ГРОДНА
Аўторак,
23 красавіка
2024 года
 

Здаровае пакліканне да хрысціянства

Слова рэдактара

 На чарговыя разважанні мяне падштурхнулі словы папы Францішка, які звяртаўся да маладых рымлян, што распазнаюць сваё пакліканне. Францішак падкрэсліў, што на гэтай дарозе распазнання вельмі важную ролю мае прысутнасць Марыі. “Калі нейкі хрысціянін кажа мне, што ён не тое, каб не любіў Марыю, але што Яна не вельмі важная для яго, што ён не моліцца да Яе, мяне гэта вельмі засмучае, – сказаў папа Францішак. – Я памятаю, што калі я 40 гадоў таму быў у Бельгіі на пэўным кангрэсе, я сустрэў там некалькі катэхетаў, універсітэцкіх прафесараў, у якіх былі дзеці, цудоўная сям’я і якія цудоўна расказвалі аб Хрысце. У пэўны момант я спытаўся: «А марыйнае набажэнства?». «Гэты этап мы ўжо прайшлі. Мы так добра ведаем Хрыста, што нам не патрэбна Марыя». Я тады падумаў: «бедныя сіроты». Так. Хрысціянін без Марыі – сірата. Таксама, як хрысціянін без Касцёла. Хрысціяніну неабходны абедзве гэтыя Маці: Касцёл і Марыя. Каб зрабіць тэст на здаровае хрысціянскае пакліканне, трэба запытацца аб адносінах з дзвюма гэтымі Маці”.
Таму ў закутках нашага сэрца варта знайсці адказ на пытанне папы Францішка. Назіраючы за нашымі вернікамі, можна заўважыць вялікі марыйны культ. Апошняя падзея ў Святой Зямлі з’яўляецца пацвярджэннем гэтаму. Бясспрэчна, найважнейшая падзея апошніх дзён – гэта асвячэнне і змяшчэнне абраза Маці Божай Будслаўскай на падворку базілікі ў Назарэце. На ўрачыстасць накіравалася мноства пілігрымаў з Беларусі. Гэта свята нацыянальнага маштабу – марыйнае свята. Пілігрымкі, урачыстасць у Будславе і Тракелях у чарговы раз пакажуць нашу вялікую любоў да Марыі. Ва ўсіх нас ёсць цудоўная нагода пабыць у школе Маці Касцёла. Марыя вядзе нас да свайго Сына, вядзе дарогай Касцёла. На гэтай дарозе мы не адзінокія, з намі Маці. Маладыя людзі падчас пілігрымкі адчуваюць асаблівую прысутнасць Марыі, а ідучы кожны дзень па некалькі кіламетраў, яны ўсё бліжэй да сваёй Маці. Знаходзячыся ў санктуарыі на заканчэнне пілігрымкі, можна ўбачыць на тварах многіх маладых людзей каля абраза Маці Божай слёзы радасці. Якая вялікая любоў дзяцей да Маці, якая вялікая патрэба Яе прысутнасці ў жыцці кожнага дзіцяці!
    Падчас розных юбілеяў нашых святынь, удзялення сакраманту канфірмацыі біскупамі ў розных кутках нашай дыяцэзіі, а таксама падчас іншых урачыстасцей можна заўважыць любоў вернікаў да свайго Касцёла. Гэта любоў да касцёла як будынка – прыгожага, упарадкаванага, – а таксама любоў да супольнасці вернікаў, якія ёсць у гэтым касцёле. Такіх мураваных касцёлаў і Касцёлаў з людскіх сэрцаў адраджаецца ўсё больш. Давайце падтрымліваць адзін аднаго малітвай, каб наша вера была з кожным днём мацнейшай, а сваім жыццёвым прыкладам давайце прыносіць Евангелле туды, дзе мы знаходзімся штодзённа.
    Няхай любоў да Марыі і Касцёла будзе сведчаннем усяго нашага жыцця. Стаць вялікім слугой Марыі і Касцёла, каб “здаць” тэст на здаровае пакліканне да хрысціянства.
    Дык наколькі моцна я люблю Марыю і Касцёл?

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  253

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.