ГРОДНА
Чацвер,
25 красавіка
2024 года
 

Карэлічы

Парафіі і святыні

Дэканат Навагрудак
Карэлічы, вядомыя з 1395 г., з XV cт. знаходзяцца ў складзе Навагрудскага павета аднайменнага ваяводства ВКЛ; вялікакняжацкая маёмасць. Потым, з пачатку XVI cт., належалі Чартарыйскім, з другой чвэрці XVII cт. – Радзівілам. З 1594 г. вядомы як мястэчка. З 1795 г. знаходзяцца ў складзе Расійскай імперыі, з’яўляюцца цэнтрам воласці. У часы польскай улады – цэнтр гміны. З 1940 г. – цэнтр раёна на той час Баранавіцкай вобласці, у 1954 г. – раённы цэнтр Гродзенскай вобласці. Аднак звестак аб каталіцкіх святынях у старажытным мястэчку да 1920-х гг. у архівах пакуль не знойдзена.
Касцёл пабудаваны ў 1938 г. на ўзвышшы ў паўночна-заходнім сектары забудовы галоўнай плошчы мястэчка на сродкі графаў Жаўтоўскіх, уладальнікаў маёнтка Рута і асаднікаў з наваколіц. Пробашчу ў парафіі дапамагалі сёстры змёртвыхпаўстанкі з мірскага манаскага дома. Жаўтоўскія планавалі нават запрасіць у Карэлічы ордэн палатынаў і перадаць пад апеку манахаў парафію і касцёл.
    Пасля II Сусветнай вайны касцёл быў зачынены і ў савекія часы выкарыстоўваўся як віна-водачная крама.
    Вярнулі святыню парафіянам у 1991 г., адразу ж пачалася рэстаўрацыя. Асвяцілі адроджаную святыню 26 верасня 1992 г. пад тытулам Маці Божай Нястомнай Дапамогі. Кансэкрацыя была вельмі ўрачыстай, яе праводзіў арцыбіскуп Гданьскі Тадэвуш Гацлоўскі – біскуп першага пробашча адроджанай карэліцкай парафіі кс. Тадэвуша Маркевіча.
    Касцёл уяўляе сабой падоўжана-восевую кампазіцыю, цэнтрам якой з’яўляецца кубападобны аб’ём малітоўнай залы пад чатырохсхільным дахам, завершаны васьмігранай глаўкай з паўсферычным купалам. Апсіда паніжана, прамавугольная ў плане, з дзвюма сакрыстыямі. Галоўны ўваход пазначаны аб’ёмам нартэкса-хораў з чатырохкалонным порцікам дарычнага ордэра. Пры гэтым порцік выглядае так, быццам гэта сапраўдная частка ранейшай святыні ХIХ ст., а да яе ўжо ў стылі канструктывізму далучылі новазбудаваны касцёл. Інтэр’ер, перакрыты плоскай бетоннай столлю, упрыгожваюць галоўны тытульны алтар Маці Божай Нястомнай Дапамогі і дзве алтарныя кампазіцыі: злева – Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса, справа – св. Казіміра. Касцёльны ўчастак абнесены штакетнай агароджай на цагляных слупках.
    Сёння парафіяй апекуюцца айцы паўліны OSPE.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  251

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.