ГРОДНА
Аўторак,
16 красавіка
2024 года
 

III Нядзеля Адвэнту

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Мацвея
Калі Ян пачуў у вязніцы пра чыны Хрыста, паслаў вучняў сваіх спытаць Яго: “Ты той, які павінен прыйсці, ці нам чакаць іншага?”. І сказаў ім Езус у адказ: “Ідзіце, абвясціце Яну тое, што чуеце і бачыце: сляпыя зноў бачаць і кульгавы ходзяць, пракажоныя ачышчаюцца і глухія чуюць, памерлыя ўваскрасаюць і ўбогім абвяшчаецца Добрая Навіна. І шчаслівы той, хто не будзе сумнявацца ўва Мне”. Калі ж яны пайшлі, Езус пачаў гаварыць народу пра Яна: “На што выйшлі вы ў пустыню глядзець? На трысціну, якую вецер хістае? На што ж вы хадзілі глядзець? На чалавека, апранутага ў мяккія шаты? Тыя, хто носіць мяккія шаты, знаходзяцца ў каралеўскіх дамах. На што вы хадзілі глядзець? На прарока? Так, кажу вам, і нават больш, чым на прарока. Гэта той, пра каго напісана: «Вось Я пасылаю анёла Майго перад Табою, які падрыхтуе Табе дарогу». Сапраўды кажу вам: сярод народжаных жанчынамі не з’явіўся большы за Яна Хрысціцеля. Але найменшы ў Нябесным Валадарстве – большы за яго”.

Мц 11, 2–11


Вера і вартасць жыцця
   Сумненні ў веры рана ці позна ўсё-роўна да нас “дабяруцца”. Звычайна гэта адбываецца ў самы нечаканы момант, калі свет валіцца нам на галаву. Але пасля таго, як сумненні наконт асобы Езуса не пашкадавалі нават Яна Хрысціцеля, нашы не павінны нас здзіўляць. Ян – найбольшы “сярод народжаных жанчынамі” – на мяжы свайго жыцця не ўпэўнены, ці выканаў сваё заданне. У вязніцы ў сэрцы Яна нараджаюцца сумненні: Месія прыйшоў ці, усё-такі, не? Езус з Назарэта, якога я хрысціў у Ярдане, сапраўды з’яўляецца прадвешчаным Божым Збаўцам? За ўсім гэтым хаваецца пытанне: ці мела жыццё Яна сэнс? Важны элемент евангелічнага апавядання: Ян, каб вырашыць свае сумненні павінен быў выкарыстаць пасрэднікаў: з іх дапамогай ён спрабаваў знайсці адказ на пытанне, што так яго турбавала. Ён не памыліўся. Хоць Пан Езус і не адказаў прама.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  260

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.