ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

IV нядзеля Адвэнту

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Лукі
У шосты месяц Бог паслаў анёла Габрыэля ў горад галілейскі, называны Назарэт, да Дзевы, заручанай з мужам па імені Юзаф, з дому Давіда, а імя Дзевы – Марыя. Анёл, увайшоўшы да яе, сказаў: “Вітай, поўная ласкі, Пан з Табою”. Яна ж збянтэжылася ад слоў ягоных і разважала, што гэта за прывітанне. І сказаў Ёй анёл: “Не бойся, Марыя, бо знайшла Ты ласку ў Пана. Вось зачнеш ва ўлонні сваім і народзіш Сына, і дасі Яму імя Езус. Ён будзе вялікі і будзе названы Сынам Найвышэйшага, і дасць Яму Пан Бог трон Давіда, бацькі Ягонага, і валадарыць будзе над домам Якуба вечна, а валадарству Яго не будзе канца”. І сказала Марыя анёлу: “Як станецца гэта, калі я мужа не спазнала?” Анёл сказаў Ёй у адказ: “Дух Святы сыдзе на Цябе, і моц Найвышэйшага ахіне Цябе. Таму і Святое, што народзіцца, будзе названа Сынам Божым. Вось і Альжбета, сваячка Твая, і яна зачала сына ў старасці сваёй; і ўжо на шостым месяцы тая, якую называлі бясплоднай, бо для Бога няма нічога немагчымага”. Тады Марыя сказала: “Вось я, слуга Пана. Няхай мне станецца паводле твайго слова”. І адышоў ад Яе анёл.

Лк 1, 26–38


Словы як вечнасць
   Ці існуе ў гісторыі чалавека іншы дыялог, падобны на гэты? Ці можна ўзгадаць размову, якая б так моцна змяніла чалавека і ўсё стварэнне? Больш таго, гэтая сустрэча змяніла самога Бога, які па сваёй натуры з’яўляецца Крыніцай існавання і ўсёй дасканаласці, Ён Спрадвечны, Нязменны. Калі рэалізуюцца абяцанні, дадзеныя ў гэтым дыялогу, мы будзем спяваць: “Агонь мацнее, бляск цямнее і Бясконцы мае межы”.
    А ўсё гэта здарылася ў таямніцы назарэтанскага дома. Без сведкаў. Некалькі сказаў, пара хвілін змянілі ўсю рэчаіснасць. Даўжэй гаварыў Габрыэль, але самае важнае мы пачулі з вуснаў Марыі: “Вось я, слуга Пана. Няхай мне станецца паводле твайго слова”.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.