ГРОДНА
Чацвер,
25 красавіка
2024 года
 

Слова для Жыцця (60)

Слова для Жыцця

Папа Францішак
    “Сёння, у першую нядзелю Адвэнту, мы распачынаем новы літургічны год, новае падарожжа Божага народу з Езусам Хрыстом, нашым Пастырам, які вядзе нас у гісторыі да поўні Божага Валадарства. Таму гэты дзень мае асаблівую прывабнасць, ён нараджае глыбокае адчуванне гісторыі. Адкрыйма ж для сябе прыгажосць быцця на шляху: Касцёл, са сваім пакліканнем і місіяй, і ўсё чалавецтва, народы, цывілізацыі, культуры – усе знаходзяцца ў дарозе па сцежках часу. Але ў дарозе куды? Ці існуе агульная мэта? І што гэта за мэта? Пан адказвае прароку Ісаі, кажучы: “І станецца ў апошнія дні, што гара дому Пана будзе пастаўлена на вяршыні гораў і ўзвысіцца па-над пагоркамі, і пацякуць да яе ўсе плямёны. І пойдуць многія народы і скажуць: Прыйдзіце, і ўзыдзем на гару Пана ў дом Бога Якубава, і навучыць Ён нас сваім шляхам, і мы пойдзем Ягонымі сцежкамі” (Іс 2, 2–3). Гэта тое, што Ісая кажа пра мэту нашага падарожжа. Гэта ўніверсальная пілігрымка да агульнай мэты, якая ў Старым Запавеце названа Ерузалемам, дзе стаіць Святыня Пана, таму што адтуль, з Ерузалема, прыйшло аб’яўленне аблічча Бога і Яго закону.
01.12.2013 г., “Анёл Панскі”

Бп Аляксандр КашкевічБп Аляксандр Кашкевіч
   Пан Езус у сваім навучанні пра канец часоў прыводзіць два вобразы, якія павінны нам усвядоміць, наколькі важнай з’яўляецца пільнасць. У вобразе патопу паказана вялікая небяспечнасць граху, які спрыяе таму, што чалавек становіцца неадчувальным да зла, прывыкае да яго і таму губляе здольнасць уводзіць радыкальныя змены ў сваё жыццё – здольнасць навяртацца. Вобраз злодзея, які прыходзіць сярод ночы, каб абакрасці дом гаспадара, паказвае, што паўторны прыход Хрыста мае ў сабе элемент непрадбачанасці і нечаканасці, таму хрысціянін павінен у кожную хвіліну свайго жыцця быць падрыхтаваным, каб стаць перад абліччам Пана.
    Такім чынам, чуванне азначае ў першую чаргу паставу навяртання, якая заключаецца ў рашучым адмаўленні зла і ўваходзе на дарогу Божых запаведзяў. Гэтае навяртанне нельга адкладваць на потым, рашэнне павінна быць прынята тут і зараз. Св. Павел у Пасланні да Рымлян піша: “Вы ведаеце, што настала ўжо пара, каб вы абудзіліся са сну. [...] Ноч мінула і наблізіўся дзень. Таму адкінем учынкі цемры і апранёмся ў зброю святла. Як у дзень, будзем паводзіць сябе прыстойна, не ў гулянках ды п’янстве, не ў распусце ды разбэшчанасці, не ў сварках ды зайздрасці...” (Рым 13, 11–13).
Фрагмент пастарскага ліста на Адвэнт 2013 года

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  251

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.