ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

8 снежня 2013 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
   Шаноўны Ксёндз Біскуп Намінант!
    Ад імя ўсіх прысутных складаю ад усяго сэрца пажаданні. Я глыбока перакананы, што Ваша вернасць Касцёлу, актыўнасць, працавітасць і іншыя знаёмыя нам добрыя рысы запэўняць плённасць Вашага служэння дзеля дабра Хрыстовага Касцёла і вернікаў нашай дыяцэзіі.
    Няхай Божае бласлаўленне і заступніцтва Маці Міласэрнасці дапамогуць Вам крочыць па новаму шляху служэння Касцёлу.
    Дарагія Браты і Сёстры!
    Перажываючы радасць гэтай гістарычнай падзеі, давайце ахінем Ксяндза Біскупа Намінанта нашай палымянай малітвай. Няхай яго паслуга спрыяе развіццю нашага мясцовага Касцёла, больш эфектыўнага выканання місіі даверанай яму Хрыстом, а таксама да ўзрастання веры ў сэрцах вернікаў Гродзенскай дыяцэзіі.
Кс. б-п Аляксандр Кашкевіч
◊◊◊
Вялебны ксёндз біскуп намінант Юзаф Станеўскі! Ад усяго сэрца віншуем Вас з атрыманнем біскупскай намінацыі. Няхай Ваша паслуга будзе асвечана Божай любоўю і міласэрнасцю, святлом Святога Духа і радасцю ад абвяшчэння Хрыста Божаму люду. Няхай Вам заўсёды спрыяе здароўе, побач будуць добразычлівыя людзі, духоўная моц толькі ўзрастае, а плёнам Вашай працы ганарыцца сам Пан Бог.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу рэдактару Паўлу Салабудзе з нагоды Дня нараджэння жадаем Божага бласлаўлення на кожны дзень, усіх дароў Святога Духа і няспыннай дапамогі Найсвяцейшай Маці на дарозе жыцця. Жадаем таксама моцнага здароўя, радасці ад выконваемай святарскай паслугі і добразычлівых людзей побач. Шчасці Божа.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Андрэю Радзевічу з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай кожны чарговы дзень Вашага жыцця будзе прыгажэйшым за папярэдні, будзе напоўнены любоўю, верай і даверам. Няхай Вас акружаюць сапраўдныя сябры, якія пададуць далонь, калі будзе цяжка. З аптымізмам глядзіце ў будучыню, з радасцю – у мінулае. Жадаем шмат нагод для ўсмешкі, бо Ваша ўсмешка робіць свет больш каляровым. Жадаем сілы ў барацьбе са штодзённасцю, святла Святога Духа ў абвяшчэнні Божага слова, якое дзякуючы Вам “трапляе” да нас. Жадаем шмат шчасця – блізкасці Езуса, бо толькі Ён дае сапраўднае шчасце!
З хрысціянскім прывітаннем і надзеяй на святарскае бласлаўленне парафіяне з Росі
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Мікалаю Ціхановічу ў дзень Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні добрага здароўя, шчодрых дароў і ласкаў Божых, а таксама апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Заступніка на кожны дзень. Няхай радасць, любоў, супакой і дабрыня заўсёды загосцяць у Вашым сэрцы. Дзякуем за навуку, мудрыя словы, адкрытае сэрца і клопат пра святыню і парафіян.
З павагай парафіяне і Ружанцовае кола св. Яна Непамуцэна са Станевічаў
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Паўлу Салабудзе з нагоды Дня нараджэння перасылаем мноства сардэчных пажаданняў: шмат Божых ласкаў, сілы ў абвяшчэнні Добрай Навіны, няспыннай апекі Найсвяцейшай Маці, шчодрых дароў Святога Духа і цудоўнага плёну на ніве Пана.
З малітоўнай памяццю ўдзячныя парафіяне з парафіі Святога Духа ў Гродне
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Мікалаю Ціхановічу з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем здароўя, душэўнага супакою, радасці, надзеі, стойкасці ў службе Богу і людзям, а таксама няспыннай апекі св. Заступніка.
З памяццю ў малітве члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Вялікіх Эйсмантаў
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Веславу Дамброўскаму з нагоды Імянін перасылаем букет найлепшых пажаданняў: Божага бласлаўлення, апекі Найсвяцешай Маці, шчодрых дароў Святога Духа, а таксама здароўя, радасці, надзеі і трываласці ў святарскім пакліканні.
З памяццю ў малітве члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Дварца
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Вальдэмару Слоце з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: добрага здароўя, сілы, душэўнага супакою, шмат радасных і прыгожых дзён. Шчасці Божа.
З малітвай члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Вялікай Бераставіцы
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Валяр’яну Лісоўскаму з нагоды надыходзячага Дня імянін жадаем здароўя, радасці, сіл, душэўнага супакою, няспыннай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Заступніка, а таксама шчодрых дароў Святога Духа на кожны дзень святарскай паслугі.
З малітоўнай памяццю члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Вярэйкаў
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Яўгену Учкуронісу з нагоды Дня нараджэння жадаем моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця і апекі Найсвяцейшай Панны Марыі. Няхай у гэты дзень Пан Езус прытуліць Вас да свайго Найсвяцейшага Сэрца і адорыць сваёй ласкай і дабрынёй. А наша супольная малітва няхай узнясецца да неба і будзе ўдзячнасцю за Вас – святара, якога нам паслаў Бог.
Парафіяне з в. Старое Сяло
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Вальдэмару Слоце з нагоды Імянін жадаем, каб усё жыццё было напоўнена святлом і любоўю. Няхай Боскі Збаўца вядзе Вас нялёгкай, але прыгожай дарогай святарства, а побач будуць толькі добразычлівыя людзі. Жадаем таксама моцнага здароўя і няспыннай апекі Найсвяцейшай Маці і св. Заступніка.
Прыхільнікі Найсвяцейшага Адкупіцеля
◊◊◊
Паважаны ксёндз Анатоліус Маркаўскас! З нагоды Дня нараджэння перасылаем Вам самыя сардэчныя пажаданні здароўя, шчасця, стойкасці ў душпастарскай працы, апекі Маці Божай, людской добразычлівасці і багабойных парафіян. Няхай Ваш шлях будзе шчаслівы і бласлаўлёны, а выконваемая праца прыносіць радасць, задавальненне і шчодры плён. Ад усяго сэрца дзякуем за першы год працы ў нашай парафіі і за добрыя словы для кожнага з нас. Няхай Бог міласэрны шчодра адорыць Вас сваімі ласкамі.
Удзячныя вернікі з в. Падзітва пеляскай парафіі
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Андрэю Кевлюку з нагоды надыходзячага Юбілею жадаем Божага бласлаўлення на кожны дзень жыцця і святарскай паслугі, сілы, стойкасці і нязгаснага запалу ў працы на ніве Пана. Няхай праз нашыя малітвы добры Бог узнагародзіць Вас моцным здароўем, а Маці Божая адорыць цяплом і ласкавасцю свайго сэрца. Мы дзякуем Богу за Вас, а Вам – за шчырыя, цёплыя адносіны да нас і за Вашае чулае сэрца. Шчасця і радасці ў гэты святочны дзень
жадаюць з павагай вернікі з капліцы Ліпічна
◊◊◊
Паважанай сястры Антоніі з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай міласэрны Бог праз нашыя малітвы ўзнагародзіць Вас моцным здароўем, сілай, стойкасцю, нязгасным запалам у шчырай і адданай паслузе Богу і людзям. Няхай Маці Божая Кангрэгацкая акрые Вас сваім плашчом і цяплом свайго сэрца, ахіне ласкай і дабрынёй. Няхай Святы Дух асветліць дарогу, якою мы разам з Вамі ідзём. Дзякуем Вам за добрае сэрца, зычлівасць, малітву і цярплівасць да нас. Жадаем шчасця і як мага больш радасных хвілін у гэты цудоўны дзень і на працягу ўсяго жыцця.
З удзячнасцю вернікі са Свіслачы
◊◊◊
Паважаным дыяканам Паўлу Безляповічу і Юрыю Гурскаму з нагоды святарскіх пасвячэнняў, а таксама клерыку Паўлу Мазану з нагоды пасвячэнняў дыяканату перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Пан Бог няспынна ўзмацняе Вас у пакліканні, дадае супакою і стойкасці, а таксама нанова адкрывае свае таямніцы, узмацняючы ў Вас веру і надзею. Няхай Святы Дух адорвае сваімі ласкамі, а Найсвяцейшая Маці штодзённа апекуецца і ўзносіць Вашыя малітвы да Божага трону. Жадаем таксама моцнага здароўя і сапраўднай радасці на кожны дзень жыцця. Шчасці Божа.
Кс. Павел Беланос і ўдзячныя парафіяне з Макараўцаў
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Мікалаю Ціхановічу з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця і радасці на кожны дзень святарскай паслугі. Няхай добры Бог адорыць Вас сваімі ласкамі і супакоем, а Найсвяцейшая Панна Марыя – сваёй мацярынскай апекай.
Касцёльны камітэт з парафіі Вялікія Эйсманты
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Андрэю Зайко з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: доўгіх гадоў жыцця, добрага здароўя, стойкасці, святла Святога Духа на кожны дзень, Божага бласлаўлення, апекі св. Заступніка і натхнення ў выкананні святарскіх абавязкаў.
Ружанцовае кола з Дулеўцаў парафіі Рэпля
◊◊◊
Паважанаму айцу Андрэю Ядкоўскаму з нагоды Імянін ад усяго сэрца перасылаем шчырыя пажаданні. Мы ўдзячныя Пану Богу за дар Вашага жыцця. Жадаем Вам, каб з кожным ударам Вашага чулага сэрца Вы адчувалі прысутнасць Езуса, каб кожны крок Вашай ахвярнай працы быў асвечаны промнямі надзеі і Божай ласкі. Няхай заўсёды побач будзе Ваш моцны Анёл-ахоўнік, а Маці Божая няхай атуляе Вас сваёй мацярынскай пяшчотай. Мы дзякуем Вам за святло Вашай душы, за цудоўныя разважанні Божага слова, пасля якіх сэрца напаўняецца радасцю.
Удзячныя парафіяне з Вялікай Бераставіцы
◊◊◊
Паважанаму айцу пробашчу Вальдэмару Слоце з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні моцнага здароўя, душэўнага супакою, аптымізму і радасці. Няхай Ваш жыццёвы шлях будзе шчаслівы і бласлаўлёны, св. Заступнік няхай дапамагае Вам рэалізаваць планы і намеры, а Маці Божая вядзе найпрыгажэйшымі сцежкамі сярод зычлівых і добрых людзей. Дзякуем Вам за клопат пра нашу святыню, наша духоўнае развіццё і за Вашу прысутнасць з намі.
Удзячныя парафіяне з Вялікай Бераставіцы
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Артуру Малафею з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем здароўя, душэўнага супакою, шмат Божых ласкаў і шчодрых дароў Святога Духа. Няхай Ваш святарскі шлях будзе шчаслівы і бласлаўлёны, а Найсвяцейшая Маці Божая Вастрабрамская няспынна Вамі апекуецца і вядзе да святасці.
Малітоўная група з Аўгустоўка
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Паўлу Аляскевічу з нагоды гадавіны святарскіх пасвячэнняў жадаем моцнай веры, шмат Божых ласкаў, шчодрых дароў Святога Духа, радасці і стойкасці ў абвяшчэнні Хрыстовага Евангелля, а таксама апекі Найсвяцейшай Панны Марыі. Няхай Ваша святарская дарога будзе шчаслівай і бласлаўлёнай.
З малітвай парафіяне з Аўгустоўка
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Мікалаю Ціхановiчу з нагоды Імянін ад усёй душы жадаем моцнага здароўя, сіл, стойкасці, цярпення ў нясенні святарскай паслугі, усіх Божых ласкаў, дароў Святога Духа, няспыннай дапамогі Найсвяцейшай Панны Марыi і апекі св. Мікалая. Няхай Ваша сэрца будзе напоўнена радасцю, любоўю і заўсёды адкрыта для людзей.
Душпастарства службы здароўя

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  258

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.