ГРОДНА
Чацвер,
02 мая
2024 года
 

Чытаеш і больш ведаеш, чытаеш і становішся мудрэйшым

На шляху да святасці

У сённяшнім грамадстве пануе шкодны адносна псіхічнага развіцця чалавека недахоп. Чалавек не пакінуў сабе часу на чытанне. Гаворка ідзе пра чытанне газет, часопісаў, кніг рэлігійнага зместу. Чалавек паглыбіўся ў тэлевізар, камп’ютар, інтэрнэт. Гледзячы тэлевізар, ён не становіцца мудрэйшым, бо на самой справе, ён жыве чужым розумам. Ён становіцца залежным ад тэлевізара. Ён глядзіць тое, што яму паказваюць, аднак не паглыбляе свайго мыслення. Чытаючы ж, чалавек аналізуе і нават паглыбляе напісанае. У яго з’яўляюцца думкі, якія часам дапаўняюць, а часам аправяргаюць ці пабуджаюць. Па тэлевізары перадаецца тое, што камусьці падабаецца. Інтэрнэт папа Францішак называе Божым дарам. Ён нясе зло нясціпласці толькі цікаўным.
У Англіі паднялі трывогу, што моладзь, якая карыстаецца тэхнічнымі дасягненнямі, становіцца недаразвітай. А і ў нас не кожны вучань ведае на памяць табліцу множання. Вось, хаця б, 9х7. Ёсць калькулятар, дык нашто ж напружваць свой мозг. Гэта і ёсць крок да інтэлектуальнай дэградацыі. Думаючы і аналізуючы, чалавек развіваецца інтэлектуальна. Тое, што падаюць на талерцы, ён толькі з’ядае, хоць і тут трэба хаця б праверыць, ці не пашкодзіць гэта здароўю.
    У нас ёсць добрая газета “Слова Жыцця”, у якой напісана шмат навін і сур’ёзных артыкулаў, якіх не знойдзеш ні ў якім тэлебачанні. Артыкулаў рэлігійнага зместу, якія датычацца касцёлаў, парафій, іерархіі, духоўнай семінарыі, нашай моладзі, а таксама артыкулаў, якія апісваюць пэўныя літургічныя перыяды.
    Газеты па сваім кошце, на маю думку, даступны ўсім, а часта пробашчы парафій раздаюць іх бясплатна. І сапраўды прыкра і сумна, што ляжаць стосы нячытаных газет.
    Быў час, калі забаранялася даць камусьці пачытаць рэлігійную кнігу. А сёння ў крамцы каля катэдры столькі кніг! Кнігі, змест якіх католік павінен ведаць. Ці дарагія яны? Кніга павучальнага зместу на 150 старонак каштуе трошкі больш, чым бохан хлеба, але тут не ідзе гаворка пра цану, я кажу пра тое, што кніг не чытаюць. Таму і не ведаюць таго, што чалавек веруючы, а тым больш католік, павінен ведаць.
    Маральная тэалогія вучыць, што свядомае няведанне таксама прыцягвае да адказнасці.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  244

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.