ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Св. Тэрэза заваёўвае Беларусь

Слова рэдактара

Св. Тэрэза навучыць нас любіць Касцёл: наш касцёл з каменю, у які мы накіроўваемся кожную нядзелю, і жывы Касцёл, у якім мы сустракаемся адзін з адным і дзелімся нашай верай.

   1 чэрвеня рэліквіі св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус прыбылі на беларускую зямлю і рас­пачалі сваю перэгрынацыю. Св. Тэрэза ўжо наведвала на­шых суседзяў на Украіне, у Расіі, Польшчы і Літве, а цяпер яна прыбыла на зямлю, дзе яе таксама ўшаноўваюць многія людзі. Асаблівым культам у сваёй душпастарскай працы яе ахінаюць кармеліты. Ужо праз некалькі дзён парафіі нашай дыяцэзіі, пачынаючы з Войстама, будуць трываць на адарацыі і чуванні перад яе рэліквіямі. На працягу цэлага месяца рэліквіі святой будуць вандраваць па нашай дыяцэзіі. Што павінна застацца ў сэрцы кожнага з нас пасля сустрэчы з рэліквіямі? Чаму св. Тэрэза хоча нас навучыць? Вось галоўныя пытанні, якія павіен задаць сабе кожны веруючы чалавек, каб гэтая духоўная пілігрымка рэліквій святой прынесла духоўную карысць у жыцці звычайнага чалавека.
Пазнаёміўшыся з бія­гра­фіяй св. Тэрэзы, мы бачым, як моцна яна любіла Касцёл і жыла Касцёлам. Перажываючы падчас пастэркі Божага Нараджэння “абсалютнае навяртанне”, яна вырашыла аддаць сябе Езусу і поўнасцю пра сябе забыцца. З гэтай хвіліны распачалася яе вялікая дарога да святасці. Адразу ж пасля ўваходжання ў кляштар яна зрабіла пастанову: “Хачу быць святой”. У Злучаны Штатах на экраны кінатэатраў выйшаў фільм “Therese” аб жыцці св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус. Ліндсэй Янс – акторка, якая выконвала галоўную ролю, прызнала навяртанне на каталіцкую веру самай вялікай ласкай, якая яе спаткала падчас здымак фільма. Спытайма цяпер кожнага з нас пра наш шлях да святасці, пра тое, дзе і калі ён распачаўся, ці знаходзімся мы яшчэ на гэтым шляху, ці лёгка нам адмовіцца ад прыемнасцяў гэтага часу? Адказваючы на гэтыя пытанні, мы заўважым, наколькі мы любім Касцёл. Св. Тэрэза навучыць нас любіць Касцёл: наш касцёл з каменю, у які мы накіроўваемся кожную нядзелю, і жывы Касцёл, у якім мы сустракаемся адзін з адным і дзелімся нашай верай. Кожны з нас можа ўвайсці на гэтую маленькую сцежку, якую для нас падрыхтаваў Бог і якая вядзе ў Касцёл. На гэтай сцежцы, нягледзячы на цяжкасці і розны досвед, мы будзем шчаслівымі, таму што будзем на сваім месцы, там, дзе Бог хоча нас бачыць. У эпоху новай евангелізацыі на нашых землях нам патрэбна менавіта гэта. Душпастарства і парафіяльная праца патрабуе сёння актыўнага ўдзелу свецкіх людзей, ахвяры з боку тых, хто можа прысвяціць час і свае сілы для пабудовы Божага Валадарства на зямлі.
    Дарога св. Тэрэзы да свя­тасці і да Касцёла становіцца сёння нашай дарогай да Бога. Адкажам сабе ў сэрцы, ці любім мы Хрыстовы Касцёл і ці адчуваем мы сябе ў ім шчаслівымі, як св. Тэрэза адчувала сябе шчаслівай. Яна не рабіла шмат, яна проста жыла любоўю, адчувала пакліканне да любові, бо гэтага ад нас хоча Бог. Уся таямніца нашага жыцця ўтоена ў любові да Бога, да Касцёла і да іншага чалавека. Давайце пастараемся знайсці сваю дарогу да святасці і да Касцёла. Няхай св. Тэрэза ад Дзіцятка Езус заваюе нашыя сэрцы, нашу зямлю і народ.
    На старонках “Слова Жыцця” мы яшчэ няраз будзем знаёміць Вас, дарагія Чытачы, з плёнам перэгрынацыі рэліквій св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус, а можа, хтосьці з Вас палюбіць Касцёл яшчэ больш і захоча падзяліцца гэтым з іншымі. Запрашаю Вас дзяліцца верай праз сваё ўласнае сведчанне, праз добрае слова і ўсмешку, любячы адзін аднаго.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.