ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

Як Касцёл ставіцца да вегетарыянства?

Задай пытанне

Кс. Валерый МарціноўскіМне здаецца, што не забіваць жывёл – гэта вельмі па-хрысціянску. Дык чаму ж хрысціяне ядуць мяса жывёл?
Хрысціянская этыка не забараняе ні забіванне жывёл, ні спажыванне іх мяса. Аднак пры гэтым неабходна дадаць наступнае:
    1) Дазвол на спажыванне мяса чалавек атрымаў толькі пасля першароднага граху (Быц 9, 2). Паводле першаснага парадку, зададзенага Стварыцелем, і свет жывёл, і чалавек павінны былі спажываць раслінную ежу (Быц 1, 29). Толькі пасля грэхападзення, а асабліва пасля патопу, чалавек атрымаў дазвол ужываць побач з расліннымі таксама і мясныя патравы. Св. Тамаш Аквінскі выказваўся так: “Простае жыццё спыняецца на спажыванні пладоў зямлі, а мяса мы спажываем з шукання раскошы і цікавасці жыцця” (Summa teologica, 1-2 q. 102 a. 6 ad 2).
    2) Хрысціянская духоўнасць заўсёды высока цаніла ўстрыманне ад спажывання мяса, а таксама ад любога забівання.
    Сярод вегетарыянцаў неаднойчы распаўсюджваецца перакананне, што запаведзь “не забівай” датычыць таксама забароны забіваць жывёл. Аднак, гэтая запаведзь у сваім літаральным гучанні не ахоплівала нават забіцця чалавека на вайне і выканання кары смерці, бо гэтыя акты габрэйская мова акрэслівае тэрмінамі “harag” i “hemit”, у той час як у пятай запаведзі ўжыта слова “rasah”, што адпавядае слову “забойства”. Тым больш, пятую запаведзь Дэкалогу пашырае сам Езус, і няма сумневу, што справа датычыць толькі чалавека: “А я кажу вам, што кожны, хто гневаецца на брата свайго, падлягае суду” (Мц 5, 21).
Такім чынам, хрысціяне вераць, што “Валадарства Божае – не ежа і піццё, але справядлівасць, спакой і радасць у Духу Святым” (Рым 14, 17). Фактам застаецца таксама і тое, што на працягу свайго існавання Касцёл пастаянна захоўваў павагу да вегетарыянства, але і адкідваў усялякія спробы асудзіць ці духоўна дыскрымінаваць людзей, якія спажывалі мяса. У 340 г. сінод у Гангры выразна пастанавіў: кожны, хто асуджае спажыванне з пабожнасцю і верай мяса і лічыць такіх пазбаўленымі надзеі на збаўленне, няхай будзе адлучаны ад Касцёла (кан. 2).
    На заканчэнне варта пры­весці ўсім вядомыя словы апостала Паўла, якімі ў дадзенай справе пакліканы кіравацца кожны хрысціянін: “Нямоглага ў веры прымайце без спрэчкі пра погляды ягоныя. Бо адзін упэўнены, што можна есці ўсё, а нямоглы есць гародніну. Хто есць, не прыніжай таго, хто не есць; і хто не есць, не асуджай таго, хто есць: бо Бог прыняў яго. (...) Дзеля ежы не руйнуй дзеяў Божых: усё чыстае, але дрэнна будзе чалавеку, які есць з нядобрым сумленнем” (Рым 14, 1-3.20).

Кс. Валерый Марціноўскі, парафія Езуса Міласэрнага, г. Віцебск

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.