ГРОДНА
Чацвер,
02 мая
2024 года
 

Пілігрымкі

Актуальная інфармацыя

Гродна – Навагрудак
    З 25 па 31 ліпеня сёстры назарэтанкі запрашаюць прыняць удзел у IV Пешай пілігрымцы ў Навагрудак, якая будзе выходзіць з Гродна а 10-й гадзіне раніцы. Пілігрымка прымеркавана да 70-й гадавіны мучаніцкай смерці бл. сястры Стэлы і 10-ці яе паплечніц. На завяршэнне пілігрымкі, 31 ліпеня а 18-й гадзіне на месцы расстрэлу сясцёр будзе адпраўлена Эўхарыстыя, пасля якой адбудзецца малітоўнае чуванне ў касцёле Перамянення Пана ў Навагрудку. 1 жніўня ў 10 гадзін будзе цэлебравацца ўрачыстая св. Імша, якую ўзначаліць Яго Эксцэленцыя кс. бп Аляксандр Кашкевіч, ардынарый Гродзенскай дыяцэзіі.
    За дадатковай інфармацыяй можна звяртацца па тэл.:
    +375 33 620 30 60 (с. Міхаліна); +375 29 866 42 39 (с. Мірыям).

   Гродна – Тракелі
    Пілігрымка распачнецца пасля св. Імшы ў касцёле св. Францішка Ксаверыя а 9-й гадзіне 8 ліпеня. Траса: Гродна – Азёры – Астрына – Забалаць – Пагародна – Тракелі. Запісацца і атрымаць дадатковую інфармацыю можна ў сваіх пробашчаў.
   
    Навагрудак – Тракелі
    Траса: Навагрудак – Бярозаўка – Ёдкі – Тракелі. Пілігрымы выходзяць 10 ліпеня ў 10.00 з Навагрудка. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у сваіх душпастараў.
   
    Іўе – Тракелі
    Траса: Сурвілішкі – Трабы – Эйгірды – Юрацішкі – Лаздуны – Дуды – Іўе – Гаўе – Суботнікі – Геранёны – Тракелі. Пілігрымы выходзяць 8 ліпеня ў 9.00 з Сурвілішкаў. Запісацца і атрымаць дадатковую інфармацыю можна ў сваіх пробашчаў.
   
    Ашмяны – Тракелі
    Траса: Ашмяны – Баруны – Гальшаны – Трабы – Суботнікі – Юрацішкі – Іўе – Ліпнішкі – Тракелі. Пачатак пілігрымкі: 9 ліпеня а 10-й гадзіне з Ашмянаў.
   
    Ваўкавыск – Тракелі
    Траса: Ваўкавыск – Правыя Масты – Жалудок – Беліца – Ліда (касцёл Святой Сям’і) – Тракелі. Пачатак пілігрымкі: 8 ліпеня ў 9.15, касцёл св. Вацлава ў Ваўкавыску. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у сваіх пробашчаў.

 

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  244

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.