ГРОДНА
Серада,
24 красавіка
2024 года
 

Варта ведаць (38)

Варта ведаць

 У Кітаі ўсё больш узрастае колькасць хрысціян. З-за гэтага кітайскі ўрад раз’юшаны. Аб гэтым сведчаць разбурэнне святынь, арышты падпольных біскупаў і лідараў лакальных супольнасцей, а таксама нелегальныя пасвячэнні клерыкаў. На сённяшні дзень хрысціян больш, чым камуністаў. Лічыцца, што ў Кітаі звыш 100 мільёнаў хрысціян, з якіх 12 мільёнаў – католікі. У той жа час да камуністычнай партыі Кітая належаць не цэлыя 87 мільёнаў членаў.
   
    У Польшчы з праведзеных у апочні час даследаванняў вынікае, што 89% рэспандэнтаў акрэсліваюць сябе як католікі, 5% – як хрысціяне, а астатнія акрэсліваюць сябе агностыкамі, атэістамі і людзьмі без веравызнання. Для 66% дарослых палякаў парафія з’яўляецца асноўным месцам рэлігійных практык. Але толькі 31% з іх удзельнічае ў жыцці парафіі.

    У Барселоне адбылася канферэнцыя на тэму душпастарства ў вялікіх гарадах. У ёй прыняло ўдзел 23 біскупы вялікіх агламерацый. Падчас гэтай сустрэчы было зачытана папскае пасланне, у якім папа Францішак адзначыў, што Касцёл павінен станавіцца зброяй Бога, які не пакідае чалавека. Паводле арганізатара кард. Марцінэса Сістака, праблема вялікіх гарадоў праяўляецца ў “адзіноце, ізаляцыі, насіллі, убостве і беднаце, а таксама ў страце даверу да ўстаноў”.

pch24.pl; katolik.ru; gosc.pl

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.