ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

З каталіцкага друку (83)

Прэса

Кс. Пётр Скарга
– дар для ўсяго Касцёла

   Распачаўся працэс беатыфікацыі кс. Пятра Скаргі SJ. Гістарычная і тэалагічная камісіі будуць цяпер даследаваць сабраныя матэрыялы на тэму Слугі Божага, а таксама разгледзяць праяўленні яго культу.
   
    Як заўважыў кард. Станіслаў Дзівіш, гэты выдатны езуіт не толькі займае важнае месца ў нашай гісторыі, яго жыццё і справы заахвочваюць нас да развагі над нашай сучаснасцю і будучыняй. Кракаўскі мітрапаліт выказаў надзею, што ўзвядзенне да хвалы алтара кс. Скаргі ўзмоцніць нашу веру, паглыбіць надзею і яшчэ больш распаліць нашу любоў да Бога, Касцёла і Айчыны.
    Кс. Пётр Скарга праславіўся як выдатны прапаведнік, абаронца веры, патрыёт і філантроп. Быў аўтарам шматлікіх рэлігійных прац. Памёр у 1612 г. у Кракаве. †


Папа наведае Афрыку

   У наступным годзе Святы Айцец збіраецца наведаць таксама тры краіны ў Лацінскай Амерыцы. Назвы гэтых краін Папа не раскрыў, толькі падкрэсліў, што Аргентыны сярод іх не будзе.
   
    Аб тым, што Папа хоча выбрацца ў Афрыку, гаварылася ўжо даўно. З пачатку свайго Пантыфікату ў сакавіку 2013 г. Францішак быў ужо ў 6-ці замежных падарожжах, мэтай апошняга ў канцы лістапада была Турцыя.
    Ужо на пачатку 2015 г. Папа неведае Шры-Ланку і Філіпіны. Афіцыйна пацверджаны таксама візіт Францішка на сусветную сустрэчу каталіцкіх сем’яў, якая адбудзецца ў верасні 2015 г. у Філадэльфіі (ЗША).

У Бразіліі запалілі плывучую ёлку

   У Рыа-дэ-Жанейра запалілі самую вялікую ў свеце плывучую калядную ёлку, вышыня якой 85 метраў. Ёлку спусцілі на ваду на возеры Радрыга-дэ-Фрэйтас і ўпрыгожылі трыма мільёнамі лямпачак.
    Паглядзець на ўстаноўку ёлкі і яе асвячэнне прыйшлі тысячы турыстаў і мясцовых жыхароў. Цырымонія асвячэння каляднай ёлкі праводзіцца ў Рыа-дэ-Жанейра штогод. Падзея кожны раз суправаджаецца прыгожым феерверкам.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  258

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.