ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

У чым мая вера? (24)

Хрысціянская думка

Хрысціянская думка
З партала teologia.pl
    Дзякуючы веры мы здабываем Божую мудрасць, якая дазваляе нам належным чынам бачыць і ацэньваць рэчаіснасць, што нас акружае. Веруючая асоба ў святле Божай праўды – як праз каляровыя акуляры – бачыць навакольны свет, падзеі, жыццё і смерць. Мікраскоп дае нам магчымасць убачыць вельмі малыя прадметы, якія наша вока не заўважае. Тэлескоп, у сваю чаргу, дазваляе ўбачыць вельмі далёкія нябесныя целы, якія нельга разглядзець няўзброеным вокам. Падобным чынам вера дае нам магчымасць заўважыць у навакольным свеце, у падзеях і ў нас саміх тое, чаго мы ані пачуццямі, ані розумам не можам убачыць і зразумець.
   

    З партала idziemy.com.pl
    Акт веры з’яўляецца рашэннем чалавека, каб адказаць Богу, які аб’яўляе сябе. Таму веруючы чалавек павінен усведамляць, каму і ў што ён верыць. Верыць у тое, што чуе, верыць з-за таго, хто гаворыць: “Таму вера – ад слухання, а слуханне – праз слова Хрыстовае” (Рым 10, 17). Гэта найбольш характэрная рыса хрысціянскай веры, бо яна заключаецца ў адказе Асобе, якая для нас з’яўляецца найвышэйшым аўтарытэтам. Верачы Хрысту, мы верым Богу (параўн. Ян 14, 1), які не можа памыляцца і не можа ўводзіць нас у зман. Гэты выбар ілюструе выказванне Пятра: “Пане, да каго мы пойдзем? Ты маеш словы жыцця вечнага. А мы паверылі і пазналі, што Ты ёсць Святы Бога” (Ян 6, 68-69).

    З партала parafiaknyszyn.org
    Сутнасцю веры з’яўляецца вера ў Божую любоў да нас, у тое, што ўсемагутны Бог не пакідае нас сам на сам з нашымі праблемамі, а хоча прывесці нас да збаўлення. Гэта яна дапамагае знайсці сілу, калі нас закранае нечаканы досвед. Гэта дзякуючы веры мы знаходзім моц, каб захаваць сваю тоеснасць і вернасць Богу, нягледзячы на тое, што іншыя насміхаюцца над Богам і лічаць, што свет належыць спрытнюгам. Гэта вера дазваляе нам верыць у тое, што нягледзячы на нашу слабасць, Бог прытуляе нас да сябе, калі мы каемся і абяцаем выправіцца. Гэта яна дазваляе думкамі адлятаць у вечнасць, а не абмяжоўваць сваё сэрца толькі тленнасцю. Гэта вера гаворыць нам любіць і прабачаць, каб такім чынам заслужыць Божую любоў і прабачэнне.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.