ГРОДНА
Пятніца,
29 сакавіка 2024 года |
Як Касцёл ставіцца да метаду распазнавання плоднасці?
У Святым Пісанні чытаем пра заданне мужчыны і жанчыны: “Будзьце плоднымі і размнажайцеся, каб засялілі зямлю і падпарадкавалі яе сабе” (Быц 1, 28). Таму адной з асноўных задач хрысціянскай сям’і з’яўляецца служба жыццю. Дзеці – гэта бясцэнны дар Божы, а бацькоўства – Божае пакліканне. Касцёл не раз кажа пра адказнае бацькоўства, рашуча асуджаючы аборты, эўтаназію і рознага роду забойствы. Ён не прызнае кантрацэпцыю і так званае рэгуляванне дзетанараджэння, а навучае свядомаму і адказнаму бацькоўству. Адказнае бацькоўства азначае адказнасць за сужэнца, за дзяцей, а таксама за Касцёл і народ. Адказнае бацькоўства – гэта пакліканне сужэнцаў да супрацоўніцтва з Богам. У энцыкліцы папы Паўла VI “Humanae vitae” чытаем, што “калі ёсць слушныя прычыны для таго, каб рабіць перапынкі паміж нараджэннем дзяцей, [...] Касцёл навучае, што сужэнцам можна браць пад увагу натуральны цыкл жанчыны, уласцівы функцыі нараджэння, і мець стасункі толькі ў перыяд няплодных дзён, рэгулюючы такім чынам колькасць зачаццяў без парушэння маральных прынцыпаў” (HV 16). Гаворка ідзе пра метады распазнавання плоднасці, дзякуючы якім можна дакладна акрэсліць магчымы перыяд зачацця дзіцяці. †
Вядомы 4 такія метады:
• каляндарны метад Агіна-Кнаўса;
• тэрмічны;
• авуляцыі Білінгсаў;
• сімптаматычна-тэрмічны.
Адказнае бацькоўства патрабуе ведання гэтых метадаў. Яны заснаваны на штодзённым самакантролі жанчыны, каб вызначыць, у якой стадыі цыклу яна знаходзіцца. Гэта дазваляе сужэнцам набыць неабходныя веды для прыняцця сумеснага адказнага рашэння – мець блізкасць ці ўстрымацца ад яе.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 278 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.