ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

XIV Нядзеля Звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Лукі
Пан прызначыў семдзесят двух іншых вучняў і паслаў іх па двое перад сабою ў кожны горад і месца, куды сам хацеў ісці. I сказаў ім: “Жніво сапраўды вялікае, а работнікаў мала, таму прасіце Гаспадара жніва, каб паслаў работнікаў на жніво сваё. Ідзіце, вось Я пасылаю вас, як ягнят сярод ваўкоў. Не бярыце ні машны, ні торбы, ні сандаляў і ў дарозе нікога не вітайце. У які б дом ні ўвайшлі, спачатку кажыце: «Спакой гэтаму дому!» I калі будзе там сын спакою, то на ім спачне ваш спакой. Калі ж не, то вернецца да вас. Заставайцеся ў тым доме, ешце і піце, што ёсць у іх, бо работнік заслугоўвае платы сваёй. Не пераходзьце з дому ў дом. I калі прыйдзеце ў які горад, і прымуць вас, ешце, што вам пададуць. I аздараўляйце ў ім хворых, і кажыце ім: «Наблізілася да вас Валадарства Божае»”. (...) Семдзесят два вучні вярнуліся з радасцю і казалі: “Пане, нават злыя духі слухаюцца нас у імя Тваё”. А Ён казаў ім: “Я бачыў сатану, які падаў з неба, як маланка. Вось даю вам уладу наступаць на змеяў і скарпіёнаў, і на ўсю варожую сілу, і нішто не пашкодзіць вам. Аднак не радуйцеся таму, што духі слухаюцца вас, а радуйцеся таму, што імёны вашыя запісаны ў нябёсах”.

Лк 10, 1-12, 17-20


Евангелле поўнае моцы
   Ужо на самым пачатку былі вылучаны абяцанні, звязаныя з абвяшчэннем Добрай Навіны. Вучні ўражаны дзейснасцю сваіх слоў, падтрыманых імем Збаўцы: “Нават злыя духі слухаюцца нас!” Чаму ж Езус “астуджвае” запал вучняў: “не радуйцеся таму...”? Ён паказвае, наколькі важнымі становяцца імёны тых, хто абвяшчае Евангелле: памяць аб іх дасягае неба! Іншымі словамі: важнейшай ад перамогі над шатанам з’яўляецца прыналежнасць да Хрыста! Бо гэта з яе выцякае гэтая вялізная моц.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.