ГРОДНА
Чацвер,
25 красавіка
2024 года
 

Варта ведаць (17)

Варта ведаць

•  У Бразіліі ў цэнтры штата Рыа-Грандэ-ду-Сул, Порту-Алегры, з 7 па 11 студзеня адбываўся нацыянальны сход душпастарства глуханямых. Галоўнай задачай сходу было прыбліжэнне вернікам гэтай спецыфічнай душпастарскай паслугі. Арганізатары спадзяюцца, што сход глуханямых і чуючых асоб паўплывае на лепшае разуменне праблематыкі і яе рэалізацыю. У сустрэчы ўдзельнічалі рэгіянальныя каардынатары і нацыянальнае кіраўніцтва душпастарства глуханямых.
   
    •   У Польшчы ў дарогу вырушыў мабільны канфесіянал, змешчаны ў аўтамабілі. Гэтая ініцыятыва з’явілася ў Кашалінска-Калабжэскай дыяцэзіі і з’яўляецца задумкай калектыва Школы новай евангелізацыі. Акцыя прызначана не для людзей, якія ходзяць у касцёл і не маюць праблем са споведдзю, а наадварот – для тых, у каго ёсць з гэтым цяжкасці. Як падаюць евангелізатары, гэты незвычайны бус можна будзе сустрэць у месцах, дзе збіраецца найбольш людзей, прычым нават не ў адным горадзе, а па ўсёй Польшчы.

    •   У Ізраілі ў апошні час шмат гавораць пра цудоўнае ацаленне, якое перажыла Тэрэза Дауд. Жанчына звярнулася ў шпіталь у Тэль-Авіве, дзе ў яе была выяўлена вялікая злаякасная пухліна. Урачы давалі ёй шанс выжыць толькі ў тым выпадку, калі яна згодзіцца на ампутацыю нагі. Тое, што здарылася на працягу некалькіх наступных месяцаў, здзівіла не толькі ўрачоў, але ўвесь Ізраіль. Урачы не могуць растлумачыць дадзеную сітуацыю. Сама Тэрэза Дауд адказала коратка: “Езус, Месія Ізраіля, ацаляе і сёння”.
   
    •   Паводле апошніх падлікаў, у 2013 г. у Іспаніі шляхам св. Якуба, які з’яўляецца самым вядомым паломніцкім шляхам, прайшло каля 215 тысяч пілігрымаў. Найбольшая колькасць пешых і веласіпедных пілігрымаў была зарэгістравана ў 2010 г., калі ў санктуарый св. Якуба ў Санцьяга дэ Кампастэла прыбыло 272 703 пілігрыма. Акрамя таго, кожны год некалькі мільёнаў вернікаў прыязджаюць у Санцьяга, каб памаліцца пры рэліквіях св. Якуба.
   
    •   Польская сямейная пара Іяланта і Збігнеў Янчак плануюць вырушыць пешшу на кананізацыю Папы. Яны плануюць адправіцца ў дарогу ў канцы студзеня і на працягу 88 дзён прайсці 2200 кіламетраў, перасякаючы, між іншым, італьянскія Альпы. Сужэнцы належаць таксама да таварыства “Сябры шляхоў св. Якуба” ў Польшчы, а таму маюць немалы паломніцкі вопыт. На гэтую дарогу яны ўжо атрымалі бласлаўленне прымаса Польшчы аб-па Юзафа Кавальчыка.

www.credo-ua.org; radiovaticana.va; gosc.pl; niedziela.pl; sedmitza.ru; ekai.pl

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  251

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.