ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

IV Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці

З жыцця Касцёла

2 чэрвеня ў гродзенскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Паўднёвы, вул. Цэнтральная, 26) адбудзецца IV Дыяцэзіяльны Дзень дзіцяці.
    У Год малітвы, які перажывае Касцёл у Беларусі, дэвізам мерапрыемства будуць словы: “З малітвай праз жыццё”.
Арганізатары лічаць сваёй мэтай дапамагчы дзецям усвядоміць, што малітва вельмі патрэбна чалавеку, без яе жыццё пустое і манатоннае, а ўсё, што чалавек робіць без малітвы, не мае сэнсу.
    На сустрэчу запрашаюцца дзеці 7–14 гадоў з усёй Гродзенскай дыяцэзіі, а таксама з іншых дыяцэзій Беларусі. Асаблівае запрашэнне арганізатары кіруюць да тых дзяцей, якія ў гэтым годзе прыступілі да Першай св. Камуніі, і жадаюць, каб прыезд на сустрэчу стаў для іх падзякай за дар Эўхарыстыі. Запрашаюцца таксама дзеці, якія спяваюць у школах і парафіяльных супольнасцях, каб упрыгожыць спевам гэтае мерапрыемства, міністранты і ўсе, хто хоча лепш пазнаць Бога і паглыбіць кантакт з Ім праз малітву.
    Прывітанне груп адбудзецца а 9-й раніцы. У 10.30 – урачыстае адкрыццё Дня дзіцяці і пачатак праграмы. Заканчэнне плануецца а 18-й. Для ўсіх удзельнікаў прадугледжана харчаванне.
Арганізатары запраша­юць да супрацоўніцтва ў пад­рыхтоўцы Дня дзіцяці святароў, манаскіх сясцёр, катэхетаў, а таксама валанцёраў з ліку моладзі, якія любяць працу з дзецьмі і маглі б прапанаваць свае ідэі і думкі для правядзення сустрэчы, каб яна магла адбыцца на высокім узроўні і застацца ў памяці дзяцей.
    Іншыя падрабязнасці і праграму можна знайсці на сайце grodnensis.by.
    Арганізатары адкрыты на прапановы, звязаныя з правядзеннем сустрэчы. Дзеці могуць паказаць на ёй свае музычныя, тэатральныя і мастацкія здольнасці.
   Прапанаваць свае ідэі і паведаміць аб удзеле дзяцей або аб жаданні супрацоўніцтва ў падрыхтоўцы мерапрыемства можна па тэлефонах: +37544-460-61-40 (Velcom), +37529-784-05-72 (МТС), e-mail: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript кс. Юрый Марці­новіч, арганізатар Дыяцэзі­яльнага дня дзіцяці.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.