ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

З каталіцкага друку (61)

Прэса

“Світы Трох Каралёў 2014” сабралі 630 тысяч чалавек
   “Світы Трох Каралёў” прайшлі ў гэтым годзе 6 студзеня ў 187 мясцовасцях па ўсёй Польшчы і за мяжой. У іх удзельнічала амаль 630 тысяч чалавек, у тым ліку 100 тысяч у Варшаве.
    Арганізатары адзначаюць, што даныя няпоўныя. Яны ўключаюць інфармацыю, сабраную толькі ў 140 мясцо­васцях. Паводле ацэнак, траса “Світы” ва ўсіх мясцовасцях склала ў суме 198 кіламетраў.
    “Мы можам смела сказаць, што сямейнае святкаванне і супольнае каледаванне ў грамадскай прасторы ў свята Аб’яўлення Пана стала традыцыяй, – гаворыць Мацей Мархэвіч з Фонду “Світа Трох Каралёў”. – Усё большая колькасць арганізатараў і ўдзельнікаў пацвярджаюць, што гэтага тыпу мерапрыемствы вельмі нам патрэбны: напоўненыя энтузіязмам і радасцю дзеянні назаўсёды ўпісваюцца ў новае функцыянаванне мясцовых супольнасцей”.

Людзі Касцёла, забітыя ў 2013 годзе

   22 чалавекі Касцёла былі забіты ў 2013 годзе. Гэта амаль у два разы больш, чым у папярэднім годзе, калі налічвалася 13 такіх выпадкаў. Такія даныя апублікавала агенцтва “Fides”, звязанае з Папскай місійнай справай.
    Найбольш небяспечным для людзей Касцёла кан­тынентам аказалася Аме­ры­ка, дзе былі забіты 15 святароў, у тым ліку 7 толькі ў Калумбіі. На другім месцы аказалася Афрыка, дзе былі забіты ксёндз (Танзанія), манаская сястра (Мадагаскар) і свецкая місіянерка (Нігерыя). У Азіі загінулі ў мінулым годзе 2 каталіцкія святары, у тым ліку адзін у Сірыі. Адзін місійны супрацоўнік быў забіты на Філіпінах, адзін ксёндз – у Італіі.
    Агенцтва “Fides” адзначае, што гэта не абавязкова поўная статыстыка. Усё яшчэ няма звестак аб многіх духоўных і свецкіх душпастарскіх працаўніках, якія былі схоплены ці зніклі ў розных частках свету.

Папа скасоўвае ганаровыя тытулы для духоўных асоб

    Цяпер ужо не будуць прысвойвацца тытулы прэлата і інфулата.
    Заслужаным дыяцэзіяль­ным духоўным асобам пасля 65-ці гадоў жыцця будзе прысвойвацца тытул Капелана Яго Святасці. Да гэтага часу іншымі папскімі адзнакамі для дыяцэзіяльных духоўных былі тытулы прэлата і апостальскага протанатарыуса (інфулата).

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.