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года ад усяго сэрца жадаем шчодрых ласкаў ад Божага Дзіцяці на кожны дзень жыцця. Няхай добры Бог узнагародзіць Вас здароўем, а Маці Божая мае ў сваёй няспыннай апецы. Няхай Вас заўсёды акружаюць добрыя людзі.
З павагай парафіяне з в. Хадзілоні
◊◊◊
Шаноўным Сёстрам Марыі Стасевіч і Ганне Насевіч з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага 2015 года перасылаем сардэчныя віншаванні і жадаем, каб нованароджанае Дзіцятка Езус бласлаўляла Вас і адорвала сваімі ласкамі і здароўем на доўгія гады. Шчасці Божа!
Сям’я Аначка з Раготна
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Вітольду Чургану з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, шчасця, поспехаў у душпастарскай працы, нястомных сіл і нязгаснай надзеі на кожны дзень. Няхай нованароджаны Езус Хрыстус адорвае Вас сваім бласлаўленнем, а Яго Найсвяцейшая Маці няспынна атуляе сваёй апекай.
Ружанцовае кола МБ Чанстахоўскай з Юрацішкаў
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам: Пробашчу Віктару Велівісу і Генрыху Яблоньскаму, а таксама Сястры Ядзвізе з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года шчыра жадаем моцнага здароўя, бязмежных духоўных сіл, доўгіх гадоў жыцця, плённай працы на ніве Пана, бласлаўлення ад Дзіцятка Езус, а таксама дабрыні, сілы і стойкасці ад Яго Маці Марыі. Няхай новы год прынясе Вам мноства новых творчых ідэй і намераў, нязгасны аптымізм у працы, а таксама шмат шчырых і добразычлівых людзей побач.
Вернікі з пар. св. Казіміра ў Путрышках
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Яну Рэйшалю з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года складаем букет найлепшых пажаданняў усіх Божых ласкаў, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і шчодрых дароў Святога Духа. Няхай кожны Ваш дзень будзе шчаслівы і бласлаўлёны, мары здзяйсняюцца, а побач заўсёды будуць добрыя і зычлівыя людзі. Шчасці Божа!
Вернікі з в. Скярсі і Вялікае Сяло
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам Валерыю Быкоўскаму, Паўлу Салабуду і Паўлу Урбану з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем доўгіх, здаровых і шчаслівых гадоў жыцця, здзяйснення ўсіх мар, а таксама шмат радасці ў новым годзе, каб ён стаў самым лепшым годам. Няхай Пан Бог мае Вас у сваёй апецы, Святы Дух узмацняе ў працы, а Найсвяцейшая Маці падтрымлівае ў цяжкія хвіліны святарскай паслугі. Удзячныя парафіяне з капл.
Бортнікі, Кола жывога Ружанца
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яну Этэлю з нагоды Дня нараджэння ад шчырага сэрца жадаем усіх Божых ласкаў на кожны дзень, нястомнай апекі Маці Божай, шчодрых дароў Святога Духа, моцнага здароўя, поспехаў у душпастарскай працы і добразычлівых людзей побач. Няхай добры Бог узнагародзіць Вас за ўсе намаганні, клопаты і працу, якія Вы прыкладваеце, каб наблізіць нас да Айца. Шчыра дзякуем Вам за святарскую паслугу, Божае слова, якое Вы нам абвяшчаеце, за малітву і добрае сэрца.
З павагай “Легіён Марыі” з пар. Божай Міласэрнасці ў Гродне
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Гедройцю з нагоды свят Божага Нараджэння перасылаем мноства сардэчных пажаданняў. Няхай нованароджаны Хрыстос адорыць Вас усімі сваімі ласкамі і бласлаўленнем, дадасць надзеі на лепшае, паглыбіць любоў і ўзмоцніць сілы. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя штодзённа Вамі апекуецца і з упэўненасцю вядзе па выбраным шляху, а Святы Дух няхай спашле на Вас свае шчодрыя дары.
Парафіяльны хор з Перстуні
◊◊◊
Паважаны Ксёндз Тадэвуш Качан! З нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года ад шчырага сэрца жадаем Вам моцнага здароўя, душэўнага супакою, штодзённай радасці, шчырых людзей побач, поспехаў ва ўсіх Вашых задумах і справах. Няхай добры Пан Бог адорвае Вас сваёй ласкай і супакоем, а Маці Божая і Дзіцятка Езус асвятляюць Ваш жыццёвы шлях промнямі сваёй міласэрнасці.
З удзячнасцю касцёльны хор з пар. Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў в. Канвелішкі
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам: Пробашчу Яну Рэйшалю і Андрэю Кевлюку, Сёстрам Ганне і Кацярыне, Арганістцы Ганне з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні. Жадаем моцнага здароўя, мноства сіл, цярплівасці, нязгаснага запалу ў працы на ніве Пана, бласлаўлення ад Дзіцятка Езус і апекі Яго Маці Марыі на кожны дзень жыцця. Няхай Вашыя сэрцы заўсёды будуць адкрыты на людзей і нясуць ім цяпло і дабрыню. Ад усяго сэрца дзякуем Вам за працу, а таксама за Вашы шчырыя і добрыя сэрцы.
З павагай вернікі з капл. Ліпічна
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Алегу Жураўскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, нязгаснага запалу для абвяшчэння Божага слова, няспыннай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, моцы Святога Духа, шчырых і зычлівых людзей, ажыццяўлення ўсіх мар. Няхай добры Бог адорыць Вас сваімі ласкамі, нованароджанае Дзіця апекуецца Вамі кожны дзень, а Бэтлеемская зорка прывядзе Вас да шчасця ў новым годзе. Шчыра дзякуем за Вашы малітвы, мудрыя парады, за ўсё, што Вы зрабілі для нас.
Парафіяне з в. Дварэц
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам: Антонію Філіпчыку, Алегу Дулю, Паўлу Эйсманту, Генрыху Яблоньскаму і Дзмітрыю Леўчыку з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем шмат здароўя, душэўнага супакою і шчодрых Божых ласкаў. Няхай нованароджаны Езус заўсёды будзе Вашым Сябрам, а Найсвяцейшая Маці нястомна апекуецца Вамі.
III Ордэн св. Францішка з Ваўкавыска
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яну Этэлю з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя на доўгія гады жыцця, нястомнасці ў душпастарскай працы, штодзённай радасці і аптымізму, а таксама душэўнага супакою. Няхай кожны Ваш дзень праходзіць у шчасці, планы рэалізуюцца, а побач будуць добразычлівыя людзі. Няхай Маці Божая нястомна Вамі апекуецца, а міласэрны Бог адорвае Вас усімі ласкамі. Шчасці Божа!
Касцёльны камітэт і ўдзячныя парафіяне
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам: Пробашчу Яну Этэлю, Аляксандру Пятровічу, Эдуарду Сенкевічу і Аляксандру Фядотаву з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні ўсіх Божых ласкаў, шчодрых дароў Святога Духа, нястомнай апекі Найсвяцейшай Маці і бласлаўлення ад нованароджанага Збаўцы. Жадаем таксама моцнага здароўя, аптымізму, душэўнага супакою і нязнаснага запалу ў працы на ніве Пана.
Касцёльны камітэт і ўдзячныя парафіяне з Вішняўца
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Мiкалаю Цiхановiчу з нагоды свят Божага Нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні здароўя, шмат радасці, невычэрпнай энергіі, добразычлівых людзей побач. Няхай народжаны Хрыстос асвяціць Вашае сэрца і напоўніць сваёй любоўю, надзеяй, дабрынёй, блаславіць усе добрыя пабуджэнні ў новым годзе і дадасць сілы і стойкасці ў рэалізацыі ідэй і намераў.
Душпастaрства службы аховы здароўя
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яну Кучынскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем Божага бласлаўлення, няспыннай апекі Маці Божай Кангрэгацкай, шмат радасці, поспехаў ва ўсіх справах, добрага здароўя, усмешак. Няхай нованароджаны Хрыстос адорвае Вас сваімі незлічонымі ласкамі, а Бэтлеемская зорка заўсёды свеціць на святарскім шляху. Дзякуем за супольную малітву, шчырую любоў і добрае сэрца.
Малітоўная група МБ Кангрэгацкай
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яну Рушніцкаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні ўсіх ласкаў ад Дзіцятка Езус, Нястомнай апекі Найсвяцейшай Маці і шчодрых дароў Святога Духа на кожны дзень. Няхай жыццё плыве ў здароўі, радасці, супакою, любові і дабрыні, а побач заўсёды будуць добразычлівыя людзі, гатовыя прыйсці на дапамогу ў цяжкую хвіліну.
Удзячныя парафіяне з в. Каробчыцы
◊◊◊
Паважаным Айцам: Пробашчу Антонію Пажэцкаму, Яўгену Голубу і Максімільяну Свяжэўскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем моц самых сардэчных пажаданняў моцнага здароўя, шчасця, радасці, душэўнага супакою, моцнай веры і непахіснай надзеі. Няхай Дзіцятка Езус шчодра адорвае Вас сваімі дарамі, а Яго Маці – Найсвяцейшая Панна Марыя – нястомна Вамі апекуецца.
Рыцарства Беззаганнай
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Юрыю Саковічу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем радасці, душэўнага супакою, моцнага здароўя і цярплівасці. Мы ўдзячныя Вам за тое, што Вы з намі, за клопат пра кожнага з нас і нашы святыні, за шчырыя малітвы і прыгожыя павучальныя казанні. Дзякуем маме за сына святара і просім Пана Езуса аб хуткім яе выздараўленні. Няхай Маці Божая ахінае Вас плашчом сваёй мацярынскай апекі.
З малітвай і ўдзячнасцю парафіяне з Карэлічаў і Варончы
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Здзіславу Пікулу і Клерыку Артуру Ляшнеўскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні моцнай веры ў Хрыста, за якім Вы з адвагай крочыце, шчодрых дароў Святога Духа, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі Дапаможніцы Хрысціян у кожную хвіліну жыцця, моцнага здароўя, сілы, стойкасці, людской добразычлівасці. Няхай Дзіцятка Езус напаўняе кожны дзень Вашага жыцця радасцю, супакоем і Божай любоўю. Дзякуем за Божае слова, клопат пра нас, цудоўны прыклад веры і вялікую дабрыню. Прыміце ад нас мноства гарачых малітваў.
З удзячнасцю дзеці, моладзь і іх бацькі з Дзятлава
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Алегу Жураўскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага 2015 года з глыбіні нашых удзячных сэрц жадаем моцнага здароўя ў паслузе Хрыстоваму Касцёлу, шмат радасці ў сэрцы, пра якую так шмат гаварыў св. Ян Боско, душэўнага супакою і людской дабрыні. Няхай нованароджаны Езус адорвае Вас сваімі ласкамі і бласлаўленнем за навучанне і фарміраванне нашых сэрцаў, цярплівасць, дабрыню і прыклад веры. Дзякуем за ахвярную працу ў нашай парафіі, клопат пра касцёл і кожнага з нас. Мы памятаем пра Вас у сваёй малітве.
З удзячнасцю дзеці, моладзь і іх бацькі з Дзятлава
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Астукевічу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем букет сардэчных пажаданняў. Няхай Дзіцятка Езус адорыць Вас сваімі ласкамі і бласлаўленнем, прынясе радасць і супакой, атуліць сваёй апекай і ахіне ў шчасце. Няхай побач заўсёды будуць добразычлівыя людзі і кожны чарговы дзень жыцця будзе лепшы, чым папярэдні.
Парафіяне з Індуры
◊◊◊
Паважанаму Айцу Андрэю Шчупалу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем усіх Божых ласкаў на кожны дзень жыцця і душпастарскай паслугі. Няхай Найсвяцейшая Маці апекуецца Вамі нястомна, Святы Дух адорвае сваімі дарамі, а Дзіцятка Езус бласлаўляе з ясляў. Жадаем таксама моцнага здароўя, шмат радасці, шчасця і душэўнага супакою.
Сям’я Заяц з Парэчча
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Кузмічу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага 2015 года ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, радасці, апекі Найсвяцейшай Маці і ўсіх Божых ласкаў. Няхай Бэтлеемская зорка асвятляе Ваш святарскі шлях. Дзякуем Вам за цудоўнае Божае слова, павучальныя казанні, а таксама за 5 гадоў адданай працы ў нашай парафіі.
Клементына і вернікі з в. Таневічы
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Рудзевічу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года складаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай кожны дзень жыцця праходзіць у радасці, супакоі і любові, здароўе няхай спрыяе і здзяйсняюцца ўсе мары. Няхай усемагутны Бог бласлаўляе Вас і апекуецца штодзённа, а побач заўсёды будуць добразычлівыя людзі. Шчасці Божа!
Родныя
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Паўлу Шаньчуку з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года шчыра жадаем усяго самага найлепшага: добрага здароўя на доўгія гады жыцця, моцнай веры, надзеі і любові на кожны дзень, нястомнай радасці і супакою ў сэрцы. Няхай Бэтлеемская зорка вядзе Вас найпрыгажэйшай дарогай да Пана, а маленькі Езус бласлаўляе і шчодра адорвае сваімі дарамі. Шчасці Божа!
Парафіяне з Гожы
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Адамовічу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года ад усяго сэрца жадаем душэўнага супакою, аптымізму, поспехаў і стойкасці ў душпастарскай працы, добразычлівых людзей побач і моцнага здароўя. Няхай Найсвяцейшая Маці штодзённа Вамі апекуецца, Святы Дух адорвае сваімі дарамі, а маленькі Езус бласлаўляе з ясляў.
Касцёльны хор з Доцішкаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Яўгену Барысюку ў нагоды Імянін перасылаем букет найлепшых пажаданняў апекі Найсвяцейшай Маці і Дзіцятка Езус. Сонейка рана прачнулася і з першай песенькай склала пажаданні. І мы віншаванні складаем: здароўя, радасці, усіх Божых ласкаў і сто гадоў жыцця для Вас у Бога просім. Дзякуем Вам за казанні, што прамаўляеце ў касцёле, і за тое, што робіце для нас шмат дабра. Мы ўдзячны Богу за тое, што Вы з намі, і як дар удзячнасці ў дзень Імянін свае сэрцы складаем. Жывіце доўгія гады, а Анёл-ахоўнік няхай сплятае Вам вянок з белых руж. Шчасці Божа бацькам за сына святара.
Удзячныя парафіяне з Казловічаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Яўгену Барысюку з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года складаем мноства сардэчных пажаданняў: бласлаўлення Божага Дзіцяці, здароўя, душэўнага супакою, сіл у нялёгкай святарскай паслузе, а таксама зычлівых людзей побач. Няхай Бэтлеемская зорка вядзе Вас найпрыгажэйшым шляхам, а Маці Божая мае ў сваёй апецы.
З павагай вернікі з Казловічаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Юрыю, Сёстрам Марыне, Ярдане і Дароце з нагоды свят Божага Нараджэння жадаем, каб нованароджаны Збаўца, які нясе супакой усяму свету, адорваў Вас сваімі дарамі, здароўем, радасцю і душэўным супакоем. Шчасці Божа!
Сям’я Саўко з Вейшычаў
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам Вітольду Чургану і Мікалаю Ціхановічу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні ўсяго найлепшага. Няхай здароўе будзе моцным, радасць нястомнай, мары здзяйсняюцца, планы рэалізуюцца, а побач будуць добразычлівыя людзі. Няхай нованароджаны Езус бласлаўляе Вас кожны дзень, а Маці Божая ахінае сваёй апекай і вядзе дарогай да збаўлення.
Ружанцовае кола МБ Тракельскай з Юрацішкаў
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам Яну Сарэлу і Леону Лішыку з нагоды свят Нараджэння Пана і Новага года ад усяго сэрца жадаем мноства Божых ласкаў: моцнага здароўя, радасці, шчасця, супакою ў душы і сэрцы, аптымізму і поспехаў у душпастарскай працы. Няхай апека Маці Божай, бласлаўленне Божага Дзіцяці і дары добрага Бога заўсёды будуць з Вамі.
Парафіянкі з в. Гледневічы
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам Алегу Жураўскаму, Здзіславу Вэдэру і Станіславу Краўчанку з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні моцнага здароўя, нязгаснага запалу веры і надзеі, душэўнага супакою і аптымізму на кожны дзень. Няхай нованароджаны Езус бласлаўляе кожны дзень Вашага жыцця і святарскай паслугі.
Удзячныя парафіяне са Смаргоні
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Алегу Жураўскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаю мноства Божых ласкаў, шчодрых дароў Святога Духа, людской дабрыні, поспехаў у душпастарскай працы і мноства радасці. Няхай бласлаўленне Божага Дзіцяці сыдзе на Цябе, на твары заўсёды госціць усмешка, а душу ахінае супакой.
Бабуля
◊◊◊
Шаноўныя Сёстры Вераніка Блізнюк, Ірына Барцэвіч і Валянціна Кот! Мы вельмі ўдзячны Пану Богу за Вас і за тое, што запалены Вамі агеньчык Божай любові распальвае ў нас полымя веры, за тыя ўпэўненасць, супакой і надзею, якімі Вы нас адорваеце. З нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года ад усяго сэрца жадаем, каб Ваш жыццёвы шлях быў высланы пялёсткамі руж ад удзячных за Вашу паслугу людзей, каб нованароджаны Езус праз Вашу малітву аддзячыў Вам дарамі Духа Святога, Маці Божая адарыла цеплынёй свайго сэрца, а Анёл-ахоўнік заўсёды чуваў над Вамі.
Моладзь, дзеці з Савіо-клуба, міністранты і ўдзячныя парафіяне са Смаргоні
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Антонію Казлоўскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаю букет найлепшых пажаданняў. Няхай кожны Ваш дзень будзе напоўнены супакоем і бласлаўленнем Божага Дзіцяці, побач будуць добразычлівыя людзі, а здароўе, радасць і поспех ніколі Вас не пакідаюць.
З малітоўнай памяццю Здзіслаў са Смаргоні
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Генрыху Яблоньскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года маем прыемнасць скласці самыя сардэчныя пажаданні. Жадаем дароў Святога Духа, шчодрых Божых ласкаў, апекі Маці Божай на святарскім шляху, людской добразычлівасці, душэўнага супакою і моцнага здароўя на кожны дзень новага года! Мы ўдзячны Богу за тое, што Вы з намі!
З памяццю ў малітве парафіяне з Забалаці
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Юрыю Канапельку з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні добрага здароўя, шчасця, радасці, надзеі, сіл у душпастарскай працы і бласлаўлення ад Дзіцятка Езус. Няхай Найсвяцейшая Маці трымае Вас пад сваёй апекай і ахінае нястомнай дапамогай.
Парафіяне з капл. у Вердамічах
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Паўлу Стволу з нагоды свят Божага Нараджэння, Новага года і Дня нараджэння жадаем Божага бласлаўлення, шмат ясных, спакойных дзён і моцнага здароўя на доўгія гады. Ад усяго сэрца дзякуем Вам за турботы, дабрыню і ласку.
Вернікі з пар. Рэпля
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Паўлу Стволу з нагоды свят Божага Нараджэння, Новага года і Дня нараджэння жадаем моцнага здароўя, радасці, спакойных дзён, нястомнасці ў душпастарскай працы, рэалізацыі ўсіх планаў, добразычлівых людзей побач і апекі Маці Божай, Каралевы Супакою.
Касцёльны камітэт з пар. Рэпля
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Станіславу Пытэлю, Сёстрам Станізе і Антаніне з нагоды свят Нараджэння Пана і Новага года ад усяго сэрца жадаем усіх Божых ласкаў. Няхай нованароджанае Дзіцятка Езус адорвае Вас моцным здароўем, радасцю і супакоем, Маці Божая ахінае плашчом сваёй мацярынскай любові і апекі, Бэтлеемская зорка ўказвае самы прыгожы шлях да Пана, а побач заўсёды будуць зычлівыя людзі. Шчасці Божа!
Сям’я Залеўскіх, парафіяне з капл. Шастакоўцы
◊◊◊
Дарагім Рышарду і Тэклі Залеўскім з нагоды Юбілею жадаем усяго найлепшага: моцнага здароўя яшчэ на доўгія-доўгія гады, сіл і стойкасці на кожны дзень, аптымізму, радасці і моцнай надзеі на лепшае. Няхай у сэрцы заўсёды госціць супакой, на твары – усмешка, а ў доме – Бог.
З любоўю сям’я
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Паўлу Стволу з нагоды Дня нараджэння складаем найлепшыя пажаданні. Няхай у гэты радасны дзень нованароджаны Езус прытуліць Вас да свайго Найсвяцейшага Сэрца, адорыць моцным здароўем і ўсімі ласкамі на доўгія гады. Няхай на Вашым твары заўсёды госціць усмешка, а жыццё будзе напоўнена святлом, радасцю і моцнай непахіснай верай. Ад усяго сэрца дзякуем за працу ў нашым касцёле, абвяшчэнне Божага слова, добрае сэрца, а таксама клопат пра парафіян і святыню.
З малітвай ружанцовае кола з Рэплі
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам Валянціну Хведуку, Яну Рэйшалю і Віктару Захарэўскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем, каб нованароджанае Божае Дзіця бласлаўляла і адорвала сваімі ласкамі, здароўя на доўгія гады і шчодрых дароў Святога Духа. Няхай Маці Божая вядзе Вас па найлепшым жыццёвым шляху, які выбраў для Вас Бог. Радасных Свят і шчаслівага Новага года!
З малітвай парафіяне з Моцевічаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Адамовічу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні шчасця, здароўя, доўгіх гадоў жыцця, спакойных і ясных дзён у жыцці, а таксама добрых і зычлівых людзей на святарскім шляху. Няхай Дзіцятка Езус адорвае Вас супакоем, любоўю і радасцю, Найсвяцейшая Панна Марыя ахінае сваёй апекай, а Святы Дух апраменьвае сваім святлом кожны Ваш дзень. Няхай Бог узнагародзіць Вас за працу ў нашай парафіі, цудоўнае абвяшчэнне Божага слова і добрае сэрца. Няхай Ён дапамагае перажываць усе цяжкасці. Ад усяго сэрца дзякуем Вам за любоў і цярплівасць да нас. Будзьце святаром паводле Сэрца Езуса. Шчасці Божа!
Вернікі з в. Салтанішкі, пар. Нача
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Казлоўскаму з нагоды Дня нараджэння складаем сардэчныя пажаданні. Няхай душа штодзённа радуецца ў Пану, шчасце жыве побач, а здароўе ніколі не пакідае. Няхай з твару не сходзіць усмешка, над галавой заўсёды свеціць сонца і ніколі не слабее надзея на лепшае. Няхай Божае бласлаўленне сыходзіць на Вас нястомна, а апека Найсвяцейшай Панны Марыі атуляе, як мацярынскі плашч. Шчасці Божа!
Парафіяне з капл. Масаляны
◊◊◊
Шаноўнай Сястры Генавефе Марцінкевіч з нагоды Юбілею, а таксама Сёстрам Вандзе Геда і Вераніцы Бурбе з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя на доўгія гады жыцця, непахіснай веры, радасці, святла Святога Духа і жывога агню любові ў сэрцы. Няхай кожны Ваш дзень будзе напоўнены Божым бласлаўленнем і апекай Маці Божай. Шчасці Божа!
III Ордэн св. Францішка з пар. Тэалін
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам: Антонію Філіпчыку, Паўлу Эйсманту, Дзмітрыю Леўчыку і Генрыху Яблоньскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем шмат здароўя, радасці, душэўнага супакою. Няхай добры Бог бласлаўляе Вас штодзённа, Найсвяцейшая Маці ахінае сваім плашчом, каб Вы маглі прыносіць багаты плён на ніве Пана.
Ружанцовае Кола МБ Нястомнай Дапамогі з пар. св. Вацлава ў Ваўкавыску
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Міхалу Васількевічу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем шмат здароўя, штодзённай радасці, душэўнага супакою, рэалізацыі ўсіх планаў і намераў, а таксама добразычлівых людзей на жыццёвым шляху. Няхай Пан Бог Вас бласлаўляе, а Найсвяцейшая Маці нястомна апекуецца.
“Маргарытка” з пар. св. Вацлава ў Ваўкавыску
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яўгену Учкуронісу з нагоды Імянін, свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем букет найлепшых пажаданняў здароўя і душэўнага супакою. Няхай Езус заўсёды будзе Вашым Сябрам, Маці Божая моцна трымае за руку, а Ваш Анёл-ахоўнік штодзённа будзе побач. Няхай кожны Ваш дзень будзе шчаслівы і бласлаўлёны. Дзякуем Вашым бацькам за сына святара.
З павагай парафіяне з Луконіцы
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Генрыху Яблоньскаму з нагоды Імянін ад усяго сэрца перасылаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай кожны дзень будзе шчаслівым і бласлаўлёным, здароўе не слабее, а людзі навокал адорваюць дабрынёй і радасцю. Няхай Бог усемагутны адорыць Вас сваімі бязмежнымі ласкамі, а Найсвяцейшая Маці і св. Заступнік нястомна чуваюць над Вамі.
З памяццю ў малітве парафіяне з Забалаці
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Яўгену Барысюку з нагоды свят Божага Нараджэння, Новага года і Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні шматлікіх Божых ласкаў, радасці ад святарскай паслугі, зароўя, усмешкі, дароў Святога Духа і дапамогі Маці Божай ва ўсіх справах. Няхай пры дапамозе Бога і добрых людзей здзяйсняюцца ўсе Вашы планы і намеры, а нованароджаны Хрыстос адорвае сваёй любоўю і супакоем.
Парафіяне з Торфабрыкетнага і Верцялішкаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Станіславу Краўчанку з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні здароўя на доўгія гады, радасці, душэўнага супакою і здзяйснення ўсіх мар. Будзьце мудрым і святым святаром і вядзіце нас усіх далей да Бога. Дзякуем Вам за клопат пра дзяцей і моладзь.
Са шчырай малітвай Аліцыя і Віталій Воранавы са Смаргоні
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Генрыху Яблоньскаму з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем мноства Божых ласкаў на кожны дзень жыцця і святарскай паслугі, нястомнай апекі Маці Божай і св. Заступніка, усіх дароў Святога Духа, а таксама ўсяго найлепшага: моцнага здароўя, шчасця, радасці і поспехаў у працы на ніве Пана.
Парафіяне з Путрышкаў
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам Антонію Абухоўскаму і Юрыю Павайбу, а таксама Сёстрам Гарэцці, Эўхарыі і Паўле з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года ад усяго сэрца жадаем усіх Божых ласкаў, здароўя, радасці ад выконваемай працы, шмат сіл і стойкасці. Няхай добры Бог і Найсвяцейшая Маці заўсёды маюць Вас пад сваёй апекай. Ад усяго сэрца дзякуем за малітву, добрае слова, а таксама за тое, што Вы з намі.
Сям’я Касцюшка
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Генрыху Яблоньскаму з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні моцнага здароўя, шчодрага плёну ў душпастарскай працы, радасці і аптымізму на кожны дзень. Няхай Ваш жыццёвы шлях будзе бласлаўлёны, усемагутны Бог ахінае сваёй міласэрнасцю, а Маці Божая і св. Заступнік апекуюцца на працягу ўсяго жыцця.
Парафіяне з касц. св. Роха ў Грандзічах
◊◊◊
Ад імя супольнасці Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі прагну скласці самыя сардэчныя пажаданні ўсім хрысціянам Гродзенскай дыяцэзіі з нагоды мінулых свят Божага Нараджэння і Новага года. Жадаю ўсім Вам, дарагія Браты і Сёстры, Божага бласлаўлення на новы 2015 год. Таксама, як Мудрацы з Усходу, мы крочым па жыцці, вядзёныя зоркай, імя якой – Любоў. Аддзяч Вам, Божа, за Вашы малітвы і ахвяраванні на карысць Гродзенскай ВДС. Мы штодзённа молімся ў Вашай інтэнцыі ў семінарыйнай капліцы, а таксама адпраўляем у апошні дзень кожнага месяца святую Імшу ў Вашай інтэнцыі.
З малітвай і ўдзячнасцю кс. Раман Рачко, рэктар Гродзенскай ВДС
◊◊◊
У сувязі са смерцю любімага чалавека Доўкша Станіславы перасылаем словы глыбокага жалю і спачування.
Дачка Марыя, унук Аляксандр з сям’ёй
◊◊◊
Родным і блізкім памерлай Станіславы Доўкша ў сувязі са смерцю любімага чалавека перасылаем словы шчырага спачування і жалю, спалучаныя з малітвай.
Сем’і Трубей і Раманчук з Гродна

 

 

 

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.