ГРОДНА
Чацвер,
25 красавіка
2024 года
 

Варта ведаць (15)

Варта ведаць

•  У Кітаі з кастрычніка бягучага года арыштавана 12 святароў каталіцкага Касцёла, што дзейнічае ў падполлі, за іх душпастарскую і катэхетычную дзейнасць. Нядаўна былі арыштаваны два святары з правінцыі Хэбэй. Вернікі ж, якія ўдзельнічалі ў катэхезах, атрымалі штраф.
    •  У сталіцы В’етнама Ханоі 27 і 28 лістапада адбыўся Архідыяцэзіяльны кангрэс моладзі, на які прыбыло 20 тысяч католікаў, каб дзяліцца Евангеллем і верай. Дапамогай у гэтай падзеі паслужылі таксама розныя культурныя і артыстычныя падзеі. Італьянскае агенцтва ANSA падае, што мелі месца выпадкі, калі папа Францішак разам з арцыбіскупам Краеўскім, папскім адказным за міласціну, выходзіў на вуліцы Рыма, каб дапамагаць убогім.


    •  У Францыі ўсё часцей гавораць пра прафанацыі хрысціянскіх аб’ектаў: касцёлаў, капліц, фігур. Часцей за ўсё ініцыятарамі нападаў на сакральныя аб’екты з’яўляюцца прадстаўнікі “Antify” і анархічных рухаў. Аднак улады ніяк не рэагуюць на гэтыя з’явы.
    •  У Сакрамэнта, цэнтры амерыканскага штата Каліфорнія, збіраюцца размясціць білборды з атэістычным зместам, напрыклад: “Я не шаную нічога і ва ўсім сумняваюся”, “Аналіз Бібліі зрабіў з мяне атэіста”, “Жыццё поўнае любові – богі нам не патрэбны”, “Я веру ў людзей, а не ў багоў”. Паводле слоў ардынарыя дыяцэзіі Сакрамэнта б-па Джэймі Сота, гэтая акцыя з’яўляецца прапагандай атэізму, што паўтараецца кожны год у перадсвяточны перыяд, каб распачаць спрэчкі і паставіць пад сумнеў Божае Нараджэнне.
    •  Сусветныя СМІ, спасылаючыся на ізраільскія крыніцы, падаюць, што 25–26 мая папа Францішак здзейсніць візіт у Ізраіль. Прыгадваецца, што Папа быў запрошаны ў Ізраіль, як таксама ў Палестынскую аўтаномію. Аднак Ватыкан яшчэ не выказаўся на гэтую тэму.
    •  У катэдры Беззаганнага Зачацця ў Спрынгфілд, штат Ілінойс, ардынарый дыяцэзіі бп. Томас Папроцкі правёў экзарцызм у той самы момант, калі губернатар штата падпісваў закон аб аднаполых шлюбах. Пастыр сказаў, што палітыкі, якія прагаласавалі за гэты закон, адказныя за пашырэнне граху і зла.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  251

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.