ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Нядзеля Уваскрасення Пана

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Яна
У першы дзень тыдня Марыя Магдалена прыйшла да магілы раніцай, калі было яшчэ цёмна, і ўбачыла, што камень адсунуты ад магілы. І пабегла, і прыйшла да Сымона Пятра і да другога вучня, якога любіў Езус, і сказала ім: “Забралі Пана з магілы, і не ведаем, дзе паклалі Яго”. Тады выйшаў Пётр і другі вучань, і пайшлі да магілы. Пабеглі абодва разам. Другі вучань пабег наперадзе хутчэй за Пятра і прыбыў да магілы першы. Заглянуўшы, убачыў, што ляжаць палотны, аднак не ўвайшоў. Тады прыйшоў услед за ім Сымон Пётр і ўвайшоў у магілу, і ўбачыў палотны, якія там ляжалі, і хусту, якая была на галаве Ягонай, не з палотнамі яна ляжала, а асобна, скручаная на іншым месцы. Тады ўвайшоў і другі вучань, што прыбег першы да магілы, і ўбачыў, і паверыў. Бо яны яшчэ не ведалі Пісання, што трэба было Яму ўваскрэснуць з мёртвых.

Ян 20, 1–9


Знакі веры
   У апісанні найважнейшай падзеі ў гісторыі свету і чалавека ўвесь час пераважае няўпэўненасць: раніца з’яўляецца нібы парогам таямніцы дня (што ён прынясе?), адсунуты камень (хто гэта зрабіў?), адсутнасць цела Езуса (хто яго забраў?), непраўдападобныя расказы жанчын (паспешнасць Апосталаў, каб праверыць факты, а потым нерашучасць св. Яна). Нарэшце непраўдападобны бляск ласкі: “убачыў і паверыў”. Нікому з Апосталаў раней не прыходзіла ў галаву думка аб уваскрасенні Хрыста. Хоць Пан Езус некалькі разоў яго прадказваў! Спачатку была патрэбна мука і крыж. А затым абавязковай была пустая магіла і сведчанне напалоханых жанчын. Патрэбны быў гэты бег Пятра і Яна да магілы з поўнымі сумненняў сэрцамі. Сваё значэнне мелі таксама палотны і скручаная хуста. І важна было, дзе яна ляжала. Усё гэта было патрэбна, каб св. Ян “убачыў і паверыў”.
А што патрэбна мне, каб жыць упэўненасцю ў Хрыстовым уваскрасенні?

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.