ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

II Нядзеля звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Яна
Стаяў Ян Хрысціцель і двое з вучняў ягоных і, калі ўбачыў Езуса, які ішоў, сказаў: “Вось Баранак Божы”. I пачулі двое вучняў яго, што ён сказаў, і пайшлі за Езусам.
    А Езус, азірнуўшыся і ўбачыўшы, што яны ідуць за Ім, сказаў: “Чаго шукаеце?”
    Яны сказалі Яму: “Раббі (што азначае «Настаўнік»), дзе жывеш?”
    Ён сказаў ім: “Ідзіце і ўбачыце”. Яны пайшлі і ўбачылі, дзе Ён жыве, і засталіся ў Яго ў гэты дзень. Было ж каля дзясятай гадзіны.
    Андрэй, брат Сымона Пятра, быў адным з двух, якія пачулі ад Яна пра Езуса і пайшлі за Ім. Знайшоў ён спачатку брата свайго Сымона і кажа яму: “Мы знайшлі Месію” (гэта значыць Хрыста). I прывёў яго да Езуса. Езус, глянуўшы на яго, сказаў: “Ты Сымон, сын Яна; ты будзеш названы Кефас” (што азначае Пётр - скала).

Ян 1, 35–42


Як стаць вучнем Езуса
   Гэта складаны працэс паклікання, ці як стаць вучнем Езуса. Ён датычыцца не толькі святароў, біскупаў ці кансэкраваных асоб – тых, хто жыве ў кляштарах. Апісаная гісторыя з’яўляецца супольнай для ўсіх веруючых хрысціян.
    Каб належаць да кола вучняў Езуса, трэба быць побач з Ім. Часцей за ўсё там будзе хтосьці, хто нам Яго пакажа, так, як для Андрэя і Яна гэта зрабіў Ян Хрысціцель. А калі мы вырашым пайсці з Ім, хутчэй за ўсё мы пачуем гэтае асноўнае пытанне: “Чаго вы шукаеце?” Гэтае пытанне можна растлумачыць так: якія вашыя чаканні ў дачыненні да веры, да самога Езуса? Ён дазволіць пазнаць Сябе бліжэй, калі мы будзем гатовы пайсці за Ім, не шукаючы якіхсьці гарантый і ўпэўненасці ў будучыні. Звычайнае быццё з Езусам і паслушэнства Яго слову даюць магчымасць адкрыць у Ім Месію. У Евангеллі апісаны крытэрый сапраўднасці веры і паклікання: Андрэй не захаваў свайго адкрыцця толькі для сябе. Ён адчуваў неабходнасць падзяліцца ім з братам. Гэтым самым ён увёў у кола Настаўніка чарговага вучня – Пятра. Евангелле ставіць кожнаму з нас пытанне: дзе я знаходжуся на этапе маёй веры? Я ўжо пачуў пра Езуса? Я ўжо вырашыў пайсці за Ім, ужо адказаў на пытанне: чаго я шукаю ў веры? А можа, я ўжо гатовы шукаць іншых людзей для Езуса? Не трэба здзіўляцца: пытанняў будзе заўсёды больш, чым адказаў.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.