ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

Варта ведаць (29)

Варта ведаць

 Папа Францішак у другі раз стаў “самым уплывовым палітычным лідарам”, прысутным у “Твітэры”. Па дадзеных даследавання “Twiplomacy”, праведзенага PR-агенцтвам “Burson-Marsteller”, кароткія пасланні ніводнага іншага палітыка ці рэлігійнага лідара свету не чытаюць так часта і не перадаюць далей, як “твіты” Святога Айца. “Вырашальнай тут з’яўляецца не толькі колькасць карыстальнікаў, але і іх актыўнасць і ўплыў”, – падкрэслілі аўтары даследавання. У 2013 г. “Twiplomacy” ўжо прызнавала за Францішкам статус найбольш уплывовага карыстальніка сацыяльнай сеткі. “Твітэр” папы Францішка дзейнічае на дзевяці мовах.
   
     Хітом года ў плебісцыце Таварыства хрысціянскай музыкі “Muza Dei” стала песня “Вольнасць” кс. Якуба Бартчака ў стылі хіп-хоп. Яе праслухалі каля 770 тыс. разоў на YouTube. Святар з’яўляецца капеланам у Дольнаслёнскім цэнтры захворванняў лёгкіх у Вроцлаве, а таксама ўдзельнічае ў дабрачынных акцыях адносна харчавання бяздомных і кіруе групай у неакатэхуменаце. Святар падкрэслівае, што музыка – гэта толькі яго хобі.

    •   На пачатку 2014 г. Роўдэн і Лэйзел вырашылі ажаніцца ў ліпені. У хуткім часе ў Роўдэна быў выяўлены рак печані 4 стадыі. Ён не быў здольны пакінуць шпіталь, каб з’явіцца на ўласным вяселлі. Ведаючы, што Роўдэн не хоча пакідаць гэты свет без шлюбу з каханай, яго сям’я і сябры пры супрацоўніцтве з персаналам шпіталя арганізавалі яму невялікую цырымонію ў сценах будынка. Падрыхтоўка праходзіла 12 гадзін, але канечны эфект быў варты намаганняў.
   
      У гэтым годзе Касцёл у Злучаных Штатах мае 477 новых святароў. Гэта рашуча замала, каб уртымаць душпастарства на сённяшнім узроўні. Касцёл у ЗША адчувае крызіс пакліканняў. Але ёсць выключэнні. Часопіс “The New York Times” не без здзіўлення апісвае сітуацыю ў двух суседніх невялікіх вёсках у штаце Мічыган. У першай – Фоўлэр – жыве ледзьве 1200 чалавек, у другой – Уэстфалія – трохі больш за 900. З кожнай з іх за апошнія гады выйшла па 22 ксяндза і ў суме 80 манаскіх сясцёр. У гэтым годзе там таксама былі святарскія пасвячэнні двух 26-гадовых блізнюкоў Тома і Гары Кэнігснэчт.

Ватыканскае радыё, www.deon.pl, www.wiara.pl

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.