ГРОДНА
Пятніца,
26 красавіка
2024 года
 

Сутнасць і вобраз пілігрыма

На шляху да святасці

У летні час у Беларусі ладзіцца вялікая колькасць пешых пілігрымак да святых месцаў, такіх як Будслаў, Тракелі, Лагішын, Браслаў, у якіх прымае ўдзел мноства людзей з розных куткоў нашай краіны. Назіраючы за развіваючымся феноменам пешага пілігрымавання, паўстае пытанне аб яго сэнсе. У гэтым матэрыяле прапануем Вам прачытаць невялікае разважанне над тым, у чым сутнасць пілігрымкі і які сапраўдны вобраз хрысціянскага пілігрыма.
Паміж досведам надзеі і пазнаннем вымярэння чалавечага існавання адбываюцца глыбокія і шматузроўневыя сувязі. Той, хто захоўвае ў сваім сэрцы сапраўдную надзею, здольны ўбачыць перад сабой адкрытую прастору, перакрыжаваную рознымі дарогамі, якая запрашае да руху. Адсюль сімвалам чалавека, пранікнёнага надзеяй, з’яўляецца вобраз пілігрыма. Гэта ён, дзякуючы пакорліваму даверу, мэтанакіравана і з карысцю для сябе выкарыстоўвае існуючую прастору.
Сутнасць у тым, што пілігрым няспынна імкнецца да канкрэтнай будучыні, у якой надзея мае сваю мэту. Калі неабходна, надзея не баіцца адрынуць ад сябе баласт мінулага. Яе сутнасцю з’яўляецца ўстойлівае імкненне. Жыццё чалавека ад самага свайго пачатку з’яўляецца няспынным рухам, развіццём, вандраваннем у прамым і пераносным сэнсе.
    Пілігрым адначасова з’яўляецца чалавекам, які здольны браць на сябе цяжар штодзённасці. З рэчаіснасці, у якой знаходзіцца, ён выбірае толькі тое, што дапаможа яму дайсці да вызначанай мэты. Адкідае ўсё тое, што непатрэбнае, адмаўляецца ісці скарочаным, лёгкім і няпэўным шляхам. Духоўная сутнасць пілігрыма цесна ўзаемазвязана з сутнасцю надзеі, якая спараджае вернасць і загартаванасць, вялікую любоў, самавырачэнне і глыбокую веру.
    Хрысціянін, які зразумеў, што жыццё з’яўляецца перманентным пілігрымаваннем, разумее таксама і тое, чым з’яўляецца канкрэтная пілі­грымка ў часе ў вызначанае святое месца. Менавіта такое лакальнае вандраванне з’яўляецца невялічкім адрэзкам у глабальнай вандроўцы да таго, каб сустрэцца з нашым Збавіцелем тварам у твар, а таксама вобразам шляху да канчатковай мэты нашага існавання.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  250

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.